Віталь Каваленка атрымаў дазвол на новую сустрэчу з братам

Віталь Каваленка

Віталь Каваленка атрымаў дазвол на новае спатканьне са сваім братам, палітвязьнем Сяргеем Каваленкам.
У турме на вуліцы Валадарскага ў Менску ён спадзяецца спаткацца зь Сяргеем заўтра. Віталь Каваленка паведаміў «Свабодзе» пра што хоча паразмаўляць з братам:

«Што ніхто яго не пакідаў, што партыя яго падтрымлівае. Што, пэўна, ён усё ўжо зрабіў. Я паспрабую, безумоўна, адносна галадоўкі зь ім пагаварыць — будзе ён яе перапыняць ці не. Але гэта малаверагодна, бо я ведаю Сяргея, ён чалавек прынцыповы і калі нешта ўжо вырашыў, то пераканаць у адваротным яго цяжка. Паглядзім, як будзе, бо я хачу, каб у яго ўсё добра было са здароўем, каб ён выйшаў з гэтай сытуацыі, каб вярнуўся дадому, да сваёй сям’і, каб застаўся жывы».