Сорак гадоў гэты архіў чакаў свайго часу, свайго дасьледчыка і свайго выдаўца. І вось у кніжнай сэрыі «Гарадзенская бібліятэка» пабачыў сьвет ёмісты том Васіля Быкава, куды ўвайшлі раней не публікаваныя аповесьць, сцэнар, запісы з нататнікаў, малюнкі... Чым працягвае зьдзіўляць Быкаў сваіх прыхільнікаў — гутарка з дасьледчыкам літаратуры Сяргеем Шапранам.
— Сяргей, кніга «Гарадзенскі архіў» цалкам складзеная з невядомых твораў: дзьве аповесьці, апавяданьні, прыпавесьці, кінасцэнар, запісы з нататнікаў. Дзе ляжалі ўсе гэтыя скарбы і чакалі на публікацыю?
— Шчыра кажучы, да апошняга часу я меркаваў, што Васіль Быкаў, зьяжджаючы прыканцы 70-х з Горадні, забраў і ўвесь свой архіў. Але аднойчы мне трапілася на вочы інтэрвію яго малодшага сына Васіля, які жыве ў Горадні і які гаварыў, між іншага, што ў рукапісах бацькі шмат малюнкаў. Пра гэта можна было ведаць толькі ў тым выпадку, калі бачыў тыя рукапісы. Я ня быў тады знаёмы з Васілём Васілевічам, і таму зьвярнуўся да яго старэйшага брата Сяргея, які пацьвердзіў, што частка архіва іх бацькі захоўваецца ў Горадні. І калі я два гады таму быў там, завітаў у госьці да малодшага сына Васіля Быкава. Так атрымалася, што абодва браты — Васіль і Сяргей — былі акурат у той час у Горадні. Менавіта яны і перадалі мне цэлую валізу машынапісаў і рукапісаў свайго бацькі. Нешматслоўныя, гэтым яны вельмі нагадалі тады Васіля Ўладзімеравіча. Перадаючы архіў, Васіль і Сяргей Быкавы сказалі: галоўнае, каб спадчына іх бацькі магла вывучацца. Мне вельмі сымпатычная іх пазыцыя, бо, на вялікі жаль, не заўсёды так бывае, каб нашчадкі вялікіх пісьменьнікаў — а Васіль Быкаў зьяўляецца адным з найвялікшых беларускіх творцаў — ставіліся да творчай спадчыны сваіх родных ня толькі як да сваёй уласнай спадчыны, але і як да спадчыны, якая належыць усёй нацыі.
— Наколькі я зразумеў, сыны Быкава перадалі табе архіў бацькі цалкам бескарысна?
— Так. Умова была толькі адна — каб архіў вывучаўся. І вось летась вядомы гарадзенскі журналіст і каардынатар кніжнай сэрыі «Гарадзенская бібліятэка» Павал Мажэйка прапанаваў мне выдаць кнігу Васіля Быкава, якая была б непарыўна зьвязаная з Горадняй. І гэта невыпадкова, бо пісьменьнік доўгі час жыў у гэтым горадзе. Быкаў і Горадня знаходзяцца ў непарыўнай сувязі. Менавіта тут пачаўся яго літаратурны шлях, у Горадні пісьменьнік пражыў больш часу, чымсьці ў Менску, — амаль чвэрць стагодзьдзя. І менавіта тут напісаў усе свае самыя вядомыя творы — пачынаючы з «Жураўлінага крыку». Менавіта тут да яго прыйшла спачатку ўсесаюзная, а пасьля і сусьветная вядомасьць.
— Кніга адкрываецца невядомай аўтабіяграфіяй Васіля Быкава і аповесьцю «Атака». І адразу на памяць прыходзіць быкаўская аповесьць «Праклятая вышыня», у перакладзе на расейскую мову вядомая як «Атака с ходу». Якая паміж імі сувязь?
— «Гарадзенскі архіў» — ня кніга невядомых твораў Васіля Быкава ў звычайным разуменьні, гэта першае цалкам архіўнае выданьне. Што тычыцца «Атакі», дык, мяркую, можна гаварыць пра самую раньнюю рэдакцыю «Праклятай вышыні». Але — толькі пра падабенства літаратурнай ідэі, бо «Атака» адрозьніваецца ад «Праклятай вышыні» літаральна ўсім: ня толькі літаратурнымі пэрсанажамі, але і падзеямі. Мабыць, дастаткова сказаць, што ў «Атацы» дзейнічаюць героі з прозьвішчамі Васілевіч і Сахно. Як вядома, такія ж самыя героі ёсьць у быкаўскай аповесьці «Мёртвым не баліць». Сам Быкаў, здаецца, ніколі публічна не прыгадваў, што напісаў у свой час аповесьць «Атака». Але ўсё ж пакінуў такое вось сьведчаньне: «Аповесьць „Мёртвым не баліць“ была задумана ў пачатку 60-х гадоў, аднак яе напісаньне адсунулася на некалькі гадоў дзеля другіх, як здавалася, больш прывабных сюжэтаў». З пэўнай доляй упэўненасьці можна гаварыць, што тут маецца на ўвазе якраз аповесьць «Атака», напрацоўкі з якой пасьля былі выкарыстаныя Быкавым і ў «Мёртвым не баліць», і ў «Праклятай вышыні».
— З тваіх дасьледаваньняў я ведаю, што Васілю Быкаву даводзілася па некалькі разоў перапісваць свае кінасцэнары, каб урэшце яны былі прынятыя цэнзурай. Дзевяць кінафільмаў такім чынам выйшлі на экраны. Але ці ня самы трагічны лёс у сцэнара пад назвай «Двое в ночи» — па «Сотнікаву» (ён таксама ўвайшоў у «Гарадзенскі архіў»). Чаму ён так і ня быў экранізаваны?
— Пачну з таго, што Васіль Быкаў, зноў жа, ніколі не прыгадваў, што напісаў на пачатку 70-х сцэнар па «Сотнікаву». Упершыню я даведаўся пра гэта ад кінарэжысэра Ігара Дабралюбава. Ігар Міхайлавіч, прачытаўшы «Сотнікава» ў часопіснай публікацыі, адразу зьвярнуўся да Быкава з просьбай пра сцэнар. І Быкаў яго напісаў, але Дабралюбаву не дазволілі паставіць. Я неаднойчы зьвяртаўся да яго з просьбай знайсьці гэты быкаўскі сцэнар, але, на жаль, у архіве рэжысэра ён не захаваўся. А ў гарадзенскім архіве знайшоўся, і гэта было для мяне вялікай радасьцю. Чаму быкаўскія «Двое в ночи» так і не былі пастаўленыя? Па сьведчаньні Дабралюбава, кінацэнзары ўбачылі ў сцэнары матыў грамадзянскай вайны — свае супраць сваіх. Быкаў крэсьліў і перапісваў сцэнар, імкнучыся выратаваць яго. Напрыклад, ён дзе толькі мог зьмяншаў колькасьць паліцаяў і адначасова павялічваў колькасьць немцаў. Прычым, рабіў гэта, мабыць, сьпяшаючыся, падчас проста неахайна. Так, напрыклад, на двор да Дзёмчыхі, згодна зь першай рэдакцыяй, прыходзяць тры паліцаі, аднак Быкаў выпраўляе: «некалькі немцаў», а праз тры абзацы: «немцы ужо ўвайшлі ў сенцы». Паліцаі тут ужо нават не згадваюцца, але «немцы» чамусьці размаўляюць па-расейску, і нават вядома імя аднаго зь іх — Стась... Але праўкі сцэнар не выратавалі.
— У кнігу «Гарадзенскі архіў» увайшоў таксама пераклад на расейскую мову аповесьці «Апошні баец». Гэта самая першая быкаўская аповесьць была надрукаваная яшчэ ў 1958 годзе і зьмешчаная таксама ў быкаўскім пасьмяротным Зборы твораў. Гэта вядомы быкаўскі тэкст, тым ня менш, ты палічыў патрэбным зноў яго надрукаваць. З якой мэтай гэта было зроблена?
— Я доўгі час спрабаваў адшукаць менавіта рукапіс «Апошняга байца», бо ў першай публікацыі ў газэце «Чырвоная зьмена» аповесьць была істотна скарочаная. І хоць сам Быкаў ня ставіўся пасьля ўсур’ёз да гэтай аповесьці і ніколі больш яе не друкаваў, але ня трэба забывацца, што гэта самы першы буйны твор — «Жураўліны крык» і «Трэцяя ракета» былі пазьней. Усё ж як аўтар ваенных аповесьцяў Быкаў пачынаўся менавіта з «Апошняга байца». Шкада, але першапачатковая аўтарская рэдакцыя «Апошняга байца», відаць, не захавалася. У «Гарадзенскім архіве» надрукаваны яго пераклад на расейскую, і быў ён зроблены менавіта па той страчанай рэдакцыі. І калі параўнаць арыгінал з перакладам, дык можна выявіць усе скарочаныя месцы. У кнізе яны спэцыяльна вылучаныя курсівам.
— У «Гарадзенскім архіве» шмат запісаў з нататнікаў Васіля Быкава. Мне вось цікава, што адчувае даследчык, калі да яго трапляюць асабістыя нататнікі аднаго з найвялікшых пісьменьнікаў ХХ стагодзьдзя? Нататнікі з запісамі часам вельмі асабістымі, пра якія ніхто раней ня ведаў?
— Адчувае радасьць, якую цяжка апісаць словамі. Спачатку ня верыцца, што гэта ёсьць і гэта захавалася. Прызнаюся, што да кожнага быкаўскага рукапісу я стаўлюся з вялікім піэтэтам. І я нават разьлічваць ня мог, што нататнікі тыя захаваліся. Гэта неацэнны матэрыял для дасьледчыка, які дае пэўнае ўяўленьне пра «творчую кухню» Быкава ў гарадзенскі пэрыяд. Запісы ў нататніках Быкаў называў «голымі ідэямі». Дык вось, сярод гэтых «голых ідэй» сустракаюцца распрацоўкі сюжэту пад назвай «Гарадзенская аповесьць» — твора на сучасную тэму ў дэкарацыях Горадні. Але аповесьць, на жаль, так і не была напісаная.
— Дарэчы, ва ўступным слове да «Гарадзенскага архіву» ты прыгадваеш некалькі іншых нататнікаў Быкава, якія можна датаваць другой паловай 50-х і якія даюць пэўнае ўяўленне пра тое, як пісьменьнік, вярнуўшыся з Далёкага Ўсходу ў Горадню, вучыўся не толькі журналістыцы, але і азам літаратуры. А чаму тыя нататнікі не ўвайшлі ў кнігу?
— Не ўвайшлі з той прычыны, што гэта ўсё ж ня творы самога Быкава. Гэта пераважна выпісы з клясыкаў літаратуры: Бальзака, Вальтэра, Гётэ, Дастаеўскага, Мапасана, Ніцшэ, Пушкіна, Чарнышэўскага, Чэхава, Шапэнгаўэра, Шэксьпіра і многіх іншых. Вось некалькі прыкладаў такіх выпісаў: «Літаратурная творчасьць нагадвае айсбэрг. Бачная толькі сёмая частка таго, што знаходзіцца ў вадзе» (Э. Гэмінгўэй). Альбо: «Больш варта пісаць каракулямі сваё і па-свойму, чым каліграфічна перапісваць пропісі мінулага» (І. Эрэнбург). Эрэнбургу ж належыць і наступная цытата: «Перашкоды патрэбныя вялікаму мастаку — гэта стартавая пляцоўка, пачатак пераадоленьня непераадольнага». Гэта — быццам пра самога Быкава, бо адразу прыгадваецца, як яго шальмавалі за гарадзенскія аповесьці, надрукаваныя ў 60-я гады ў часопісе «Новый мир». Цікава: а сам Быкаў згадваў гэтыя словы Эрэнбурга ў той цяжкі для сябе час?
— Магчыма, адказ на гэтае пытаньне чакае цябе ў нейкім другім архіве. У сувязі з гэтым апошняе пытаньне: ці ўвесь гарадзенскі архіў Васіля Быкава паказаны ў аднайменнай кнізе? Ці чакаюць нас у будучым новыя адкрыцьці з тых часоў, калі Быкаў жыў, па ягоных словах, у блаславёнай Горадні?
— Адкрыцьці абавязкова будуць. Новыя знаходкі, мяркую, чакаюць дасьледчыкаў і ў Горадні, і ў менскім архіве Быкава, які захоўваецца ў ягонай жонкі Ірыны Міхайлаўны. Быкаўскія знаходкі чакаюць нас і ў Маскве — у дзяржаўных і прыватных архівах. Галоўнае — зьбіраць і вывучаць творчую спадчыну Васіля Быкава не марудзячы, бо чым больш пройдзе часу, тым складаней будзе гэта зрабіць, а часам — проста немагчыма. Мы і так ужо шмат што згубілі (і нават не ўяўляем — што), а можам згубіць яшчэ больш. За нас нашую працу наўрад ці хто будзе пасьля рабіць.

Чаму быкаўскія «Двое в ночи» так і не былі пастаўленыя? Па сьведчаньні Дабралюбава, кінацэнзары ўбачылі ў сцэнары матыў грамадзянскай вайны — свае супраць сваіх.

Гэта неацэнны матэрыял для дасьледчыка, які дае пэўнае ўяўленьне пра «творчую кухню» Быкава ў гарадзенскі пэрыяд.