Мы шмат думаем, якой будзе Беларусь у будучым.
Мы шмат гаворым, як было б добра, калі б усё памянялася.
Але большасьць з нас дбае толькі пра тое, як перажыць сёньняшні дзень.
А будучыня ёсьць цяпер.
Яна будзе дакладна такой, якой будуць вашы дзеці.
Вашы дзеці — адмысловая праграма штотыдзень у эфіры і на сайце Радыё Свабода.
«Беларускамоўны корпус тэкстаў для дзетак — і проза, і паэзія, — як на мяне, занадта «правільны», заточаны пад «лабавую» пэдагогіку. Крок управа, крок улева — забаронена! Трэба рабіць так — і ніяк інакш. Вось гэты дзіцёнак — добры, вось гэты дзіцёнак — кепскі. У нас не хапае вершаў для дрэнных дзяцей, для дзетак-хуліганаў, для дзетак-панкаў. Няма чагосьці на самай-самай мяжы дазволенага пэдагогікай, але там, дзе зьяўляюцца паўзабароненыя і таму салодкія рэчы».
Андрэй Хадановіч — паэт, перакладчык, дзейны кумір маладых і прызнаны творчы аўтарытэт для іншых. Ягоная жонка Марына Шода — таксама вядомая перакладчыца з польскай і ўкраінскай моваў. Шэсьць гадоў таму ў сям’і Андрэя і Марыны нарадзілася Алена Андрэеўна. Што зьмянілася ў іхнім творчым жыцьці з нараджэньнем дачкі?
Андрэй: «Іншы распарадак дня зьявіўся. Раней я сядаю ля кампутара, бо ў мяне ёсьць нейкая думка, нейкі вобраз. Як кажуць аматары цукерак „Рафаэла“ — „і хай увесь сьвет пачакае“. І раптам зьяўляецца Алена Андрэеўна ўласнай пэрсонай і хоча на кампутары глядзець фатаздымкі. Забіраецца татку на калені. І, баюся, з гэтага моманту ўжо мае пляны пачынаюць чакаць».
Марына: «Маё творчае жыцьцё не такое інтэнсіўнае, як у Андрэя. Я ў асноўным усё ж выкладчык. Калі Аленка была зусім маленькая, у мяне было досыць шмат вольнага часу для перакладаньня. Яе можна было паставіць побач з сабой у вазочку ці паставіць вазочак на гаўбец, а самой нешта настукваць на кампутары. А калі ёй год споўніўся, то вольнага часу стала зусім мала. І толькі як яна пайшла ў садочак, то ізноў пачаліся для мяне нейкія пераклады».
Баўленьне часу з дачкой надало Андрэю Хадановічу адвагі і натхненьня, каб заняць нішу любімага паэта дзяцей і маладых бацькоў. З чаго пачынаўся шлях у дзіцячую літаратуру?
Андрэй: «Самы першы верш — не абавязкова самы прэзэнтабэльны. Я яго ўрэшце не ўключыў у кнігу «Нататкі таткі». Але я яму глыбока ўдзячны за тое, што ён пацягнуў за сабою астатнія, як паравозік. Мы бавіліся ў Пружанах, на радзіме Марыны, і ў кустах ароніі назіралі, як скача жабка. Ну і пацягнулася:
У ароніі жыве маленькая жабка,
У яе на галаве гумавая шапка.
Далей ужо рыфмавалася па інэрцыі.
Алена падчас нашага інтэрвію была занятая новай цацкай, якую купіў тата. З задавальненьнем уключалася ў гутарку, калі чыталіся вершы, але распавядаць пра сябе асьцерагалася. Хоць мама Марына кажа, што ня бачыць ніякіх адрозьненьняў паміж Аленай і іншымі дзеткамі, напэўна ж літаратурныя заняткі бацькоў накладаюць на дачку свой адбітак.
Марына: «Учора яна чытала нам азбуку. Словы на літару «а»: «Адам». Я кажу: «Аленка, а ў цябе ёсьць знаёмыя Адамы?» Бо ў нас ёсьць некалькі хлопчыкаў, якіх так завуць. Яна адказвае: «Так! Адам Міцкевіч!»
Андрэй: «Гэта дзіцёнак, які фатаграфаваўся пад помнікам азначанаму Адаську ў Кракаве».
Раней, як кажа сам Андрэй, ён пабойваўся дзіцячай паэзіі і лічыў сябе да яе прафэсійна непрыдатным. А цяпер у яго ёсьць слухачка, якую не абдурыш.
Андрэй: «Гайдаючыся на арэлях, яна прыгадвае: «А памятаеш, мы з табой, татка, напісалі верш пра арэлі. Давай пачытаем». Блізасьць умоўнага літаратурнага сьвету і жыцьця Алену вельмі натхняе: гайдацца на арэлях і чытаць верш пра тое, як ты гайдаесься на арэлях.
Праўда, аднойчы Алена нагадала мне, што жыцьцё, пры ўсёй любові да літаратуры, займае важнейшае месца. Накрэмзаўшы вершык пра шакалядную цукерку, я ў яе запытаўся: «Хочаш, пачытаю табе вершык пра шакалядную цукерку?» І Алена адказала: «Не, я хачу шакалядную цукерку».
Гэта шчасьце ў Беларусі, калі твой татка — паэт і напаўняе твой малечы сьвет татавай мовай. Так шанцуе далёка ня кожнаму дзіцяці. Чаго не хапала і чаго хапае паэтычнай сям’і, калі ў ёй зьявілася дзіця? Што абавязкова трэба прачытаць?
Марына: «Ды ўсяго не хапала! Не хапала кніжак. Не хапала звычайных пацешак, зь якімі мамы зьвяртаюцца да немаўлятак у 2–3 месяцы, калі проста хочацца зь імі пацяцешкацца. Гэта што мне. Можа, Андрэй яшчэ нешта дадасьць.
Андрэй: «Мне асабіста не хапала беларускамоўных вэрсій маіх улюбёных казак дзяцінства. Чагосьці вясёлага, цудоўнага. Урэшце проста бярэш і пачынаеш з рускай вэрсіі, з украінскай перакладаць „зь ліста“, чытаючы для дачкі. Цудоўныя выключэньні ёсьць — і гумар, і фантастычная іронія, але бракавала „дрэнных парадаў“ Остэра альбо вершаў Рэнаты Мухі, Хармса не хапае».
Андрэй кажа, што калі пачаў рыфмаваць, то стараўся запоўніць тое, чаго яму не хапала ў дзіцячай літаратуры. Дзіця па-іншаму глядзіць на сьвет, а такі «дзіцячы» позірк даступны далёка ня кожнаму даросламу аўтару:
Марына: «Нешта сачынялася, „акынскае“. У нас пад акном дрэва, на якім зьбіраюцца галубы. Гэта таму, што суседка іх корміць у такім нават „прамысловым“ маштабе. І можа да сотні галубоў там сядзець. І вось сядзелі-сядзелі і давай сачыняць пра тое, што
Прыляцелі галубы і паселі на дубы (у нас як раз дуб пад вакном).
Прыляцелі галкі — паселі на палкі.
Прыляцелі вароны — паселі на клёны, — падказвае Андрэй.
І вось такія мілыя вершыкі, якія проста чытаеш, каб проста адцягнуць увагу дзіцёнка на сябе. Калі яго корміш, напрыклад, гэта ж вельмі важна».
Андрэй: «Я ўдзячны Алегу Мінкіну, які зьбірае трохтомнік пра жывёльны сьвет. Але, гартаючы яго, я рэдка знаходзіў што-небудзь, што ня сорамна, прыемна пачытаць. Але часам знаходзіў. І Марына аднойчы працавала ў сваім пакоі, а татка чытаў дзіцёнку перад сном верш. Але раптам мамка пачула, што дзіцёнак катэгарычна ня сьпіць, а ўлюлюкае, рытмічнае нешта крычыць і ўвесь разам з таткам рагоча. Прыходзіць, а, аказваецца, мы чытаем:
Пераходзіць бусел брод,
Дзюба ўгору ўзьведзена.
Гэта едзе бутэрброд
З жабкамі ўсярэдзіне.
Прывітаньне і дзякуй народнаму паэту Рыгору Барадуліну!»
Праўда, ёсьць шанец, што сытуацыя зь літаратурай для беларускіх дзетак трохі выправіцца.
Андрэй: «Вельмі добра, што ў Веры Бурлак зь Віцем Жыбулем таксама зьявілася дзіця. І Вера напісала кніжку „ФантазЮркі“, якую невядома хто і калі па-беларуску выдасьць. Гэта такі „дзіцячы абсурд“ на ўзроўні Данііла Хармса».
Марына дадае, што кніжка Веры Бурлак ужо вось-вось мае выйсьці.
Андрэй: «У майго прыяцеля Сержа Мінскевіча крышачку раней, чым у мяне, здарылася радасьць па імені Адаська. Ну, і зьяўляецца чарговая паэма — спачатку быў Какос-Маракос, а цяпер пра Цмока, які чысьціць зубы.
І вось Вера Бурлак піша, Серж Мінскевіч піша, Андрэй Хадановіч таксама стараецца і піша.
«Спачатку павінны зьявіцца беларускія дзеткі, а пасьля ўжо да іх напішуцца вершы», — дадае Марына. І Андрэй зь ёю пагаджаецца. Але ўсё ж намаганьняў бацькоў бывае недастаткова, якія б таленавітыя яны ні былі.
Андрэй: «Тут некалькі праблемаў. Першая — як выдаецца дзіцячая літаратура. Дзякуй, канечне, што яна наагул выдаецца. У нас ёсьць першыя нясьмелыя крокі незалежных выданьняў. У выдавецтве „Радыёла-плюс“ выйшлі Барадулін і Вольскі. Але гэтыя кніжкі, хай ня крыўдзіцца вельмішаноўны выдавец, можна чытаць дзеткам уголас, але гэтую кніжку ўжо нельга даваць дзеткам у рукі. Чытаць гэта немагчыма. Можна адвечныя скаргі доўжыць пра дрэнны матэрыяльны стан, пра зачаткавасьць рынку, але пакуль што куды ні плюнь, можаш яшчэ патрапіць у белую пляму.
А нейкае карпаратыўнае мысьленьне — пра ўсіх беларускіх дзетак — гэта ўсё ж такі міт. Бо кожны мусіць сам наступіць на гэтыя граблі і сутыкнуцца з гэтымі цяжкасьцямі».
У цяперашняй сытуацыі гэтыя бацькі — прафэсіяналы пяра маюць сваё ўяўленьне пра тое, якія кніжкі і чаму трэба чытаць дзеткам.
Андрэй: «Ёсьць у нас прыўкрасныя ўкраінамоўныя вершаванкі Рамана Скібы. Ня бачу падставаў не чытаць дзіцяці гэта па-ўкраінску. Ведаю сваіх калегаў, беларускіх літаратараў-бацькоў, якія табу на гэта накладаюць. Ня бачу падставаў не чытаць Пушкіна, Чукоўскага па-расейску: пры ўсёй павазе да беларускага перакладу — арыгінал лепшы. Дзіця павінна слухаць паэзію рознымі мовамі і найлепшае, што на гэтых мовах ёсьць. Ізаляваць дзіця ад расейскай мовы ў сёньняшняй сытуацыі — утопія. Так ці інакш яно расьце ў некалькімоўным асяродку».

Your browser doesn’t support HTML5