Праваабаронцы, палітыкі, грамадзкія актывісты, дзеячы культуры заклікаюць улады шпіталізаваць палітвязьня Сяргея Каваленку, які галадае больш як два месяцы, і тым самым захаваць ягонае жыцьцё.
Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў 14 сакавіка накіраваў дзявяты па ліку зварот судзьдзі Першамайскага раёну Алене Жук, якая 24 лютага засудзіла Сяргея Каваленку на 2 гады і 1 месяц турмы за невыкананьне ўмоваў адбыцьця ранейшага пакараньня за вывешваньне бела-чырвона-белага сьцяга на ёлцы ў Віцебску.
Павал Левінаў раней даслаў судзьдзі Жук 8 аналягічных зваротаў з патрабаваньнем уратаваць Сяргея Каваленку, памяняўшы яму меру стрыманьня хаця б да ўступленьня яе выраку ў сілу:
«Ва ўлады яшчэ застаецца адна магчымасьць уратаваць жыцьцё Сяргею Каваленку, адпусьціўшы яго. Ён не ўяўляе ніякай небясьпекі для грамадзян, дзяржавы, грамадзтва. Ён не гвалтаўнік, не забойца, не рабаўнік. У той час як людзі, якія нясуць пагрозу для грамадзтва, як маёр міліцыі Лінкус, у адносінах да якога быў вынесены вырак — 4 гады пазбаўленьня волі, да ўступленьня прысуду ў сілу знаходзіцца на волі, зь сям’ёй, Сяргея трымаюць за кратамі. Калі ўладам патрэбныя грамадзяне, то яны павінны ўхваліць кампраміснае рашэньне і выпусьціць Сяргея, каб ён мог нармальна выйсьці з галадоўкі».
Судзьдзя Жук адмаўляецца прымаць нейкія рашэньні па зваротах прадстаўніка БХК Паўла Левінава, спасылаючыся на тое, што ён ня ёсьць бокам у справе. У сувязі з гэтым спадар Левінаў падаў заяву на судзьдзю Жук у Сьледчы камітэт, просячы завесьці супраць яе крымінальную справу за адмову зьмяніць меру стрыманьня і шпіталізаваць Сяргея Каваленку.
На фота: судзьдзя Алена Жук