Алесь Бяляцкі ўжо ў Бабруйскай калёніі

Алесь Бяляцкі

Жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук паведаміла «Свабодзе»: «Сёньня мне стала вядома, што Алесь ужо ў Бабруйскай калёніі. Яго даволі хутка прывезьлі зь менскага СІЗА. Падрабязнасьцяў больш няма».
28 лютага стала вядома, што кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага павезьлі этапам з «Валадаркі» ў Бабруйскую калёнію.

24 студзеня Менгарсуд разгледзеў касацыйную скаргу кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 года турмы. Прысуд Бяляцкаму пакінулі бязь зьмены.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе летась. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на свае рахункі, выдаткоўваў на праваабарончую дзейнасьць.

Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

Бяляцкі знаходзіцца ў жодзінскай турме.

Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.