Увечары 13 сакавіка ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры адбылася вечарына памяці Міхала Дубянецкага — выдаўца, перакладчыка, грамадзкага і палітычнага дзеяча. Ён бараніў ад савецкіх цэнзараў творы Васіля Быкава, Уладзімера Караткевіча ды іншых выбітных беларускіх пісьменьнікаў.
Міхал Дубянецкі нарадзіўся 4 сакавіка 1927 году ў вёсцы Востраў Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Пневах (Польшча) і ў Пінску. Служыў у Савецкім войску. Завочна скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС па спецыяльнасьці журналістыка.
У 1958-1961 гг. — намесьнік рэдактара ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда», у 1961-1964 гг. — рэдактар выдавецтва «Беларусь», у 1964-1968 гг. — загадчык рэдакцыі, галоўны рэдактар выдавецтва «Ураджай», у 1968-1975 гг. — інструктар сэктара друку ЦК КПБ, у 1975-1979 гг. — адказны сакратар, намесьнік галоўнага рэдактара Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі, у 1979-1986 гг. — дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Памёр 3 верасьня 1990 году.