Прадстаўнікі беларускай і ўкраінскай дыяспары зладзілі ў Празе супольную акцыю на знак пратэсту супраць наяўнасьці палітвязьняў у абедзьвюх краінах
Беларуская «Асацыяцыя за мадэрнізацыю» правяла ў Празе каля помніка Яну Гусу на Старамесцкай плошчы акцыю салідарнасьці з палітычнымі вязьнямі ў Беларусі.
Каля 15 чалавек трымалі ў руках партрэты палітвязьняў, а таксама плякаты «Свабоду палітвязням».
Да акцыі далучыліся прадстаўнікі «Украінскай Эўрапэйскай пэрспэктывы», якія ў сваю чаргу прыйшлі, каб нагадаць пра ўкраінскага палітыка Юлію Цімашэнку, якая таксама зьяўляецца палітзьняволеным.
Удзельнікі акцыі раздавалі ўлёткі, у якіх інфармавалі пражанаў пра тое, што сёньня былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Андрэй Саньнікаў сустракае ў турме свой дзень нараджэньня.