Сёньня старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна зьбіралася вылецець у Варшаву.
Раніцай 15 сакавіка старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў плянавала вылецець у Варшаву з нацыянальнага аэрапорту «Менск». Пры праходжаньні пашпартнага кантролю памежнікі заявілі ёй, што яна «часова невыязная», а таксама паставілі ў яе пашпарт штамп аб адмове выезду з краіны.
У інтэрвію Свабодзе Жана Літвіна паведаміла:
«Са мной размаўлялі вельмі далікатна, паважліва. Мне паведамілі, што я знаходжуся ў сьпісе асобаў, якім абмежаваны выезд з кріаны. Таксама на візавую старонку паставілі штамп, што ў выезьдзе адмоўлена, і сёньняшнюю дату. На маё пытаньне, на якой падставе мне выезд забаронены і хто прымае рашэньне, мне адказалі, што такое рашэньне звычайна прымаюць у міліцыі. Я ўдакладніла, ці гэта дэпартамэнт грамадзянства і міграцыі? Мне адказалі: „Відаць так“. Мне параілі зьвярнуцца ў „Белавія“, дзе я магу атрымаць грошы за нявыкарыстаны квіток».
Жана Літвіна так пракамэнтавала дзеяньні ўладаў:
«Сьпіс невыязных з краіны пашыраецца. Канфлікт паглыбляецца. На жаль, кожны такі выпадак нявыезду, справа тут нават не ўва мне, гэта яшчэ адно пацьверджаньне таго, што супрацьстаяньне набывае такія вострыя і трывожныя адценьні. Я лічу, што людзям, якіх абмяжоўваюць у праве выезду, варта атрымаць адказ, хто прымаў такое рашэньне, на якой падставе. І спрабаваць дамагацца законнасьці. Што тычыцца мяне — гэта сымбалічна, хаця гэта сымбалічнасьць вельмі сумная. Сёньня дзень прыняцьця Канстытуцыі. І парушаныя мае правы па 30-м артыкуле Канстытуцыі. У гэтым артыкуле зафіксавана маё права бесьперашкодна перамяшчацца».
Таксама сёньня ўначы адмовілі ў выезьдзе з краіны афіцыйнаму прадстаўніку тэлеканалу «Белсат» у Менску Міхасю Янчуку. Спадару Янчуку таксама паставілі адмысловы штамп у пашпарце.
Сёньня а 12-й гадзіне ў офісе «БАЖ» адбудзецца прэс-канфэрэнцыя журналістаў і сябраў арганізацыі, якія сутыкнуліся з аналягічнай праблемай цягам апошніх дзён.
Свабода будзе паведамляць пра разьвіцьцё падзей.