Касманаўт Уладзімер Кавалёнак, які быў сярод тых, хто некалі ўносіў бел-чырвона-белы сьцяг у залю Вярхоўнага Савету пракамэнтаваў судовы працэс над Сяргеем Каваленкам
На нашым сайце пад рэпартажам пра судовы працэс над актывістам Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргеем Каваленкам зьявіўся камэнтар ад наведніка зь Менску, які падпісаўся alex: «Здаецца, амаль-што аднафамілец касманаўт Кавалёнак ўносіў бел-чырвона-белы сьцяг у залю Вярхоўнага Савета ў 1991 годзе... А зараз яго земляка Сяргея знічтажаюць за гэты сьвяты сімвал... Ці ведае Ўладзімер пра тое, што робіцца на яго Радзіме?...»
Мы патэлефанавалі ў Маскву касманаўту Уладзіміру Кавалёнку, які цяпер узначальвае Фэдэрацыю касманаўтыкі Расеі і папрасілі яго пракамэнтаваць працэс над Сяргеем Каваленкам.
Кавалёнак: «Я не магу быць судзьдзём над праваахоўнымі ворганамі сваёй Радзімы — Рэспублікі Беларусь. Але што тычыцца гэтага сьцяга, дык калі ў нас былі так бы мовіць „смутныя часы“, зьвязаныя і з выбарамі старшыні Вярхоўнага Савету, і калі адбыўся развал, я, да свайго вялікага сораму, ня ведаў, што пад гэтым чырвона-белым сьцягам у Менску сустракалі фашызм. Я думаў, што гэта сапраўды нацыянальны сьцяг і я яго ўнёс. Калі ж я потым паглядзеў гістарычныя здымкі, я неаднаразова ў прэсе і гэтак далей прабачаўся перад сваім народам за гэтую памылку. Я лічу, што цяперашні наш сьцяг сапраўды прыгожы, нацыянальны, чырвона-зялёны, з арнамэнтам».
Ціхановіч: «Спадар Кавалёнак, аднак на аргумэнт, што нацыянальны сьцяг беларусаў заплямілі калябаранты, магу прывесьці вам і іншыя аргумэнты: напрыклад, што іх кашулі былі расшытыя нацыянальным арнамэнтам, які цяпер на афіцыйным сьцягу, аднак пасьля гэтага ніхто не адмяняе ні кашулі, ні арнамэнт, ні ручнікі, ім вышытыя».
Кавалёнак: «Вы мяне не дапытвайце, калі ласка, разумееце. Я вам сказаў сваё меркаваньне. Я ня ведаў. А для мяне тое, што наш народ недзе вітаў гэтых фашыстаў, вылюдкаў, для мяне гэта непрымальна. Я папрасіў прабачэньня ў свайго роднага беларускага народу за тое, што зрабіў памылку, калі ўнёс гэты сьцяг».
Ціхановіч: «Вяртаючыся да справы Каваленкі — ці не занадта жорстка яго караюць за вывешваньне былога дзяржаўнага сьцяга на ёлцы?»
Кавалёнак: «Што тычыцца канкрэтнай справы, дык я тут не судзьдзя. Кожны чалавек вольны выказваць свае погляды, як ён лічыць патрэбным. Гэта справа правасудзьдзя. Я, відаць, ня маю права даваць ацэнку юрыспрудэнцыі Беларусі, пра гэта маюць судзіць прафэсіяналы. Але я б ня быў такім жорсткім. У любой справе трэба глядзець на ўзрост, на чалавека і гэтак далей».