Каваленку будуць выводзіць з галадоўкі на Валадарцы
Your browser doesn’t support HTML5
Алена Каваленка, жонка галадоўніка Сяргея Каваленкі, сустрэлася з начальнікам турмы на Валадарскага і з начальнікам мэдычнай часткі. Алене Каваленцы паведамілі, што шпіталізаваць Сяргея ў цывільны шпіталь ня будуць, бо ўсю неабходную дапамогу галадоўніку Каваленку яны могуць аказаць і ў межах турмы.