Радыё Свабода апытвае вядомых людзей, як яны ставяцца да сьмяротнага пакараньня.
Старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец лічыць, што да адмены сьмяротнага пакараньня трэба пераходзіць паступова
Чаргінец: «Я лічу, што пакуль ранавата скасоўваць сьмяротнае пакараньне. У парлямэнце мы моцна скарацілі артыкулы, за якія прадугледжана сьмяротнае пакараньне, у тым ліку адмянілі ўсе за эканамічныя злачынствы. Але, ведаючы злачынцаў, я лічу, што ў некаторых выпадках гэта трэба захаваць.
Я ўзгадваю, як у Менску група маладых хлопцаў згвалціла і потым утапіла 14-гадовую дзяўчынку на вачах яе бацькоў, прывязаўшы іх. Маці звар’яцела, калі іх судзілі і аказалася, што большасьць зь іх непаўналетнія і да іх нельга прымяняць вышэйшую меру, а бацька павесіўся ад безвыходнасьці. Таму часам трэба ставіць сябе на месца сваякоў ахвяраў».
Карэспандэнт: «Вы кажаце, што пакуль ранавата. Але ці маеце вы на ўвазе нейкі канкрэтны часавы тэрмін для адмены сьмяротнага пакараньня?»
Чаргінец: «Першы крок ужо зроблены — рэзка зьменшана колькасьць артыкулаў Крымінальнага кодэксу, дзе прымяняецца сьмяротнае пакараньне. Гэтую практыку трэба працягваць. Другое. Зь цягам часу можна перайсьці да мараторыю на выкананьне гэтага пакараньня. Там час пакажа, ці варта рабіць наступны крок і пераходзіць да адмены сьмяротнай кары ўвогуле».