Дмытро Паўлычка: Ня можа быць вялікай справы без ахвяры

Госьць «Вынікаў дня» — ўкраінскі паэт, перакладчык, грамадзкі дзеяч Дмытро Паўлычка.
Нарадзіўся 28 верасьня 1929 году. Ад восені 1945 па лета 1946 быў зьняволены па сфабрыкаваным сталінскімі карнымі органамі абвінавачваньні ў прыналежнасьці да Украінскай паўстанцкай арміі. Адзін з арганізатараў Народнага руху Ўкраіны, Дэмакратычнай партыі Ўкраіны, першы старшыня Таварыства ўкраінскай мовы імя Шаўчэнкі. З 21 кастрычніка 2005 году — народны дэпутат Украіны (фракцыя Украінскай народнай партыі).
Каардынатар Камітэту «У абарону Ўкраіны», які аб’яднаў апазыцыйныя сілы.

Працаваў журналістам, галоўным рэдактарам часопіса «Всесьвіт»
(1971-1978). Адзін з выдатных сучасных украінскіх паэтаў, аўтар шматлікіх зборнікаў вершаў і паэм. Шэраг вершаў прысьвяціў Беларусі («Вітаньне Беларусі», «Што зьвязана вякамі» і інш.). Выявіў сябе як палымяны публіцыст і крытык, таленавіты перакладчык сусьветнай, у тым ліку беларускай (Я.Купала, А.Куляшоў, П.Панчанка, М.Танк, Р.Барадулін, Н.Гілевіч і інш.), паэзіі на ўкраінскую мову. Падрыхтаваў і выдаў у сваім перакладзе ўнікальную анталёгію «Сусьветны санэт» (1983), куды ўвайшлі асобныя санэты Я.Купалы і М.Багдановіча.

Дмытро Паўлычка: Я слухаю «Радыё Свабода». Але найчасьцей слухаю беларускую «Свабоду», таму што яна, на мой погляд, найлепш сплянавана, найляканічная, найсучасная. Лісты на «Свабоду» і «Вершы на Свабоду», кароткія размовы з народам, якія гучаць па радыё, толькі беларусы ўмеюць так рабіць. Акрамя таго мне падабаецца, што ў вашых перадачах прысутнічае вельмі сур’ёзна беларуская літаратура, беларуская паэзія. Такое не скажаш
Яны — вялікія людзі. Яны адчулі, што запатрабаваныя гісторыяй. Гэтыя вязьні патрэбныя Беларусі
..

пра іншыя службы «Свабоды». Я рады, што магу пахваліць вас і падзякаваць вам. Я не заўжды магу такое сказаць,бо не магу так проста паехаць у Беларусь і сказаць там гэта сваім сябрам Гілевічу, Бураўкіну, Барадуліну ды іншым. Я зь імі рэдка бачуся, але кожны вечар, калі я слухаю беларускую «Свабоду», я думаю пра сваіх беларускіх сяброў, і пра беларускую мову. Я веру ў тое, што беларуская мова ўсё роўна будзе адзінай дзяржаўнай. І я ведаю, як Лукашэнку было сорамна, калі ён сустрэўся з Юшчанкам у Чарнігаве, і ўсе нашы міністры зь Юшчанкам гаварылі па-ўкраінску, а Лукашэнка прыехаў са сваімі міністрамі, і яны ўсе гаварылі па-расейскі. Сёньня мне паказалі мэмарыяльную дошку Скарыны ў Празе і я зноў сёньня пераняўся думкаю пра Беларусь, у якую я веру. Я ведаю, што Беларусь будзе калі-небудзь шчасьлівай, эўрапейскай, дэмакратычнай, нацыянальнай дзяржавай, дзе будзе шанавацца не расейская, а беларуская мова, беларуская песьня і беларуская гісторыя.

Аляксей Знаткевіч: Дзякуй вялікі за гэтыя словы. Кажуць, што ўсё пазнаецца ў параўнаньні — сытуацыя з украінскай мовай ва Ўкраіне шмат каму зь беларусаў падаецца вельмі добрай параўнальна з тым, у якім становішчы беларуская ў Беларусі. На вашую думку, ці атрымала ўжо ўкраінская мова такія пазыцыі, калі ўжо можна казаць, што няма пагрозы яе зьнікненьня, зьнішчэньня?

на практыцы фактычна другая дзяржаўная мова ва Ўкраіне ёсьць

Паўлычка: Не. Наш прэзыдэнт Януковіч, калі адна студэнтка з Данбасу задае пытаньне па радыё: «Як жа, пан прэзыдэнт, цяжка вучыцца гаварыць па-ўкраінску, вы ўжо абяцалі нам другую дзяржаўную мову», то ён кажа ёй: «Пачакайце, вось будзе ў парлямэнце трыста галасоў, і мы прагаласуем». Таму ўкраінская мова таксама знаходзіцца ў небясьпецы. Ідуць парлямэнцкія выбары. Як мы гэтыя выбары прайграем, як Партыя рэгіёнаў, кіраўніком якой фактычна ёсьць прэзыдэнт Януковіч, выйграе выбары, то мы будзем зноў пастаўленыя ў сытуацыю, калі нам будуць навязваць другую дзяржаўную мову. А на практыцы фактычна другая дзяржаўная мова ва Ўкраіне ёсьць, таму што на адну ўкраінскамоўную газэту выдаецца 100 расейскамоўных, усе тэлевізійныя каналы ўжо перайшлі да дзьвюхмоўе, на расейскай мове размаўляюць міністры. І ёсьць у нас міністры, якія ня хочуць размаўляць па-ўкраінску.

Дужа багата ва Ўкраіне палякаў, якія прынялі ўкраінскую мову, як сваю родную. Запісана — паляк, а родная мова — ўкраінская

Нейкі міністар ў Крым,у ў нашай аўтаномнай рэспубліцы сказаў, што да яго пішуць па-ўкраінску з Кіева, і яго мучыць украінская мова. Калі міністра ва Ўкраіне мучыць украінская мова, то як жа мы можам сказаць, што мы спакойныя за ўкраінскую мову. Не. Тая сытуацыя, якая склалася цяпер ва Ўкраіне, цяпер з новым прэзыдэнтам Расеі Пуціным, які даволі часта іранічна гаворыць пра Ўкраіну, як дзяржаву, якая не адбылася альбо нешта такое... У нас вельмі багата людзей, якія не карыстаюцца ўкраінскай мовай. Дарэчы, і беларусаў у нас багата, якія, як правіла, размаўляюць, па-расейскі ва Ўкраіне. Дарэчы мадзьяраў ва Ўкраіне 60 тысячаў на Закарпацьці і ўсе яны гавораць вугорскай моваю. Баўгары гавораць па-баўгарску, але ўжо менш, у іх таксама ёсьць ухіл у той бок. Я ня буду гаварыць за іншых. Дужа багата ва Ўкраіне палякаў, якія прынялі ўкраінскую мову, як сваю родную. Запісана — паляк, а родная мова — ўкраінская. Такіх палякаў тысячы ва Ўкраіне. Украінская мова змагаецца, яна будзе змагацца, нас будуць зноў спрабаваць русыфікаваць, і праз царкву расейскую. Ва Ўкраіне дамінуе расейскамоўная царква. Кіеўскі патрыярхат зьяўляецца незалежным, але ёсьць так званая Ўкраінская праваслаўная маскоўская царква. Дык яна нас далей русыфікуе, і яна паклікана на тое, каб выгнаць украінскую мову з царквы, з храму. Мы знаходзімся ў барацьбе за ўкраінскую мову, і гэта барацьба вельмі цяжкая. але мы выйграем.

Знаткевіч: Цяперашняя сытуацыя ва Ўкраіне — у чым падабенства, а ў чым адрозьненьне ад Беларусі?

Паўлычка: Падабенства ўсё большае і большае. Цяпер на беларускіх чыноўнікаў, вінаватых у рэпрэсіях, ЭЗ наклаў пакараньне, каб яны не маглі ехаць у Эўропу. І ўжо да Ўкраіны набліжаецца нешта падобнае. ЭЗ, мабыць, думае, што рабіць з Украінай. З аднаго боку Ўкраіна гаворыць, што ідзе ў Эўропу, а з другога боку Ўкраіна нічога ня робіць на гэтым шляху. Мелася 19 сьнежня летась адбыцца сустрэча прэзыдэнта Ўкраіны разам з лідэрамі Эўрапейскага Зьвязу, мусілі падпісаць шэраг важных дакумэнтаў, але нічога
гэты час — вельмі страшны, але ён калісьці скончыцца. Беларусь была і будзе незалежнай дзяржавай. І Ўкраіна будзе Беларусі дапамагаць
.

не адбылося. Гэта сьведчыць пра тое, што няма вызначанасьці, няма дакладнасьці. Ёсьць розныя сілы, якія вакол Украіны ствараюць такую сытуацыю, каб як раз такой пэўнасьці і не было. Я б сказаў, што Ўкраіна пачынае набліжацца да той страшнай сытуацыі, у якой цяпер апынулася Беларусь, асабліва пасьля выбараў 19 сьнежня 2010. Лукашэнку мала было перамагчы, яму трэба было людзей кінуць за краты. Як ведаю, як жорстка падаўляецца нацыянальны рух у Беларусі. Але цяпер ён абсалютна страціў аўтарытэт. Ён дыктатар, дробны дыктатар, які практычна дабывае свой час. Але гэты час — вельмі страшны, але ён калісьці скончыцца. Беларусь была і будзе незалежнай дзяржавай. І Ўкраіна будзе Беларусі дапамагаць.

Знаткевіч: Ці можна сказаць, што ў Януковіча ёсьць патэнцыял стаць сапраўдным дыктатарам?

Паўлычка: Януковіч мае сёньня прыкметы дыктатара. Ён цалкам засяродзіў у сваіх руках усю ўладу. Ён раздаў свайму атачэньню ўсе пасады, гэтыя людзі, як правіла, не размаўляюць, па-ўкраінску і не любяць нашу гэтую мову. Дыктатарскі характар Януковіча яму і пашкодзіць. Калі ён ня зьменіцца і не апомніцца, то гэта яму моцна пашкодзіць. Мы ва Ўкраіне маем досьвед — гэта Майдан.

Знаткевіч: У 2004 годзе на Майдане стаяў мільён чалавек. Чаму гэтыя людзі не выходзяць цяпер, не пратэстуюць?

Калі ён ня зьменіцца і не апомніцца, то гэта яму моцна пашкодзіць. Мы ва Ўкраіне маем досьвед — гэта Майдан

Паўлычка: Пачакайце трошкі, яны выйдуць. Людзі былі глыбока расчараваныя тым, што тая Памаранчавая рэвалюцыя , якую яны так адстойвалі ў сьнезе, у балоце, што яна нічога ім не прынесла. акрамя расчараваньня. Тыя людзі ўжо перасталі верыць. Другая рэч, таксама трэба памятаць, што ў гісторыі кожнага народу ёсьць высокія хвалі, калі душа падымаецца, зьнікае страх, але гэта ня можа трымацца доўга. Народ таксама патрабуе адпачынку, народ патрабуе спыніцца, і таму наш народ маўчыць. Але я ўжо адчуваю і ведаю, што афіцыйны рэйтынг Януковіча ўдвая меншы чым у Юлі, якая сядзіць у турме. Не ведаю, як будзе далей, але калі будуць фальшаваньні выбараў, то Майдан будзе.

Знаткевіч: Вы сказалі, што людзі страцілі давер, расчараваліся. Хто мог бы вярнуць іх давер?

Паўлычка: Гэта складанае пытаньне. Але гэта магла б зрабіць аб’яднаная ўкраінская апазыцыя. Тады быў Юшчанка, на якога амаль маліліся. Сёньня мы ня маем такога лідэра, і добра, што ня маем, таму што нам патрэбна прайсьці гістарычны шлях, калі ёсьць не лідэр, не правадыр, а арганізацыя народу. Народ павінен паверыць у сябе, у свае сілы, і ён паверыць, але зноў павінна быць палітычна сіла, якая кажа «не», і кажа, што трэба ўставаць. Мусіць быць нехта першы. Хваля ўзносіцца, хваля спадае, як у акіяне, так і ў душы народу ёсьць высокая хваля і хваля нізкая.

Знаткевіч: Чаму маглі б павучыцца беларусы ва ўкраінцаў і наадварот?

Хваля ўзносіцца, хваля спадае, як у акіяне, так і ў душы народу ёсьць высокая хваля і хваля нізкая

Паўлычка: Ня ведаю. Я беларусаў моцна люблю за тое, што яны мяккія людзі, добрыя людзі. Так яны сабе паказалі. А чаму яны маглі б навучыцца ад украінцаў... Украіна моцная сваёй нацыянальна-вызвольнай барацьбой у 20 стагодзьдзі. Была ў руках зброя. Украінская паўстанцкая армія існавала 10 гадоў — з 1942 па 1952 год, армія, якія ўтрымлівала пэўныя тэрыторыі. Гэта такі досьвед, які трэба ведаць. Трэба ведаць, што павінна быць ахвяра. Ня можа быць вялікай справы без ахвяры. Зь іншага боку я хацеў бы, каб і ўкраінцы вучыліся ад беларусаў. Беларусы сваімі выбарамі паказалі, як яны арганізаваліся, як яны ішлі, як яны ўсё ж паўсталі 19 сьнежня, і як яны робяць і жывуць цяпер з такой вытрымкай. Я ня ведаю, ці вытрымалі мы б у такіх складаных умовах як у Беларусі, калі не чуць роднай мовы ні ад прэзыдэнта, ні ад парлямэнту, ні ад украінцаў, якія там жывуць. Я быў на адкрыцьці помніку Шаўчэнку і пытаўся мясцовых ўкраінцаў: «Чаму вы не гаворыце па-беларуску?»

Знаткевіч: Вы казалі пра вопыт паўстанцкай арміі. Я ведаю, што вы адсядзелі амаль год за сувязь зь ёй. Што б вы сказалі тым палітычным вязьням, якія цяпер сядзяць у Беларусі?

Паўлычка: Я іх разумею і адчуваю Яны — вялікія людзі. Яны адчулі, што запатрабаваныя гісторыяй. Гэтыя вязьні патрэбныя Беларусі. Я адчуваю іх успрыняцьце сьвету. Яны раскаваныя, яны хочуць быць годнымі людзьмі. У рэшце тое жыцьцё. якое мы маем, яно толькі тым і слаўнае, што трэба так жыць, што, калі паміраем за кратамі, то будзем жыць другі раз, а калі паміраем на ложку дома, ня будзем жыць другі раз.