У Менскім мікрараёне Курасоўшчына адбыўся сход жыхароў, якія пратэстуюць супраць продажу будынку дзяржаўнай стаматалягічнай паліклінікі.
Падчас папярэдняга сходу грамадзкасьці з прадстаўнікамі ўладаў Кастрычніцкага раёну Менску, які адбыўся 28 лютага ў актавай залі мясцовай школы № 97, была дасягнутая вусная дамоўленасьць з чыноўнікамі пра новы сход з удзелам дэпутатаў раённага і гарадзкога савету ў гэтай жа школе 12 сакавіка. Аднак напярэдадні прадстаўнікі ўлады распаўсюдзілі інфармацыю, што сход не адбудзецца. Калі жыхары раёну ўсё ж прыйшлі да школы, то дырэктар паведаміў ім, што актавая заля школы ў гэты час занятая. У выніку актывісты ў абарону паліклінікі правялі сход на прыступках школы.
Як паведаміў адзін з прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы Леанід Скарабагаты, жыхары раёну сабралі больш за 800 подпісаў супраць продажу будынку прыватнай кампаніі і пераносу паліклінікі. А прадстаўнікі ўладаў на словах паабяцалі вырашыць праблему.
Паводле Леніда Скарабагатага, калі большасьць удзельнікаў сходу разышліся, то яго і яшчэ аднаго актывіста ініцыятыўнай групы спынілі супрацоўнікі міліцыі і перапісалі пашпартныя зьвесткі, сказаўшы, што яны падобныя да выкрадальнікаў кампутараў. З слоў Скарабагатага, падчас сходу і пасьля яго за людзьмі сачылі невядомыя людзі ў чорнай вопратцы.