Зварот выканаўцы абавязкаў старшыні праўладнага Саюзу палякаў Мечыслава Лысага надрукаваны ў газэце «Глос з-над Немна».
Выканаўца абавязкаў старшыні праўладнага Саюзу палякаў Мечыслаў Лысы ў звароце да палякаў у Беларусі і сьвеце канстатуе, што разлад у польскім руху на Беларусі існуе не сярод шараговых сябраў арганізацыі, а сярод групы людзей (маецца на ўвазе кіраўніцтва непрызнаванага беларускімі ўладамі СПБ), якая займае кіраўнічыя пасады і сама сябе называе лідэрамі арганізацыі.
Паводле Лысага, такі стан рэчаў прывёў да таго, што многія актыўныя сябры арганізацыі вымушаны былі пакінуць Саюз палякаў.
Апошнія гады існаваньня — піша Лысы — засьведчылі як адной, так і другой арганізацыі, што ў справе адраджэньня польскай культуры практычна нічога не дасягнута.
Ён заклікае ўсіх падняцца над сваімі амбіцыямі, бо польская меншасьць у Беларусі ў хуткім часе можа зрабіцца ні на што ня вартаю.
Лысы зьвяртаецца да польскіх дыпляматычных прадстаўніцтваў у Беларусі, а таксама да палякаў за межамі краіны, каб яны паспрыялі правядзеньню агульнага зьезду палякаў, які мае адбыцца ў 2013 годзе.
«Вернемся да нашых каранёў з пакорай і ўзаемнай любоўю, — піша Лысы ў сваім звароце, — адбудуем разам павагу, створым здаровую супольную структуру Саюзу палякаў».
У Беларусі з 2005 году існуюць два Саюзы палякаў. Пасьля таго як беларускія ўлады не прызналі зьезд арганізацыі, на якім старшынём была абраная Анжаліка Борыс, быў праведзены паўторны зьезд. Старшынём СПБ на ім быў абраны Юзаф Лучнік, якога, у сваю чаргу, не прызналі польскія ўлады. Анжаліку Борыс з таго часу зьмяніла на пасадзе Анжаліка Арэхва, а спадара Лучніка — Станіслаў Сямашка.
Сёлета ў студзені Станіслаў Сямашка падаў у адстаўку, спаслаўшыся на сямейныя абставіны. Цяпер абавязкі старшыні выконвае ягоны намесьнік — Мечыслаў Лысы.