У Менску створаны аргкамітэт дзеля сьвяткаваньня 94-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі.
Сёньня ў Менгарвыканкам падалі заяву на правядзеньне шэсьця і мітынгу 25 сакавіка. Сярод галоўных лёзунгаў сёлетняй акцыі — вызваленьне ўсіх палітычных вязьняў.
У аргкамітэт Дня Волі ўвайшла большасьць апазыцыйных дэмакратычных партый і рухаў. Сярод іншых — рух «За свабоду», «Гавары праўду», партыя БНФ, «Справядлівы сьвет» і шмат іншых. Пра мэту сёлетняй акцыі гаворыць старшыня аргкамітэту, старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Ўладзімер Колас:
«Адной з галоўных мэтаў аргкамітэту ёсьць давядзеньне да як мага больш шырокай грамадзкасьці і ўладаў праўды пра БНР. Таксама мы робім прапанову ўладам ушанаваць гэтую дату належным чынам і, у якасьці кроку да грамадзянскага прымірэньня, вызваліць усіх палітычных вязьняў. Таксама прапануем уладам прыняць удзел у круглым стале, які стаў бы пачаткам перамоўнага працэсу. Безумоўна, гэта можа адбыцца толькі пасьля вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных».
Арганізатары плянуюць збор удзельнікаў і шэсьце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор з 13.30 да 14.30. Мітынг і ягоная мастацкая частка маюць адбыцца з 14.30 да 17.00 у парку Дружбы народаў. Сёлета Дзень Волі пройдзе пад трыма асноўнымі лёзунгамі: «Спыніць здачу незалежнасьці краны», «Свабоду ўсім палітычным вязьням», «Новыя свабодныя выбары». Гаворыць сябра аргкамітэту Віктар Івашкевіч:
«У сёньняшніх умовах трэба рабіць галоўны акцэнт ня толькі на сьвяткаваньні з нагоды тых гераічных учынкаў нашых продкаў, а на тых праблемах, якія існуюць у нашай краіне ў зьвязку з захаваньнем незалежнасьці. Каб беларуская рэспубліка стала сапраўды Беларускай Народнай Рэспублікай. І ўсё беларускае грамадзтва сваімі дзеяньнямі яшчэ мусіць заслужыць права сьвяткаваць гэты дзень».
Арганізатары таксама маюць намер правесьці мастацкую выставу, урачысты сход і круглы стол. Сябры аргкамітэту адзначылі, што ў ягоны склад увайшла бальшыня дэмакратычных палітычных сіл краіны. Гаворыць намесьнік старшыні партыі БНФ Ігар Лялькоў:
«Выключна важна, што адзначэньне Дня Волі ёсьць супольнай акцыяй усіх нацыянальна-дэмакратычных сілаў. Мы заўсёды выступалі за яднаньне ў дзеяньні, і вось гэтае адзначэньне сьвята і ёсьць такім прыкладам яднаньня ў дзеяньні. Вельмі спадзяемся, што і надалей супольныя дзеяньні нацыянальна-дэмакратычных сілаў стануць звычайнай практыкай у сёньняшняй Беларусі».
Бліжэйшае паседжаньне аргкамітэту, дзе будуць удакладняцца ўмовы правядзеньня акцыяў, мае адбыцца ў панядзелак 27 лютага.

Your browser doesn’t support HTML5