Паслы Эўразьвязу плянуюць ад’езд зь Беларусі

Пасол Лешак Шарэпка выедзе зь Беларусі 29 лютага, найбліжэйшым часам, паведаміў «Свабодзе» прэсавы сакратар пасольства Польшчы ў Менску Павал Марчук.
Марчук, аднак, адмовіўся сказаць, якім чынам гэта будзе зроблена: самалётам альбо аўтамабілем: «Ня можам паведаміць вам такой інфармацыі».

У прадстаўніцтве Эўразьвязу ў Менску паведамілі, што Майра Мора таксама пакіне краіну 29-га лютага. Але калі і як — невядома.

У амбасадзе Францыі ў Менску паведамілі, што амбасадар Мішэль Рынэры пакуль што знаходзіцца ў Беларусі, але зьбіраецца пакінуць краіну.

У амбасадзе Нямеччыны заявілі, што пасол Крыстаф Вайль пакіне Беларусь і паедзе ў Бэрлін для кансультацыяў, але калі канкрэтна, сказаць адмовіліся.