Год таму на санкцыі ЭЗ і ЗША Беларусь адказала Сьпісам асобаў, якім уезд у Беларусь забаронены альбо непажаданы. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у яго ўвайшлі больш за 150 прадстаўнікоў ЭЗ і ЗША. З другога боку, у рэальнасьці ў Беларусі шмат каго з замежных палітыкаў і праваабаронцаў не пускалі даўно: ад Нямцова да Анышкевіча.
У адрозьненьне ад эўрапейцаў, якія дзейнічаюць адкрыта, беларусы свайго сьпісу не агалошваюць. Асобы даведваюцца пра яго пасьля падачы папер на візу або ўвогуле ў менскім аэрапорце. Прамільгнула інфармацыя, што ў малой Беларусі сьпіс пэрсонаў нон грата даўжэйшы, чым у вялікай Расеі.
Хто трапіў у сьпіс, даведацца немагчыма. Прэсавы сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Аляксандар Цішчанка паведаміў, што яго ведамства не выдае такую інфармацыю на запыты. І параіў зьвяртацца ў Міністэрства замежных справаў.
Намесьніца ж начальніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Марыя Ваньшына заявіла, што ня ведае пра існаваньне такога сьпісу.
«Наша Ніва» сабрала пералік асобаў, якім адмаўлялі ў выдачы беларускай візы. Іншым візу выдавалі, але на мяжы яе анулявалі. Кагосьці высылалі зь Беларусі пасьля прыезду.
Вось няпоўны сьпіс людзей, якім за апошні час адмаўлялі ва ўезьдзе ў Беларусь:
Маркус Лёнінг, упаўнаважаны ўраду ФРГ па правах чалавека — адмоўлена ва ўезьдзе, люты 2012;
Андрэй Юраў, кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі — забаранілі ўезд у краіну, 2011;
Сухайр Бэльхасэн, прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека — адмовілі ў выдачы візы, спаслаўшыся на непажаданаю прысутнасьць у Беларусі, кастрычнік 2011;
Шырын Эбадзі, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі міру — адмоўлена ў атрыманьні візы, кастрычнік 2011;
Астрыд Зам, кіраўніца Менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Ёганэса Раў — у Нацыянальным аэрапорце Менск ёй патлумачылі, што яна неўязная, хоць і мае візу, сакавік 2012;
Яўген Вапа, лідэр польскіх беларусаў, галоўны рэдактар газэты беларусаў у Польшчы «Ніва» — анулявалі візу і паставілі пячатку ў пашпарт з забаронай на ўезд;
Хведар Нюнька, лідэр беларусаў Літвы — адмоўлена ў атрыманьні візы, чэрвень 2011;
Марэк Мігальскі, дэпутат Эўрапарлямэнту ад Польшчы — зьнялі зь цягніка на мяжы, жнівень 2011;
Ута Цапф, дакладчыца Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ па Беларусі — адмоўлена ў атрыманьні візы, травень 2011;
Адрыян Сэвэрын, спэцдакладчык па сытуацыі ў Беларусі Камісіі ААН па правах чалавека — адмоўлена ў атрыманьні візы, 2005;
Артурас Зуокас, мэр Вільні (Літва) — адмоўлена ў атрыманьні візы, сьнежань 2011;
Сяргей Шупа, журналіст Беларускай службы Радыё «Свабода» (Прага) — адмовілі ў выдачы беларускай візы, сакавік 2012;
Юрый Джыбладзэ, сябра Рады пры прэзыдэнце Расеі па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці — на літоўска-беларускай мяжы беларускія памежнікі паведамілі, што яму забаронены ўезд у краіну, 2011;
Швэдзкія прафсаюзьнікі — анулявалі візы, верасень 2011;
Януш Анышкевіч, віцэ-старшыня Эўрапарлямэнту — не прапусьцілі на беларускай мяжы, 2007;
Шэсьць чальцоў камісіі польскага Сойму па сувязях з палякамі за мяжой — адмоўлена ва ўезьдзе ў Беларусь, люты 2012;
Ларс-Увэ Янсан, кіраўнік рэгіянальнай структуры Сацыял-дэмакратычнай працоўнай партыі Швэцыі — адмоўлена ў выдачы візы, студзень 2012;
Карл Мортан Івэрсан, Уільям Нюгард, Трыгвэ Осьлюнд, прадстаўнікі нарвэскага ПЭН-Цэнтру і Нільс-Івар Ларсэн, прадстаўнік дацкага ПЭН-Цэнтру — не атрымалі візы ў аэрапорце «Менск-2», сьнежань 2011;
Канстанцін Рауцкі, сябра ўкраінскага праваабарончага цэнтру «Поступ» — забаранілі ўезд у краіну, сьнежань 2011;
Мары Мэнсан, швэдзкая прадстаўніца арганізацыі Сivil Right Defenders — адмоўлена ў атрыманьні візы, кастрычнік 2011;
Анэ Бондэ і Дайва Пяткявічуце, нарвэскія прадстаўніцы фонду «Дом правоў чалавека» — адмоўлена ў атрыманьні візы, кастрычнік 2011;
Марыяна Роча, бэльгійская прадстаўніца Partnership for Human Rights — адмоўлена ў атрыманьні візы, кастрычнік 2011;
Бэрыт Ліндэман, прадстаўніца Нарвэскага Хельсынскага камітэту — адмоўлена ў атрыманьні візы, кастрычнік 2011;
Антуан Бэрнар, галоўны выканаўчы дырэктар Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека — адмоўлена ў атрыманьні візы, кастрычнік 2011;
Уладзімір Сянько, украінскі прадстаўнік Міжнароднай назіральнай камісіі Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі — адмоўлена ва ўезьдзе як асобе, чыя прысутнасьць непажаданая на тэрыторыі Беларусі, верасень 2011;
Нік Стэрдзі і Люсі Эш, журналісты Бі-бі-сі — у чэрвені 2011 ім патэлефанавалі зь беларускага пасольства і паведамілі, што іх візы ануляваныя;
Сябры Эўрапейскай народнай партыі — адмовілі ў выдачы віз, травень 2011;
Аляксандар Мамай, дарадца мэра Палтавы (Украіна) — адмоўлена ва ўезьдзе, травень 2011;
Юры Ісаеў, дэпутат Палтаўскага гарадзкога савету — адмоўлена ва ўезьдзе, травень 2011;
Іван Кандраценка, расейскі праваабаронца — дэпартаваны з Беларусі, красавік 2011;
Марына Цапок, украінская праваабаронца — беларускія памежнікі зьнялі з цягніка, красавік 2011;
Максім Кіцук, украінскі праваабаронца — супрацоўнікі Гомельскага памежнага атрадау паведамілі, што яго прозьвішча значыцца ў базе дадзеных з пазнакай «Уезд забаронены», сакавік 2011;
Любоў Захарава, Кацярына Карасьцялёва і Ірына Пайкачава, грамадзянкі Расеі — ім загадалі пакінуць Беларусь цягам сутак у сувязі з унясеньнем у сьпіс асобаў, чыя прысутнасьць у краіне не пажаданая, травень 2011;
Аляксандр Мнацаканян, расейскі праваабаронца — дэпартаваны зь Беларусі, на 2 гады забаронены ўезд у краіну, травень 2011;
Вікторыя Громава, расейская праваабаронца — дэпартаваная зь Беларусі, на 2 гады забаронены ўезд у краіну, травень 2011;
Іна Сангажыева, грамадзянка Расеі — адмоўлена ва ўезьдзе ў Беларусь у сувязі са знаходжаньнем прозьвішча ў сьпісах неўязных, 2011;
Вольга Шамшур, грамадзянка Ўкраіны — адмоўлена ва ўезьдзе ў Беларусь у сувязі са знаходжаньнем прозьвішча ў сьпісах неўязных, 2011;
Рэйчэл Дэнбэр, прадстаўніца Human Rights Watch — адмоўлена ў атрыманьні візы, кастрычнік 2011;
Галіна Руднік, найстарэйшая супрацоўніца радыё «Свабода», якая жыве ў Нямеччыне — адмоўлена ў атрыманьні візы, кастрычнік 2011;
Крысціян Гольм, дэпутат швэдзкага парлямэнту — адмоўлена ў атрыманьні візы, сакавік 2011;
Лёнгін Камалоўскі, старшыня польскага аб’яднаньня «Wspólnota Polska» — не пусьцілі празь мяжу, жнівень 2011;
Радзівон Марыніч, карэспандэнт расейскага тэлеканалу «Дождь» — загадалі пакінуць Беларусь, травень 2011;
Ігар Кармазін, журналіст газэты «Московскоий комсомолец» — дэпартавалі з краіны, кастрычнік 2011;
Магдалена Каліноўская, супрацоўніца фонду «Institutum Orientalium» — дэпартаваная, 2011;
Кінга Ксёнжак, супрацоўніца фонду «Institutum Orientalium» — дэпартаваная, 2011;
Юліяна Грынец, Андрэас Шэлгас, Яніна Ролік, Гвіда Гансэн, Ян Гэндрык Кроп, Катрын Гайнрых, Дарота Кабашэўская, грамадзяне Польшчы і Нямеччыны — дэпартаваныя за ўдзел у антыядзерным пікеце, красавік 2011;
Міхаіл Каменеў, намесьнік кіраўніка Ўсеўкраінскай моладзевай арганізацыі «Фундацыя рэгіянальных ініцыятываў» — на мяжы высадзілі зь цягніка, красавік 2011;
Рута Ланкінінкайце і Ёнас Грышконіс, літоўскія журналісты — на мяжы анулявалі візы, жнівень 2011;
Жыльвінас Абаравічус, начальнік аддзелу міжнародных адносінаў мэрыі Вільні — адмоўлена ў атрыманьні візы, сьнежань 2011;
Хрыстас Пургурыдэс, дэпутат кіпрскага парлямэнту, першы намесьнік старшыні Камітэту ПАРЭ па юрыдычных справах і правах чалавека — у 2009 годзе падчас сустрэчы прадстаўнікоў ПАРЭ кіраўнік місіі Беларусі пры Радзе Эўропы Андрэй Бушыла заявіў, што палітык ня зможа атрымаць беларускую візу;
Агнешка Рамашэўская, дырэктар польскага тэлеканалу «Белсат» — адмоўлена ў атрыманьні візы, 2009;
Марта Шыманьска, студэнтка катэдры беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту — анулявалі шматразовую візу і паставілі пячатку «ва ўезьдзе забаронена», 2009;
Робэрт Горт, генэральны сакратар Швэдзкага Хельсынскага камітэту — адмовілі ў атрыманьні візы, 2009;
Ёанна Курач, супрацоўніца Швэдзкага Хельсынскага камітэту — адмовілі ў атрыманьні візы, 2009;
Марцін Угла, грамадзянін Швэцыі, супрацоўнічаў зь беларускімі праваабаронцамі — адмовілі ў атрыманьні візы, 2009;
Лукаш Бырскі, прадстаўнік нідэрляндзкага пасольства ў Варшаве — адмовілі ў атрыманьні візы, 2009;
Дэвід Гэмілтан, прадстаўнік Нацыянальнага дэмакратычнага інстытуту ў Кіеве — унесены ў сьпіс неўязных, 2009;
Эстар Магабі, аўстралійская акторка і Стэфані Пан, амэрыканская акторка — не ўпусьцілі ў Беларусь у аэрапорце «Менск-2», прыляцелі на запрашэньне «Свабоднага тэатру», 2008;
Карнэлія Рабіц, кіраўнік беларускай рэдакцыі радыё «Нямецкая хваля» — адмоўлена ў атрыманьні візы, 2008;
Крыстына Оюланд, віцэ-сьпікер парлямэнту Эстоніі — адмоўлена ў атрыманьні візы, 2008;
Кшыштаф Путры, віцэ-маршалак польскага сэнату — без тлумачэньня прычыны разьвярнулі на мяжы, 2007;
Робэрт Тышкевіч, дэпутат польскага сойму — без тлумачэньня прычыны разьвярнулі на мяжы, 2007;
Гіга Бакарыя, дэпутат парлямэнту Грузіі, назіральнік ад СНД на выбарах прэзыдэнта Беларусі — адмоўлена ва ўезьдзе, 2006;
Мірак Тода, славацкі журналіст — адмоўлена ў атрыманьні візы, 2006;
Натальля Аляксеева, супрацоўніца Міжнароднага цэнтру імя Улафа Пальмэ (Швэцыя) — не дазволілі ўезд, 2007.