Прадстаўнікі Беларускай нацыянальнай плятформы Форуму грамадзянскай супольнасьці (ФГС) «Усходняга партнэрства» заклікалі кіраўніцтва Беларусі і Эўразьвязу ўстрымацца ад далейшай эскаляцыі канфлікту.
У сваёй заяве беларускія удзельнікі ФГС выказваюць «глыбокую занепакоенасьць у сувязі з дыпляматычным канфліктам» паміж Менскам і Бруселем.
«Цяперашняя сытуацыя зьяўляецца толькі „верхавінай“ канфлікту, падставы для якога былі створаны дзеяньнямі беларускіх улад па разгоне дэманстрацыі 19 сьнежня 2010 году і далейшымі рэпрэсіямі супраць беларускай палітычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці», — адзначаецца ў заяве.
Яе аўтары разглядаюць рэакцыю беларускіх улад на рашэньне рады ЭЗ пашырыць сьпіс беларускіх чыноўнікаў, адносна якіх дзейнічаюць візавыя абмежаваньні, «як незбалянсаваную і шкодную для беларускіх нацыянальных інтарэсаў».
«Такая рэакцыя умацоўвае атмасфэру недаверу і варожасьці паміж Беларусьсю і Эўрапейскім Зьвязам, што вядзе да далейшага абвастрэньня супярэчнасьцяў замест прадуктыўнага дыялёгу і пошуку мэханізмаў узаемавыгаднага супрацоўніцтва і добрасуседзтва», — гаворыцца ў заяве.
Беларускія удзельнікі ФГС заклікаюць абодва бакі «устрымацца ад далейшай эскаляцыі гэтага канфлікту і ператварэньня яго ў абмен ударамі па прынцыпе «вока за вока».
«Мы таксама перакананыя, што простага замарожваньня канфлікту будзе недастаткова. Беларускія ўлады павінны прадэманстраваць імкненьне Рэспублікі Беларусь выконваць свае міжнародныя абавязаньні ў пытаньнях грамадзянскіх і палітычных правоў. Дзеяньнямі, якія б сьведчылі пра гатоўнасьць да канструктыўнага перамоўнага працэсу, павінна быць вызваленьне зь беларускіх турмаў палітычных зьняволеных і ўстрыманьне ад новых рэпрэсій», — падкрэсьлена ў заяве.
Ад ЭЗ грамадзянскія актывісты чакаюць «далейшай рэалізацыі пасьлядоўнай і дальнабачнай палітыкі ў адносінах да Беларусі, не абмяжоўваючыся толькі рэагаваньнем на захады беларускага кіраўніцтва».
«Эўразьвязу варта праявіць сваю прынцыповасьць ня толькі ў пазыцыі, але і ў дзеяньнях, нават пры неспрыяльных умовах рабіць далейшыя захады па ўцягваньні Беларусі як краіны-суседкі ў эўрапейскую арбіту. Хуткім, прынцыповым і яўна пазытыўным захадам у такой сытуацыі магла б стаць поўная адмена консульскіх збораў за выдачу віз краін Эўразьвязу беларускім грамадзянам», — гаворыцца ў заяве.
Подпісы пад зваротам паставілі прадстаўнікі 28 грамадзкіх арганізацый Беларусі.