Сяргея Каваленку этапавалі ў вар’ятню на «Віцьбу-3»

У ноч на 26 сакавіка галадоўніка Сяргея Каваленку адправілі этапам ў псыхіятрычную турэмную лякарню пры віцебскай калёніі Віцьба-3.
Пра гэта 26 сакавіка ў адміністрацыі «Валадаркі» паведамілі маці галадоўніка Лідзіі Каваленка і намесьніку старшыні партыі КХП-БНФ Юрасю Беленькаму.

«Нам сказалі, што ў іх няма іншага выйсьця, каб вывесьці яго з галадоўкі, акрамя накіраваньня ў такі шпіталь, каб пасьля на падставе пэўнага дыягназу ўжыць мэтады прымусовага харчаваньня. Класьці Сяргея ў цывільны шпіталь міліцыянты адмовіліся, хаця мы настойвалі менавіта на такім варыянце», — сказаў «Свабодзе» Юрась Беленькі.

Сяргей Каваленка галадуе з перапынкам з сярэдзіны сьнежня мінулага года. Актывіст дамагаецца адмены прысуду ў 2 гады і месяц за парушэньне хатняй «хіміі», які ён атрымаў за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску. Цяпер пры росьце 182 сантымэтры ён важыць 51 кіляграм.

«Вар’ятня», куды зьбіраюцца перавесьці Каваленку