Разам з унясеньнем новых прозьвішчаў у чорны сьпіс Эўразьвяз таксама ўдакладняе «заслугі» судзьдзяў і напісаньне іх прозьвішчаў. Як вядома, раней некаторыя зь невыязных беларускіх чыноўнікаў усё ж траплялі ў Эўразьвяз, дзякуючы зьмене варыянту напісаньня прозьвішча лацінкай.
Лідарам варыянтнасьці ў сьпісе стала Аксана Ралява (Рэлява), судзьдзя Савецкага суду Менску, якая неаднаразова карала арыштамі і штрафамі ўдзельнікаў мірных грамадзянскіх акцый (15 сутак Віктару Івашкевічу, Андрэю Асіпенку, Вітаўту Трыпуціну і інш.) Лацінкай прозьвішча Аксаны Ралявы падаецца ў шасьці варыянтах:
Reliava Aksana
Raliava Aksana
Relyava Aksana
Ralyava Aksana
Reliavo Oksana
Relyavo Oxana
У судзьдзі Фрунзэнскага суду Менску Людмілы Лапо таксама шэсьць варыянтаў напісаньня, але тут простае прозьвішча спалучаецца зь некалькімі варыянтамі Людмілы.
У судзьдзі Натальлі Пыкінай (справа Ліхавіда) удакладняюцца дата і месца яе нараджэньня (Ракаў). У зьвестках пра пракурора Валерыя Сайкоўскага (справа Бяляцкага) дадаецца яго службовы адрас і тэлефон (+375 17 2800264).
Паводле складальнікаў сьпісу, абвінавачваньні Бяляцкаму, выстаўленыя пракурорам Сайкоўскім падчас судовага разбору мелі відавочную палітычную падаплёку, што зьяўляецца грубым парушэньнем Крымінальна-працэсуальнага кодэксу. У паслужны сьпіс судзьдзі Менгарсуду Ўладзімера Сьцяпуркі дадаецца запіс пра тое, што ў студзені 2012 году ён адхіліў скаргу Бяляцкага аб пераглядзе прысуду.
Пад нумарам 2 у новым дадатку да сьпісу стаіць прозьвішча старшыні Менгарсуду Уладзіміра Пуцылы (Пуцілы). Менсгарсуд як апошняя наглядная інстанцыя адмовіў у апэляцыях па справах Паўла Севярынца, міжнародна прызнанага палітычным зьняволеным і Аляксандра Атрошчанкава (прэсавага сакратара Андрэя Саньнікава).
Адзіным міліцэйскім чынам у сьпісе стаў Аляксандар Барсукоў, начальнік менскай міліцыі. Яму ў віну ставяцца разгоны мірных акцыяў пратэсту і рэпрэсіі супраць іх удзельнікаў.