Новая купюра: прэзэнтацыя 200-рублёўкі
Your browser doesn’t support HTML5
Нацбанк Беларусі ўвёў у абарачэньне новую купюру ў 200 тысяч рублёў. Патрэба ў ёй узьнікла пасьля леташняй дэвальвацыі нацыянальнай валюты. «З абароту будуць паступова выводзіцца 10 і 20-рублёвыя банкноты», — заявіў намесьнік старшыні Нацбанку Беларусі Ўладзімер Сянько.