Канцэрт «Нэйрадзюбелю» сарваны

Аляксандар Кулінковіч

Дырэкцыя клюбу «Салтайм» распаўсюдзіла афіцыйнае паведамленьне, што канцэрт гурту Neuro Dubel, заплянаваны на 8 сакавіка, не адбудзецца.
Прычыну адмены канцэрту клюб не тлумачыць: «Шкадуем пра тое, што даводзіцца пра гэта паведамляць, але ні на што паўплываць ня можам. Прыносім свае прабачэньні».

Правядзеньне канцэрту было ўзгоднена з управай культуры Менгарвыканкаму.

Напярэдадні лідэр гурту Аляксандар Кулінковіч казаў, што гатовы паверыць, што забароны існуюць выключна ў галовах уладальнікаў пляцовак.

Папярэднія канцэрты Neuro Dubel у «Салтайме» праходзілі без перашкодаў.