Сямітысячны памежны Астравец, які яшчэ ў мінулым стагодзьдзі называлі «востравам паміж рэчкамі і балотамі», быў да апошніх гадоў адным з найбяднейшых паселішчаў Гарадзеншчыны. Аж пакуль за 20 кілямэтраў не распачалося будаўніцтва АЭС.
Улады наабяцалі, што насельніцтва гарпасёлку павялічыцца ў тры разы, пабудуюць як мінімум аквапарк, гіпэрмаркеты, падземную аўтастаянку. Шэраг навакольных вёсак увойдуць у рысу будучага гораду. Прынамсі, 74-гадовы жыхар невялікай вёскі Бялькішкі, што за 3 кілямэтры ад Астраўца, ужо цяпер ня ведае, дзе ён прапісаны.
Карэспандэнт: «Дзядуля, а як завуць вас?»
Карпіцкі: «Эдуард Іванавіч Карпіцкі. Кавалём рабіў усё жыцьцё. Пэнсіі паклалі мільён 50 — хапае…»
Карэспандэнт: «А цяпер вы ўжо Астравец?»
Карпіцкі: «Сельсавету ж няма, і дарога праходзіць на АЭС…»
Карэспандэнт: «А людзям дзе працаваць зараз?»
Карпінскі: «Працуюць у Астравецкім лясгасе, сын зваршчык — зарабляе паўтара мільёна…»
Аднак разрэклямаваныя Лукашэнкам расейскія «атамныя» мільярды, выдзеленыя на будаўніцтва, дагэтуль не дайшлі да Астраўца. Беларускі ж урад афіцыйна заявіў пра згортваньне фінансаваньня заяўленай інфраструктуры вакол АЭС. Паколькі за два дні вандроўкі кіраўніка астравецкай вэртыкалі Адама Кавалькі на месцы так і не аказалася, зь Менску зьвязаўся з намесьнікам старшыні выканкаму па эканоміцы Ўладзімірам Ластоўскім.
Карэспандэнт: «Я толькі парадаваўся, што ў вас пабудуюць тры новыя мікрараёны на 23 тысячы чалавек і 12 тысяч кватэр. І, прыехаўшы, чытаю інтэрвію ў інтэрнэце з намесьнікам міністра энэргетыкі Міхаілам Міханюком, што ўрад адмяніў архітэктурныя праекты на два мікрараёны для супрацоўнікаў будучай АЭС. Зь якой нагоды і як выходзіць з сытуацыі?»
Ластоўскі: «Гэта фармальна, будуць яны па-новаму ўзгадненьні праходзіць — ніякага жаху няма!»
Карэспандэнт: «Вы спадзеяцеся, што праект будзе адноўлены?»
Ластоўскі: «А іншага выйсьця няма! Бліжэйшым часам будзе падпісаны генплян разьвіцьця нашага раёну. Адмена была ў сувязі з тым, што мяняліся ўмовы фінансаваньня, бо былі напісаныя ў 2009-м…»
Карэспандэнт: «Але там напісана, што Расея, якая фінансуе на 90% будаўніцтва, не закладала мікрараёны — гэта фінансуе беларускі бок. Беларускі бок і адмовіўся…»
Ластоўскі: «Не-не, былі зацьверджаныя адны сумы, а цяпер яны не актуальныя пасьля інфляцыі. Удакладняецца пералік аб’ектаў, таму што многія мы прадаём на аўкцыёнах, заахвочваем інвэстараў і ня трэба будзе дзяржаўнага фінансаваньня. А раней прадугледжвалася, што дзяржава іх будзе фінансаваць. Навошта, калі чарга інвэстараў стаіць, якія згодныя пабудаваць тут інфраструктуру для бізнэсу, і прадпрыемствы, і цырульні, і аўтамыйку, аўтасэрвіс? Ужо распрацаваны праект забудовы, дзе кожны квадратны мэтар падзелены! Прыяжджаюць людзі, адзін з адным таргуюцца. Няма падставаў для панікі…»
Тым ня менш актывісты антыядзернай кампаніі маюць свае аргумэнты супраць. Праваабаронца, сябра АГП спадар Крук распавёў мне:
Крук: «Тое, што абралі пляцоўку для будаўніцтва АЭС у нашым Астравецкім раёне, я лічу злачынствам, бо раён унікальны па прыродзе — тут трэба рабіць санаторыі і пансіянаты, а ня гэтага монстра АЭС. Другое — многіх нашых не прымаюць на працу на станцыю, а вахтавікі сыходяць, бо мала плацяць — паўтара мільёна нават. Літва, Украіна супраць, у Калінінградзкай вобласьці будуюць АЭС і Расея заключыла дамову з Польшчай, што будзе даваць ёй атамную энэргію. Які сэнс будаваць тады?! З Масквы і грошай пакуль не даюць — рашыцца толькі ў ліпені, а зараз проста „відочная“ праца…»
Хударлявы, жылісты, 67-гадовы спадар Іван — былы начальнік мясцовага крымінальнага вышуку, маёр міліцыі. Стаўшы апазыцыянэрам, напоўніцу зазнаў рэпрэсіяў ад былых калег. У часе пазамінулай прэзыдэнцкай кампаніі яго крымінальная справа набыла рэзананс на ўсю краіну.
Крук: «Я адбываў 6 месяцаў у калёніі за тое, што сарваў нібыта пагоны супрацоўніку міліцыі. Зрабілі вобшук у кватэры — нібыта мой сын учыніў кражу кватэрную на 100 тысяч. Потым пачалі ўсю літаратуру вымаць — я быў у ініцыятыўнай групе Казуліна-Мілінкевіча. Сьледчаму званілі пастаянна, як я зразумеў, з КДБ — я ўзяў кампутарны свой блёк і кінуў яго аб сьценку. Яны былі ў шоку, набеглі яшчэ суседзі — што за беззаконьне?! І наступным ранкам узбудзілі крымінальную справу па 364 артыкуле за „супраціў работнікам міліцыі“. Рэпрэсіі супраць мяне працягваюцца за тое, што я разношу ўлёткі супраць будаўніцтва АЭС — далі 700 тысяч штрафу нядаўна. Больш за 30 гадоў на розных пасадах у міліцыі, на пэнсіі адразу абралі дэпутатам райсавету. Не даюць людзям выказаць свой пункт гледжаньня. Я прыехаў — у раёне было 32 тысячы, цяпер 24. Трэба б для інфармаванасьці скарыстоўваць выбарчую кампанію. Калі людзі нічога ня ведаюць, імі лягчэй кіраваць, яны ня могуць бараніць свае інтарэсы…»
* * *
Пытаньне пра стаўленьне да маючых адбыцца выбараў актыўна дыскутуецца ў астравецкай апазыцыі Тут, між іншым, адна з найбуйнейшых філіяў АГП. Я сустрэўся зь некаторымі яе прадстаўнікамі, і яны вартыя таго, каб зрабіць іх міні-партрэты.
…29-гадовага Аляксея Пятровіча засьпеў пры канцы працоўнага дня ў «Беларусбанку», дзе ён працуе вядучым спэцыялістам. Прыгожы, прыязны, адукаваны малады чалавек скончыў дзьве Акадэміі — народнай гаспадаркі ды кіраваньня. Гаварыў бяз боязі, ведаючы сабе цану. Пачынаем з «прафэсійных» пытаньняў.
Карэспандэнт: «Лёша, у сувязі з эканамічнай крызай ці скараціліся ўклады ў банк, ці людзі здымаюць грошы?»
Пятровіч: «Ня скажаш, што моцна здымаюць і моцна кладуць. Валютныя ўклады класьці не баяцца. А што да ўкладаў у беларускіх рублях, дык гэта рызыкоўна — пакласьці іх на доўгі тэрмін…»
Карэспандэнт: «Наколькі ты як фінансіст ацэньваеш рэальнасьць курсу беларускага рубля да даляра?»
Пятровіч (сьмяецца): «На гэтае пытаньне вам не адкажа і галоўны банкір краіны. Мне здаецца, стаўка рэфінансаваньня ў нас нерэальна заніжаная — 45%. Яна паказвае рэальны ўзровень інфляцыі, але ў нас усталёўваецца дырэктыўнымі мэтадамі…»
Карэспандэнт: «Ты дарабляеш апошнія дні ў банку і ідзеш у прадпрымальнікі. Сёньня гэта рызыкоўны крок…»
Пятровіч (сьмяецца): «Я лічу, што ёсьць цікавейшыя магчымасьці зарабіць грошы для маладых людзей. У банку праца больш для дзяўчыны, бо трэба ўвесь дзень сядзець за кампутарам — адрэналіну няма. Па-другое, курс даляра павялічыўся і рэальны заробак вельмі зьменшыўся — немагчыма пабудаваць дом, калі ў цябе маладая сям’я, годна дзяцей забясьпечыць…»
Карэспандэнт: «А ў Астраўцы ты зможаш зарабляць пры такой пакупніцкай здольнасьці?»
Пятровіч: «Мяне вельмі цікавіць агратурыстычны бізнэс — можна пачынаць з малога. Не абавязкова гатэль адкрываць адразу, а зрабіць пару домікаў, улічваючы добрае геаграфічнае становішча раёну — непадалёк Літва. Як сам паляўнічы, ведаю, што людзям на паляваньні часам няма дзе спыніцца адпачыць. А калі дадуць у арэнду вадаёмчык, можна распачаць і рыбалку…»
Карэспандэнт: «Твае бацькі зьехалі ў Злучаныя Штаты…»
Пятровіч: «Так, каб нам дапамагчы. Брат у Амэрыцы жыве. Бацька інжынэр, на будоўлі працуе — усё роўна іншыя грошы. Матуля даглядае хворых — курсы скончыла. Трэба і ўначы, і днём працаваць, але дахаты ня надта хочуць вяртацца, таму што там узровень мэдыцыны вельмі добры — ім па 60. А ў нас вельмі вялікія грошы трэба плаціць у клініцы ў Менску за якаснае абслугоўваньне — несувымерна з заробкамі. Мне здаецца, кожны чалавек майго ўзросту павінен быць аптымістам. Калі актыўны, ініцыятыўны, не прападзе нават у Астраўцы — нягледзячы, ці згодны з палітыкай кіраўніцтва краіны…»
Зь яшчэ адным сябрам АГП, 45-гадовым прадпрымальнікам, спадаром Гражулем сустрэўся ля яго недабудаванага катэджу. Невысокі, каржакаваты Ўладзімір выглядае ўпэўнена — пра такіх кажуць: гнецца, але ня ломіцца. Хоць прайсьці давялося нямала.
Карэспандэнт: «Валодзя, 9 год ты прапрацаваў лекарам — чаму сышоў у прадпрымальнікі?»
Гражуль: «Таму што заробак ніякі. Ён і цяпер такі — я б пайшоў па прафэсіі, але які сэнс хадзіць за мільён на працу?! Апошнія 3 гады працаваў лекарам-эпідэміёлягам, там крыху больш, але таксама лухта. У мяне не было жыльля тады, і я аддаваў за яго арэнду роўна столькі, колькі атрымліваў! Памыкаўся, пачаў займацца прадпрымальніцтвам — і зразумеў, што ня трэба хадзіць на дзяржаўную працу…»
Карэспандэнт: «Але ў папярэдняй размове таксама са скепсісам гаварыў пра прадпрымальніцтва…»
Гражуль: «Стаўленьне дзяржавы дрэннае — ніхто з табой размаўляць не жадае. У мяне было некалькі гандлёвых кропак тут, у Астраўцы, і ў Маладэчне. Спачатку выйшаў указ — больш за трое не зьбірацца, а пасьля — толькі з роднымі працаваць. Ну і ўсё, закрыў!»
Карэспандэнт: «Ну і як выжываць — такую даміну распачаў?»
Гражуль: «Дзеці падрасьлі, во табе і памочнікі — каля хаты 2 павільёнчыкі адкрыю….»
Карэспандэнт: «Але я паглядзеў — пакупніцкая здольнасьць астраўлян пакідае жадаць лепшага…»
Гражуль: «Правільна, але на гандлі прадуктамі ніколі не прагарыш. І ўсё роўна гэта болей, чым працаваць лекарам…» (Сьмяецца.)
Карэспандэнт: «Ты, да ўсяго, быў кандыдатам у мясцовы савет…»
Гражуль: «Яшчэ з гэтага боку складана! Маці звольнілі з працы, яна працавала бухгальтарам, таксама была сябрам ініцыятыўнай групы. Да яе прыйшлі — не займайцеся гэтым і сыну скажыце. А як мы гэтую справу праігнаравалі, праз паўгода скончыўся кантракт — і не падпісалі. Тады ж яшчэ двух чалавек прымусілі адмовіцца ад удзелу ў групе, і мяне не зарэгістравалі…»
Карэспандэнт: «Ты думаеш браць удзел у бліжэйшай кампаніі?»
Гражуль: «Ва ўсіх зараз настрой дваісты, бо ўсе ведаюць, што будуць падтасоўкі масавыя, і калі сядзяць кандыдаты ў прэзыдэнты… Калі партыя пастановіць, будзем усімі даступнымі мэтадамі…»
Кансалідаваную думку выказаў мне лідэр астравецкай апазыцыі, спадар Мікалай Уласевіч. Ён, між іншым, адзін са старэйшых сяброў АГП у краіне — 16 гадоў у партыі. Цяпер жыве ў Варнянах.
Карэспандэнт: «Цяпер вядзецца дыскусія пра ўдзел ці няўдзел апазыцыі ў выбарах?»
Уласевіч: «Я лічу, што трэба ўдзельнічаць у выбарах, але не ісьці да канца. Выбараў у нас як не было, так і ня будзе. Два красамоўныя факты. У 95-м годзе я быў старшынём сельсавету. У мяне ня зладзіліся адносіны з кіраўніцтвам райвыканкаму, якое падтрымала Лукашэнку. Былі „завалены“ мае 4 акругі, у выніку я падаў у адстаўку. З таго часу — а я ўдзельнічаў ва ўсіх выбарах у якасьці кандыдата — мяне на гарматны стрэл да падліку галасоў не падпускалі. Падлік робіць асабіста старшыня камісіі…»
Карэспандэнт: «А факты закіданьня бюлетэняў былі?»
Уласевіч: «Калі выкідалі зь вялікай урны бюлетэні, зьвярнуў увагу на стос, які быў згорнуты, як пачак паперы, і так і выкінуўся — пад 100 бюлетэняў. Бо выбарцы ж кідаюць іх па адным — стос гэта і ёсьць закід. Але ня гэта самае галоўнае. Чалавеку, які кіруе, лёгка агучыць любыя вынікі проста з галавы!»
Карэспандэнт: «Спадар Мікалай, дык чаму ж пасьля таго, што вы сказалі, у парлямэнцкіх выбарах трэба ўдзельнічаць?!»
Уласевіч: «У Беларусі сёньня ані папляскаць у ладкі, ані сабрацца ўтрох нельга. Выбары — легітымная магчымасьць хадзіць і гаварыць тое, што думаеш. І той, хто не баіцца, трэба, каб гаварыў. Бо сядзім у ГУЛАГу, і трэба ставіць пытаньне аб вызваленьні палітвязьняў. Як яно будзе вырашана, адсюль і ўдзел…»

Калі чалавек актыўны, ініцыятыўны, не прападзе нават у Астраўцы — нягледзячы, ці згодны з палітыкай кіраўніцтва краіны.

Выбараў у нас як не было, так і ня будзе.