14 сакавіка ўвечары ў менскай галерэі «Ў» былі названыя і ўганараваныя ляўрэаты літаратурнай прэміі «Дэбют».
Найлепшым быў прызнаны калектыў рэдакцыі часопіса «Прайдзісьвет», які летась выдаў у перакладзе з ангельскай мовы кнігу Эдгара По «Маска чырвонае сьмерці». Гэта Юля Цімафеева, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская і Алена Пятровіч.
У намінацыі «Проза» перамагла кніга Віктара Марціновіча «Сьцюдзёны вырай». Яна выйшла ў электронным варыянце, з нагоды чаго Валянцін Акудовіч, віншуючы ляўрэата, пажартаваў: а на што вы, Віктар, паставіце мне аўтограф?
У намінацыі «Паэзія» найлепшай прызналі кнігу Антона Францішка Брыля «Ня ўпаў жолуд». Ляўрэат жыве ў Цюрыху, ён прафэсійны кампутаршчык, і прыехаць на цырымонію ўганараваньня ня здолеў. Але прыслаў відэазварот, у якім чытаў свае новыя вершы.
Усяго ў сьпісе намінантаў на прэмію было дзевяць пазыцыяў. І ўсе тыя, хто ня стаў ляўрэатам, атрымалі заахвочвальную прэмію.
Прэмію «Дэбют» летась усталявалі Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Яна ўручаецца за лепшую дэбютную кнігу году. Фундатарам прэміі выступіў расейскі бізнэсовец зь беларускімі каранямі Павал Бераговіч.