У аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Савецкага раёну Менску старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Жане Літвіной паведамілі, што яна нібыта зьяўляецца «даўжніком па справе аб банкруцтве ці зацікаўленай асобай адносна даўжніка». З даведкі вынікае, што такія зьвесткі падало Міністэрства юстыцыі.
Юрыст БАЖ Андрэй Бастунец патлумачыў, што зь юрыдычнага гледзішча Мін’юст можа дасылаць ліст у МУС, каб таго ці іншага чалавека ўключылі ў сьпіс невыязных.
«Але, паводле закону, Мін’юст можа гэта зрабіць толькі ў тым выпадку, калі ёсьць пастанова суду, што пачата, у дадзеным выпадку, справа аб банкруцтве, па якой праходзіць чалавек у якасьці зацікаўленай асобы. Ніякіх справаў не пачата. Гэта не такая простая рэч пачаць справу аб банкруцтве арганізацыі. Нічога падобнага ні адносна БАЖу, ні нейкіх іншых структураў, да якіх тэарэтычна магла б мець дачыненьне Жана Літвіна, проста не існуе. Таму гэтае рашэньне Мін’юсту адносна Літвіной ня мае пад сабой ніякіх падставаў і яно незаконнае».
БАЖ ужо зьвярнуўся з шэрагам зваротаў у Дэпартамэнт па грамадзянстве і міграцыі, у Памежны камітэт і Пракуратуру, каб аднавіць законнасьць адносна Літвіной і іншых сяброў БАЖ, якія пацярпелі ад такіх неправамерных дзеяньняў, сказаў Бастунец. Ён сказаў, што найбліжэйшым часам Літвіна зьвернецца з адмысловымі скаргамі ў суд.
Пяцёра сяброў БАЖ — старшыня арганізацыі Жана Літвіна, а таксама праваабаронца Валянцін Стэфановіч, шэф-рэдактар «Нашай нівы» Андрэй Дынько, журналіст «Белсату» Міхась Янчук і праваабаронца Гары Паганяйла ўключаны беларускімі ўладамі ў сьпіс невыязных.