Клара і Роза

Гэтым разам старыя знаёмцы і ідэйныя апанэнты Саўка ды Грышка абмяркоўваюць «жаночы дзень» 8 сакавіка.

Your browser doesn’t support HTML5

Клара і Роза




Грышка:
Кажа раз сяброўцы Клары Роза Люксэмбург:
Клара, трэба, без базару, нам жаночы рух.
Мы дамо нагоду людзям, каб папіць піўка.
Хай жа гэта будзе восьмага сакавіка.

Саўка:

Дарагія жэншчыны! Вы яго ня слушайце,
Не сьцясьняйцеся, сьмялей выпівайце-кушайце!

Грышка:

Адказала Клара Розе: «Ай, ты ж малайца!
У кожным годзе ёсьць нагода нам папіць вінца.
Возьмем па пяцьсот на грудзі, станчым гапака.
Хай жа гэта будзе восьмага сакавіка.

Саўка:

Дарагія жэншчыны! Вы яго ня слушайце,
А сягоньня танцаваць можаце ня с мужам вы!

Грышка:

І пайшлі яны на мітынг цёплым днём вясновым,
А савецкі аналітык дасягнуў высновы:
Трэба ж даць нагоду выпіць нашым мужыкам,
Дык дамо народу восьмага сакавіка!

Саўка:

Дарагія жэншчыны! Радуюць падаркі!
Разрашыце прадлажыць вам бакал «Кадаркі»!