Актывісты ЛГБТ-руху Беларусі падалі ў Менгарвыканкам заяўку на правядзеньне 17 сакавіка шэсьця «Жэст супраць нецярпімасьці».
Як паведаміў БелаПАН адзін з арганізатараў акцыі Сяргей Андросенка, заяўка пададзена 22 лютага і зарэгістравана ў Менгарвыканкаме. «Актывісты ЛГБТ-руху плянуюць правядзеньне публічнай акцыі з раздачай улётак і паштовак, якія будуць заклікаць грамадзян да асуджэньня расізму і іншых праяваў ірацыянальнай нецярпімасьці. Мэта мерапрыемства — дэманстрацыя і прапаганда талерантнага стаўленьня да меншасьцяў», — зазначыў Андросенка.
Такім чынам прадстаўнікі беларускага ЛГБТ-руху маюць намер падтрымаць Эўрапейскі тыдзень дзеяньняў супраць расізму і ксэнафобіі, які штогод праводзіцца 17–25 сакавіка. Заплянаваная акцыя таксама прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі, які адзначаецца 21 сакавіка, дадаў Андросенка.
«Мы мяркуем, — падкрэсьліў ён, — што настаў час беларускай актыўнай талерантнай моладзі заявіць пратэст заявам і выхадкам агрэсіўных ідэалягічных груповак, якія актыўна прапагандуюць свае ненавісьніцкія погляды да розных меншасьцяў і, больш за тое, перасьледуюць сваіх апанэнтаў. Сваёй акцыяй мы хочам прыцягнуць увагу грамадзтва да праблемы нецярпімасьці, таксама хочам заклікаць грамадзтва да актыўнай дэманстрацыі талерантнасьці. Наша акцыя не мае палітычнага падтэксту, яна выключна праваабарончая і асьветніцкая».
Месца правядзеньня будучай акцыі прадстаўнікі ЛГБТ-руху пакуль не абвяшчаюць. «Мы імкнёмся пазьбегнуць правакацый. Магу сказаць толькі тое, што шэсьце пройдзе ў адным са спальных раёнаў Менску. Заяўленая колькасьць удзельнікаў акцыі — 50 чалавек», — паведаміў Андросенка.
Падчас тыдня дзеяньняў супраць расізму і ксэнафобіі актывісты руху таксама плянуюць правесьці паказ кароткамэтражных ролікаў і мастацкіх фільмаў супраць расізму і ксэнафобіі. Валанцёры зьбіраюцца наведваць сярэднія агульнаадукацыйныя ўстановы і расказваць там пра гэтую эўрапейскую акцыю, абмяркоўваць праблемы расізму, нецярпімасьці, ксэнафобіі, талерантнасьці.
Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі адзначаецца штогод 21 сакавіка па рашэньні ХХІ сэсіі Генэральнай асамблеі ААН.