Штодня на сайце Свабоды — новы разьдзел кнігі Алега Грузьдзіловіча «Хто ўзарваў менскае мэтро?»
Мяркуючы па прысудзе, асноўным доказам віны Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва ў зьдзяйсьненьні тэракту 11 красавіка ў менскім мэтро судзі палічылі прызнаньне імі сваёй віны. Таму і пасьпяшаліся гэта адзначыць ужо на самым пачатку разьдзелу пра тэракт. Вось вытрымка з прысуду.
Прысуд, ст. 60. Выбух на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» 11 красавіка 2011 году
«У судовым паседжаньні абвінавачаны Канавалаў Д. Г. прызнаў сваю віну ўва ўчыненьні тэрарызму на станцыі мэтро „Кастрычніцкая“ 11 красавіка 2011 году.
З дасьледаваных у судовым паседжаньні паказаньняў Канавалава Д.Г., якія былі дадзеныя на папярэднім сьледзтве, вочных ставак Кавалёва У.Ю. і Канавалава Д.Г., Канавалава Д.Г. і Пачыцкай Я.В., пратаколаў праверкі паказаньняў на месцы і пратакола правядзеньня сьледчага экспэрымэнту з удзелам Канавалава Д.Г. бачна, што Канавалаў цягам папярэдняга сьледзтва падрабязна распавядаў, паказваў і пацьвярджаў абставіны падрыхтоўкі і ўчыненьня ім выбуху на станцыі мэтро».
Далей у прысудзе на некалькіх старонках пераказваюцца паказаньні Канавалава пра тое, што папярэднічала выбуху, і пра падзеі пасьля яго цягам аднаго дня.
Спачатку спынімся на эпізодзе пра тое, як Канавалаў з Кавалёвым, схаваўшыся за шырмай (гэта было ў арандаванай кватэры на вуліцы Караля), схіліліся над торбай з амаль гатовай бомбай і ў гэты момант да іх за шырму ўвайшла Яна Пачыцкая — знаёмая Канавалава. Дзяўчыну ён за дзень да тэракту сустрэў у Менску і запрасіў на кватэру, дзе яна заставалася зь сябрамі ажно да вечара 12 красавіка, калі ў кватэру ўварваліся байцы «Алмазу».
Момант можна лічыць ключавым, бо ўпершыню зьяўляецца рэальны сьведка, які бачыў торбу з бомбай у акружэньні абодвух тэрарыстаў непасрэдна перад тэрактам. На папярэднім сьледзтве пра гэты эпізод казалі Канавалаў і Кавалёў, але паказаньні Яны Пачыцкай нават больш важныя, бо могуць ці пацьвердзіць словы Канавалава і Кавалёва, ці нарадзіць сумненьні наконт іх.
Вось што мы знаходзім у прысудзе (арт.65). Заўважу, дарэчы, што падзеі ў прысудзе пераказаныя неяк незразумела, ад імя каго: ці то Кавалёва, ці то Пачыцкай. Але пакінем гэта па сумленьні аўтараў прысуду.
«...У той момант, калі яна зашмаргнула штору, Канавалаў зачыняў торбу. Што было ў торбе, яна ня бачыла. Далей Канавалаў сказаў ёй выйсьці, і яна выйшла. Калі выходзіла, то Канавалаў за ёй зноў зашмаргнуў штору. Потым яна пайшла на кухню, а калі вярнулася ў залю, Канавалава ўжо не было. Ён сышоў. Торбы яна ўжо ня бачыла. Калі пасьля 18 вярнуўся Канавалаў, то працягвалі ўжываць сьпіртныя напоі. Пра выбух даведалася з тэлевізійных навінаў, пры гэтым калі паказвалі гэтыя навіны, то хлопцы сьмяяліся. На наступны дзень працягвалі ўжываць сьпіртное, хадзілі ў краму, бліжэй да ночы былі затрыманыя ў кватэры».
Далей яшчэ больш пэўная спасылка на сьведку Пачыцкую:
«Пачыцкая Я.В. на вочных стаўках з Кавалёвым і Канавалавым давала аналягічныя паказаньні, пры гэтым указвала, што Кавалёў ведаў пра будучы сыход Канавалава 11 красавіка 2011 году. Калі вярнуўся Канавалаў, то Кавалёў спытаў яго: «Нармальна ўсё прайшло?», на што Канавалаў адказаў: «Усё нармальна, зараз будзем піць».
Такім чынам, Пачыцкая пацьвердзіла факт знаходжаньня Канавалава і Кавалёва за шырмай. А што там адбывалася, распавёў Кавалёў. Чытаем у прысудзе:
Прысуд, ст 65. «Кавалёў У.Ю. на вочнай стаўцы з Пачыцкай Я.В. пацьвердзіў у поўным аб’ёме яе паказаньні і удакладніў, што перад сыходам Канавалава яны зайшлі зь ім за шырму і зашмаргнулі яе. Канавалаў Д.Г. адкрыў торбу і пачаў злучаць правады. Ён знаходзіўся побач з Канавалавым Д.Г., сядзеў на кукішках альбо стаяў. Канавалаў Д.Г. дэманстраваў яму складнікі ланцуга і распавядаў, што да чаго далучаць. Казаў гэта шэптам, каб Пачыцкая не пачула. Знаходзіліся за шторай 10–15 хвілін. Потым Пачыцкая адшмаргнула штору і зазірнула да іх. Каб Пачыцкая ня ўбачыла, што знаходзіцца ў торбе, Канавалаў Д.Г. яе закрыў...»
А што казалі абвінавачаныя з гэтай нагоды ў судзе? 22 верасьня на працэсе ў Вярхоўным судзе апытвалі сьведку Яну Пачыцкую. Спынюся на яе допыце асобна, асабліва на дэталях.
У судовую залю з бакавога ўваходу побач са сцэнай увайшла стройная дзяўчына ў вялікіх акулярах, якія закрывалі палову твару. Не пасьпелі людзі ў залі ўгледзецца ў яе твар, як дзяўчына заняла месца за катэдрай і пачала распавядаць пра абставіны знаёмства зь Дзьмітрыем Канавалавым, апісваць падзеі 10–12 красавіка, адказваць на пытаньні пракурора і судзьдзі.
Пачыцкая прамаўляла нягучным голасам, але разборліва і добрай літаратурнай мовай. У параўнаньні з паказанымі раней у судзе вочнымі стаўкамі з абвінавачанымі сьведка яўна адышла ад шоку. Дзяўчына распавяла, як яны з Канавалавым пазнаёміліся праз інтэрнэт, як 10 красавіка Канавалаў пазваніў ёй і папярэдзіў, што ўвечары прыедзе ў Менск на некалькі дзён «па справах», ды прапанаваў сустрэцца. Як убачыліся ўпершыню каля мэтро «Фрунзенская», прычым на гэтую сустрэчу яна прыйшла зь сяброўкай, а Канавалаў аказаўся зь сябрам, Кавалёвым.
Потым пайшлі ў краму «па віно, гарэлку і садавіну», адтуль да Канавалава на кватэру, дзе яна засталася да вечара 12 красавіка, а сяброўка — не, тая сышла празь некалькі гадзін. «Выпівалі сьпіртовыя напоі, гутарылі», — казала Пачыцкая пра заняткі тых двух дзён, якія перакулілі яе жыцьцё настолькі, што ў судзе давялося хавацца за акулярамі.
Якія пэўныя рэчы пацьвердзіла ці паведаміла ўпершыню Яна Пачыцкая пра паводзіны абвінавачаных? Найперш яна распавяла пра выпадак з торбай, над якой убачыла Канавалава і Кавалёва, і пра тое, як яе адправілі адтуль на кухню. Згадала, як Кавалёў спытаў Канавалава, перад тым як той сышоў: «Можа, ты ўсё ж ня пойдзеш?» — «Не, пайду», — адказаў, паводле Пачыцкай, Канавалаў і дадаў: «А потым будзем гуляць». Паўтарыла, што пасьля выбуху — «пасьля 18 гадзін» — Канавалаў прыйшоў у прыўзьнятым настроі і заявіў, што зараз яны будуць піць. Распавяла, як пілі і сьмяяліся падчас выступу Аляксандра Лукашэнкі.
Да ўварваньня міліцыі ў кватэру таксама здарылася некалькі падзеяў, вартых увагі суду. Яна Пачыцкая згадала дзіўную размову з Канавалавым на кухні, падчас якой кавалер распытваў яе, «што б яна зрабіла, калі б ведала, што жыць засталося вельмі мала». Але дзяўчына не надала гэтаму асаблівага значэньня, бо Канавалаў быў яўна нападпітку. «Сядзеў на кухні і нешта сьпяваў неразборлівае, быў у сабе, на пытаньні не адказваў, а потым пайшоў у краму», — таксама згадала Яна Пачыцкая пра свайго сябра.
Папярэдняе больш сьведчыць пра псыхалягічны стан і настрой Канавалава, а вось сьведчаньне, якое можа непасрэдна тычыцца плянаў на тэракт: калі яна была ў кватэры, Канавалаў забараніў ёй устаўляць у ягоны тэлефон сім-картку і акумулятар, а сам, калі 11 красавіка каля 17 гадзіны сыходзіў з дому, узяў для карыстаньня яе тэлефон. Калі вярнуўся (пасьля тэракту), зьдзівіў Пачыцкую паведамленьнем, што ёй тэлефанавала маці. Аказваецца, у дзяўчыны былі своеасаблівыя адносіны з маці, і ў той дзень званка ад яе Яна ніяк не чакала. Ва ўсякім разе, бяз важкай прычыны. А калі Канавалаў вяртаўся ў кватэру, такая прычына зьявілася, бо тысячы маці званілі сваім дочкам, каб пераканацца, што зь імі ўсё добра. Толькі фішка ў тым, што Яна Пачыцкая пра гэта ня ведала, а вось Канавалаў ведаў, таму і супакоіў маці Яны, а потым распавёў дзяўчыне пра гэты званок.
Як кампанія даведалася пра тэракт? У судзе Яна Пачыцкая пацьвердзіла, што глядзелі ўтрох навіны і пабачылі рэпартаж. «У момант, калі Лукашэнка сказаў „Мы ўсе ў гэтым вінаватыя“, Канавалаў засьмяяўся і прапанаваў за гэта выпіць», — сказала сьведка.
Пра тое, як у кватэру ўварвалася міліцыя, дзяўчына распавяла даволі стрымана. Згадала пра працяглы званок у дзьверы, які прымусіў Канавалава падыйсьці і паглядзець у вочка. «Спачатку нічога не сказаў, але забегаў па кватэры», — узгадала Пачыцкая. Паколькі дзьвярэй хлопцы так і не адчынілі, міліцыянты іх выбілі і гэтак уварваліся ў кватэру. Яна Пачыцкая была ў шоку, яе выводзілі, нахіліўшы галаву да зямлі, з заламанымі назад рукамі.
Зазначу яшчэ, што на адным з допытаў падчас сьледзтва Пачыцкая згадвала, што Канавалаў, калі мітусіўся па кватэры, сказаў: «Я папаў», а потым зачыніўся ў прыбіральні. Але ў судзе сьведка пра гэта не казала.
Кавалёў захоп кватэры «алмазаўцамі» апісаў проста: казаў, што спаў і прачнуўся ад крыкаў, убачыў людзей у масках і вопратцы. «Убачыў Канавалава, які сядзеў у сенцах на «пятай кропцы», і яго гэтаксама пасадзілі. «Далей у той жа позе, як зараз водзяць у суд, вывелі з кватэры і прывезьлі ў міліцыю».
Працяг — будзе.
Уступ
Вэрсіі добрая і дрэнная
Ад аўтара

Канавалаў, калі мітусіўся па кватэры, сказаў: «Я папаў», а потым зачыніўся ў прыбіральніЯна Пачыцкая

Your browser doesn’t support HTML5
Пра тое, як у кватэру ўварвалася міліцыя, дзяўчына распавяла даволі стрымана. Згадала пра працяглы званок у дзьверы, які прымусіў Канавалава падыйсьці і паглядзець у вочка. «Спачатку нічога не сказаў, але забегаў па кватэры», — узгадала Пачыцкая. Паколькі дзьвярэй хлопцы так і не адчынілі, міліцыянты іх выбілі і гэтак уварваліся ў кватэру. Яна Пачыцкая была ў шоку, яе выводзілі, нахіліўшы галаву да зямлі, з заламанымі назад рукамі.
Зазначу яшчэ, што на адным з допытаў падчас сьледзтва Пачыцкая згадвала, што Канавалаў, калі мітусіўся па кватэры, сказаў: «Я папаў», а потым зачыніўся ў прыбіральні. Але ў судзе сьведка пра гэта не казала.
Кавалёў захоп кватэры «алмазаўцамі» апісаў проста: казаў, што спаў і прачнуўся ад крыкаў, убачыў людзей у масках і вопратцы. «Убачыў Канавалава, які сядзеў у сенцах на «пятай кропцы», і яго гэтаксама пасадзілі. «Далей у той жа позе, як зараз водзяць у суд, вывелі з кватэры і прывезьлі ў міліцыю».
Працяг — будзе.
Папярэднія разьдзелы кнігі
Уступ
Вэрсіі добрая і дрэнная