АГП вырашыла вызначыць сваю выбарчую стратэгію незалежна ад партнэраў па кааліцыі. Ці азначае гэты крок, што дэмакратычныя сілы ня будуць мець адзіную стратэгію на парлямэнцкіх выбарах? Які варыянт дзеяньняў абярэ большасьць апазыцыйных структураў? На гэтыя пытаньні адказвае палітычны аглядальнік газэты «Белорусы и рынок» Паўлюк Быкоўскі.
— Тое, што АГП вырашыла не чакаць, калі вызначацца іншыя партнэры па кааліцыі, — ці можна лічыць гэта нармальным працоўным крокам, ці гэта заслугоўвае больш драматычнага тону, маўляў, дэмакраты зноў ня здольныя аб’яднацца напярэдадні выбараў?
— На мой погляд, АГП была адна з апошніх, хто імкнуўся захаваць кааліцыю пад брэндам «Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы». Таму зараз мы проста маем сьведчаньне таго, што гэтай кааліцыі рэальна не існуе. Усе размовы пра тое, што пасьля 19 сьнежня будуць спробы ўтварыць новую кааліцыю, пакуль ня маюць падстаў.
Ці ёсьць гэта нейкім надта драматычным крокам з боку АГП? Мне падаецца, не. Бо звычайна парлямэнцкія выбары ў Беларусі праходзілі пры агульных заявах пра сумесныя дзеяньні, аднак разам з тым з канкурэнцыяй у выбарчых акругах. З супрацьлеглымі дзеяньнямі — ад заклікаў да байкоту і адначасова ўдзелам асобных кандыдатаў. Гэта заўсёды ўводзіла ў зман выбаршчыкаў, якія не маглі зразумець, які ж канкрэтны варыянт прапануе апазыцыя.
— Ну вось на гэты раз АГП прапанавала наступны варыянт. Партыя выстаўляе сваіх кандыдатаў ва ўсіх 110 выбарчых акругах. Аднак іх прозьвішчаў у бюлетэнях ня будзе. Кандыдаты не бяруць грошы ад дзяржавы, а ў вызначаны час разам здымаюцца з выбарчай гонкі. Галоўная задача кандыдатаў — данесьці пасланьне да як мага большай колькасьці выбарцаў, пасланьне пра тое, што Аляксандар Лукашэнка і яго сыстэма — гэта тупік. Выхад з тупіку — гэта свабодныя выбары. Як можна ацаніць гэтую стратэгію АГП?
— Гэта выглядае вельмі незразумелым для шырокай аўдыторыі. Так, палітыкі разумеюць, што гэтыя кандыдаты ня будуць выконваць функцыю рэальных кандыдатаў, але простыя людзі ня могуць правесьці выразную мяжу паміж байкотам і тым варыянтам, які прапануе АГП. Гэта не зусім зразумелая стратэгія для шырокай аўдыторыі, і каб давесьці яе, трэба вельмі сур’ёзна ўкладацца ў тлумачальную працу з насельніцтвам.
— Хто з апазыцыйных структураў выбера падыход, блізкі да варыянту АГП, а хто пойдзе на поўны байкот, без усялякіх акалічнасьцяў?
— Поўны байкот выберуць тыя сілы, якія ня маюць зарэгістраваных структураў і ня маюць асабліва вялікай колькасьці актывістаў. Калі казаць пра зарэгістраваныя партыі, то яны, найхутчэй, усе (за выключэньнем партыі Калякіна) выберуць варыянт АГП. Яны могуць дадаць пэўныя нюансы, якія маюць вялікае значэньне для саміх гэтых партыяў, але людзям непартыйным будзе цяжка адрозьніць гэтыя варыянты.