У Брусэлі сёньня пачалося пасяджэньне Рады Эўрапейскага Зьвязу. Заўтра на ім мае разглядацца пытаньне аб пашырэньні санкцыяў супраць беларускіх уладаў за працяг палітыкі рэпрэсіяў.
Пад санкцыі могуць трапіць новыя чыноўнікі, адказныя за парушэньні правоў чалавека, і бізнэсоўцы, якія падтрымліваюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі або маюць ад яго выгады.
У рамках паседжаньня Рады Эўразьвязу ў чацьвер заплянаванае паседжаньне кіраўнічага органа Эўрапейскага абароннага агенцтва і Рады міністраў абароны. Міністры замежных спраў краін Эўразьвязу пад кіраўніцтвам Кэтрын Эштан зьбяруцца ў пятніцу а дзясятай раніцы. На парадку дня пытаньне пра сытуацыю ў Беларусі стаіць пасьля дыскусіі аб краінах рэгіёну Сахель — афрыканскіх краінах на поўдзень ад Сахары — і перад абмеркаваньнем падзеяў у Сырыі. Паводле прэсавай службы Рады Эўразьвязу, па ўсіх трох пытаньнях заўтра будуць ухваленыя рэзалюцыі.
Напярэдадні гэтага пасяджэньня польскі міністар замежных спраў Радаслаў Сікорскі пасьля сустрэчы ў Бэрліне са сваімі нямецкім і расейскім калегамі Гіда Вэстэрвэле і Сяргеем Лаўровым заявіў, што Эўразьвяз будзе вымушаны пашырыць санкцыі ў дачыненьні да ўладаў Беларусі, калі палітзьняволеныя ня будуць вызваленыя:
«Маем надзею, што вязьні будуць выпушчаныя. А калі не, то, на жаль, Эўрапейскі зьвяз будзе вымушаны ўвесьці адносна Беларусі чарговыя санкцыі. Пры гэтым мы нагадваем пра нашую эўрапейскую пазыцыю: больш — за больш, менш — за менш».
Спадар Сікорскі выказаў спадзяваньне, што гвалту ў Беларусі надыдзе канец, і нагадаў, што беларускія ўлады нясуць адказнасьць за сваіх грамадзян, у тым ліку за здароўе і жыцьцё палітычных зьняволеных.
Паводле дыпляматычных крыніцаў у Брусэлі, у сьпіс блізкіх да беларускіх уладаў бізнэсоўцаў, супраць якіх 23 сакавіка могуць быць прынятыя санкцыі Эўразьвязу, трапілі Анатоль Тарнаўскі, Юры Чыж і Ўладзімер Пефціеў. Апошні ўжо знаходзіцца ў чорным сьпісе разам з трыма сваімі кампаніямі, але цяпер плянуецца пашырыць санкцыі на іншыя ягоныя фірмы. Усяго пад забарону выдачы эўрапейскіх візаў і замарожваньне актываў заўтра могуць трапіць 12 грамадзян Беларусі, адказных за рэпрэсіі і парушэньні правоў чалавека. Раней Эўразьвяз увёў санкцыі супраць 230 беларускіх чыноўнікаў, судзьдзяў, пракурораў.
МЗС Беларусі напярэдадні паседжаньня ў Брусэлі заклікаў Эўразьвяз да «узаемапрымальнага ўрэгуляваньня існуючых рознагалосьсяў». Прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных у інтэрвію БелТА зазначыў, што «пачаць рух па гэтым шляху можна толькі празь зьніжэньне інтэнсіўнасьці супрацьстаяньня, і перш за ўсё трэба спыніць практыку пастаяннага пашырэньня санкцыяў з боку Эўразьвязу».
«Выступаючы за ўрэгуляваньне, мы гатовыя да любых сцэнараў», — заявіў таксама Савіных. Раней віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Сяргей Румас заяўляў, што Беларусь зробіць крокі ў адказ у выпадку эканамічных санкцыяў з боку Эўразьвязу. Якімі будуць гэтыя крокі, ён не ўдакладніў.
Марына Адамовіч, жонка палітвязьня Міколы Статкевіча, не спадзяецца, што эўрапейскі ціск на афіцыйны Менск паспрыяе хуткаму вызваленьню яе мужа, але яна станоўча ацэньвае пазыцыю Эўразьвязу:
«Я ўдзячная эўрапейцам за тое, што беларускае пытаньне, праблема дэмакратыі і правоў чалавека ў нашай краіне з парадку дня эўрапейцаў не здымаецца. Скансалідаваная пазыцыя краін Эўропы, якая дэманструе непрымальнасьць палітычнай і эканамічнай сытуацыі і мадэлі паводзінаў беларускіх уладаў, безумоўна вартая павагі».
Марына Адамовіч мяркуе, што ня толькі сытуацыя з палітвязьнямі выклікала такую жорсткую пазыцыю Эўразьвязу адносна беларускіх уладаў, але і іншыя непрыязныя крокі і дэмаршы афіцыйнага Менску на адрас аб’яднанай Эўропы.