Міжнародная грамадзкая арганізацыя «Малады фронт» (Чэхія) мае намер адзначыць 25 сакавіка 94-ю гадавіну абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі ў цэнтры Менску.
Гэта прынцыповая пазыцыя, падкрэсьліў намесьнік старшыні «Маладога фронту» Мікалай Дземідзенка. «Адзначаць галоўнае сьвята Беларусі на балоце мы ня згодны. І я ведаю, што вельмі шмат людзей падтрымліваюць такую пазыцыю. Летась праходзіла такое ж абмеркаваньне, і мы выказалі сваю прынцыповую пазыцыю. Хутчэй за ўсё, таму сёлета мы не былі запрошаны ў аргкамітэт сьвяткаваньня Дня Волі. Але мы не застанемся ўбаку», — заявіў Дземідзенка.
Сёлета арганізатары сьвяткаваньня Дня Волі зьбіраюцца правесьці 25 сакавіка ў Менску шэсьце ад будынка прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук да парку Дружбы народаў (плошча Бангалор), і мітынг у парку. Адпаведная заяўка на правядзеньне шэсьця і мітынгу пададзена ў Менгарвыканкам 23 лютага.
Аднак «Малады фронт» мае намер у хуткім часе падаць у гарвыканкам альтэрнатыўную заяўку. «Мы пакуль ня вырашылі, у якой форме гэта заяўка будзе пададзена: па беларускім заканадаўстве, дзе ўказваюцца адказныя за правядзеньне шэсьця, або па эўрапейскім — дзе павінна проста ўтрымлівацца паведамленьне аб правядзеньні мерапрыемства і просьба забясьпечыць грамадзкі парадак», — паведаміла намесьніца старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка.