Лукашына сустрэла мяне, як усякая прыстойная каталіцкая вёска на Івейшчыне. На ўезьдзе — крыж з Панам Езусам ды галубкамі-анёламі. Усё — у сьвежапафарбаваных кветках ды сьвяточных стужках.
Пазьней я спытаў у пажылой кабеты:
Карэспандэнт: «Калі ўзьнік гэты крыж?»
Спадарыня: «Ой, даўным-даўно. Я з 58 года тут — ён стаіць. У нас крыжы даглядаюць — бачыце, чысьценькі, убраны. Ён пажыцьцёвы…»
Пажыцьцёвы — гэта, трэба думаць, з 16 стагодзьдзя, калі паселішча, паводле пісьмовых крыніц, узьнікла як цэнтар войтаўства ВКЛ. У 21 стагодзьдзі пасярод дня я ўвайшоў у пустэльную вясковую краму. Сярэдніх год прадавачка надзьмула вусны, не пажадаўшы без «вышэйшага» дазволу размаўляць са мной.
Спадарыня: «Я стаю на рабочым месцы, усе вапросы майму рукаводзтву. Мяне ўсё ўстрайвае…»
Карэспандэнт: «Тое, што няма ніводнага пакупніка і людзі нічога не купляюць, бо грошай няма?»
Спадарыня: «Ідзіце ў вёску і пытайцеся ў людзей…»
Дзьверы крамы, аднак, адчыніла нізенькая бабуля, што абапіралася на палачку.
Карэспандэнт: «Цётачка зайшла — добра здароўе!»
Спадарыня: «Добры дзень — а ты чый?»
Карэспандэнт: «Зь Менску, з радыё…»
Спадарыня: «Старасьць прыйшла — нас шасьцёра дзяцей было, ніводнага не засталося — дажываем. У Лукашыне пуста ўсё, і так жылыя палова хатаў…»
Карэспандэнт: «Вы ў краме першая наведвальніца…»
Спадарыня (сьмяецца): «Ужо ня ходзяць — сыны зь Іўя прывозяць хлеба і да хлеба. Прыйшла во па булачку…»
Карэспандэнт: «А як завуць вас, бабуля?»
Спадарыня: «Аня Белагур. Тут тры хаты Белагураў, усе сваякі. А ў цябе тут хто, што ў Лукашына прыехаўшы?»
Карэспандэнт: «Ну не Лукашэнка ж! За яго галасавалі?»
Спадарыня: «Галасавала, што пэнсію добрую даў. Пярод, бывала, тыдзень не давалі. Але карову, дзякуй богу, не хаваем — толькі курачкі, бо мужык палучае мільён 50, а я мільён 30. Даяркай рабіла. І падбавіў па 50 тысяч пэнсіянэрам. Шасьцёра дзяцей у мяне, а ўнукаў маю 17. (Сьмяецца.) Дзьве дачкі ў Гродна, адна ў Геранёнах заатэхнікам, адна ў Лідзе кіраўніком маслазаводу — дзеці крэпка жывуць! Моладзь не жыве тут — у горадзе лягчэй. Я, бывае, кажу — дзеці, прыяжджайце, хоць унукі будуць жыць. Не, мама, яны не прывыкшы — дачка палучае 4 мільёны на месяц…»
Непадалёк пазнаёміўся з 40-гадовым Стасем, што робіць у аднайменным СВК. Адчувае, як сам кажа, «млявасьць да жыцьця».
Стась: «Летам быў пастухом, а цяпер падвозчыкам — 500–600 палучаю…»
Карэспандэнт: «Стась, а ты ведаеш, што па „мінімалцы“ мусіш атрымліваць мінімум мільён?»
Стась: «Ведаю, чаму ня ведаю. Я ж не вінаваты, што калгас так плаціць — мо і болей налічваюць. Я ж ня буду па канторах бегаць — грошы своечасова даюць…»
Карэспандэнт: «Як думаеш выжываць?»
Стась: «У горад хіба ехаць? Дык спэцыяльнасьць трэба, каб была добрая…»
Карэспандэнт: «А чаму вёска называецца Лукашына — ад Лукашэнкі? (Сьмех.) За яго галасаваў?»
Стась: «Канечне — трэба за некага было, прагаласаваў за Лукашэнку…»
Карэспандэнт: «Мільённыя паперы, кажуць, зьбіраюцца друкаваць. Адна папера — і твой заробак?»
Стась: «Так і будзе: цэны падымаюцца, а заробкі — не…»
Зрэшты, у чым Стась мае рацыю — у тым, што сацыяльная неабароненасьць ёсьць ня толькі ў Лукашыне. Па дарозе зь Іўя спыніў пагутарыць 50-гадовага Міхася.
Міхась: «У мяне ў чалавека на працы была апэрацыя — яго парэзалі, восем гадзін ляжаў цалкам разрэзаны. Пасьля паўгода шукаў, дзе знайсьці працу на 100 даляраў — інжынэр-мэханік! Ну няма і ў горадзе прадпрыемстваў — газ, банк, крама — усё…»
Сам Міхась лічыць сябе шчасьліўчыкам, бо працуе майстрам участка электрасетак і атрымлівае важкі па івейскіх мерках дзяржаўны заробак у 3 мільёны рублёў. Таму прозьвішча не назваў. Зрэшты, пры гэтым ня ўтойваў і незадаволенасьці палітычнай сытуацыяй у краіне.
Міхась: «Мне не падабаецца, што мяне начальства заганяе на выбары сілай. Дык чаго там хадзіць, безь цябе ўсё зробяць…»
Дзьверы гэтай хаты былі шырока расчыненыя. Пастукаўшыся, я ўвайшоў. Гаспадыня глядзела навіны па БТ.
Карэспандэнт: «Я Дзед Мароз — у вас дзьверы адчыненыя!»
Астравух: (сьмяецца) «Канешне, вам заўжды адчыненыя — я цёця Дана Астравух. Я больш люблю палітыку, чым сэрыялы гэтыя — іх не гляджу…»
Карэспандэнт: «І як вы ацэньваеце 18 год пад Лукашэнкам?»
Астравух: «Можна хіліць і направа, і налева. Ня сунуўся б ён на тую Вэнэсуэлу па нафту за столькі тысяч кілямэтраў! Цяперака саюз зрабілі, а як ён будзе — бог яго ведае. Нас жа Расея душыла моцненька — то з маслам, то з цукрам…»
Карэспандэнт: «А што ў Лукашыне ў гэтым сэнсе адбываецца?»
Астравух: «Гінуць вёскі, але пэнсію зарабіла — во і карпіка хачу пасмажыць. У мяне нармальная пэнсія — 900. Але ў нас яшчэ Бог жыве — у сьвядомасьці чалавека. І мае дзеці дзяржацца рэлігіі — ня крадуць, ня п’юць, трымаюцца сям’і. 70 год касьцёлы, цэрквы душылі! Вучыць цяпер маладзенькіх — чалавек жа ад малпы пайшоў…»
Карэспандэнт: «А мы з вамі ня малпы?»
Астравух (сьмяецца): «Не пахожыя. Але як травілі Леніна, Сталіна, Хрушчова — на Захадзе хіба хоць аднаго рукавадзіцеля пасьля сьмерці так абганьвалі?»
Карэспандэнт: «А па вашым лёсе Сталін не прайшоў?»
Астравух: «Бог храніў — нікога не арыштоўвалі. Але Сталіна не люблю — яны душылі народ…»
Карэспандэнт: «А чаму Лукашэнку любіце?»
Астравух: «Трошку цярэбіцца бацька — і заводаў яшчэ ня надта прадаў. Хоць пашці што, але ня так, як у другіх. Канечне, цэны на 10% паднялі, як нідзе ў нас…»
* * *
Гэтага пажылога мужчыну я сустрэў ля агароджы ягонага саду, адкуль ён уважліва назіраў за мной. Падышоў пазнаёміцца. Суразмоўца сказаў, што яшчэ не на пэнсіі — 56 год.
Лябейка: «Я маці даглядаю, нідзе не працую — завуць Генадзь Лябейка…»
Карэспандэнт: «Не Лябедзька, як апазыцыянэра?»
Лябейка: «Не! (Сьмяецца) Я не апазыцыянэр — тут вёска вымірае. Клюба няма, пошты няма, школы няма, ФАП на мяжы закрыцьця. Маршруткі — тры на тыдзень, якая гэта вёска?! Пэнсіянэры дажываюць. Во матка прарабіла 40 год даяркай, 10 разоў апэрацыю рабілі — нічога не зрабілі. Ляжыць, мучыцца — заціснулі нэрв, у бальніцу не бяруць. Кажу, чаго не бераце? Няма месцаў. Яна енчыць дзень-ноч. Вэтэран працы, заслужаная, у яе мэдалёў шмат ёсьць, і ўрачы сказалі класьці ў бальніцу. Я не разумею, што за ўлада і якія законы!»
Спадар Генадзь узгадаў 90-я гады мінулага стагодзьдзя.
Лябейка: «А ты ведаеш, тут былі тры кароўнікі, тысяча галоў скаціны.А цяпер зайдзі на фэрму, паглядзі, што там робіцца — усё разьбіта, раструшчана, дзікі жах! Ніхто нідзе не працуе — бічуюць, дзе ў Маскву едуць. Такое жыцьцё, браток. Во адна хата пустая, трэцяя, пятая. А ты, можа, з БНФ?»
Карэспандэнт: «Я журналіст…»
Лябейка: «А ў каго верыць? Гавэнды многа, а толку мала. Раней у вёсцы да 300 галоў кароў у людзей было, а цяпер 5…»
Карэспандэнт: «А ў інтэрнэце пішуць — у вас пад 300 жыхароў…»
Лябейка: «Рабочых чалавек 10, а астатнія пэнсіянэры — дажываюць…»
Спадар Лябейка кінуўся наўцёкі, калі я паспрабаваў яго сфатаграфаваць. Я ж пайшоў побач з пажылой, хударлявай кабетай, што несла на сабе цяжкаваты на выгляд мех. Гэта аказалася 67-гадовая спадарыня Браніслава Ластун.
Карэспандэнт: «Што несяце?»
Ластун: «Капусту, буду шаткаваць, кіслую рабіць. Пэнсія невялікая — жывем ад пэнсіі да пэнсіі. Кабанчыка трымаем, зямлі шмат не бяром — сілы няма. Жывем з мужам удвох. Во гарод ёсьць, дык мусіш нешта пасадзіць…»
Выказалася цётка Браніслава і пра Лукашэнку.
Ластун: «Нічога добрага ён нам ня робіць — што заробім, тое і маем…»
Карэспандэнт: «Бяжыце, бо вам цяжка…»
Ідучы па Лукашыне, заўважыў маляўнічы падворак з расфарбаванымі ў вясёлкавыя колеры драўлянымі конікамі, верацяном ды лаўкамі з мудрагелістымі ўзорамі. Аднак гаспадыня, спадарыня Рэгіна Садоўская, расказала зусім невясёлую гісторыю — па суседзтве нядаўна павесілася 17-гадовае дзяўчо, ня вытрымаўшы алькагалізму бацькоў ды кпінаў аднаклясьнікаў.
Садоўская: «Яна была ў 11 клясе і павесілася, таму што сорамна перад сябрамі — во твая маці пайшла п’яная, во такі ж бацька. У мяне таксама ў 11-ю клясу дзяўчо ходзіць — я баюся, як яна ўбачыць мяне такую, бо ўвесь раён будзе сьмяяцца…»
Спадарыня Рэгіна паказала, дзе жыве самае вялікае сямейства ў Лукашыне, якое яшчэ называюць фэрмэрскім — арандуюць зямлю. Заінтрыгаваны, хутка быў у гасьцях у маці і галавы сям’і, спадарыні Лідзіі Дзегцярэвіч, якая ва ўтульным пакоі сабрала вакол сябе амаль усіх дзетак.
Ліда: «Мы шматдзетная сям’я — у нас чацьвёра, і працуем на ўсю сям’ю…»
Карэспандэнт: «А цябе як завуць?»
Дзеткі: «Валянцін… (Сьмяецца) Паліна…Арцём…»
Карэспандэнт: «А колькі табе год, малышка?»
Паліна: «13, я самая вялікая. А самы маленькі — Валянцін: 7 год…»
Ліда: «Мы тры гектары ўзяўшы, трымаем дзьве каровы, бульбу вырошчваем, зерневыя, буракі. Зарэгістраваныя як арандатары. Так і выжываем — сьвіней кормім буракамі, грошы заплацяць за малако. Каровы, сьвіньні, бульбачка, морква, сьвежае малачко, тваражок — толькі не лянуйся!»
Карэспандэнт: «Валянцінчык, а ты ў Лукашыне хочаш жыць?»
Валянцінчык: «Хачу!» (Сьмяецца)
Карэспандэнт: «Паліначка, а ты б хацела — скажы шчыра?»
Паліна: «Не хачу!»
Ліда: «Дарога ў нас дрэнная — не дабрацца. Каб заасфальтавалі, дык пацягнулася б насельніцтва да нас. Трактар цяпер ніхто ня ў стане купіць. Трэба прадаць кабана, каб саляркай заправіць бак на 130 літраў. Людзкая наша сіла дзяшовая, а салярка, угнаеньне, агрэгаты настолькі дарагія — я ня ведаю, ці даюць такі крэдыт. А па лізінгу не даступіцца. Лукашэнка ня можа паняць сытуацыі, бо яго возяць, як Брэжнева, дзе добра. Просты чалавек ня можа стаць фэрмэрам, бо ня ў стане купіць трактар. Такія цэны на трактар! І апрацаваць зямлю безь яго ня зможаш, таму што наняць заараць — трэба 5 тысяч за сотку заплаціць. А калі возьмеш 150 га — дык як жа ты будзеш тым фэрмэрам?!»
Карэспандэнт: «А вы б хацелі ім быць?»
Ліда: «Так! Пэнсіі не атрымліваю і рабіць не магу адлучыцца. Хацела б каля хаты займацца падсобнай гаспадаркай…»
Карэспандэнт: «Як можна пры трох гектарах шматдзетную сям’ю ўтрымліваць?»
Ліда: «Малако, бульбу ядзім, сьвініну — не галадаем! Дзе хрэн капаем, дзе ягады і грыбы зьбіраем…»
Карэспандэнт: «І вы зьбіраеце?»
Валянцінчык: «Так!»
Ліда: «У бліжэйшым ляску зьбіраў — літар ягадкі назьбіраў!» (Сьмех)
Карэспандэнт: «Валянцінчык, па-беларуску можаш гаварыць?»
Ліда: «Скажы, на трасянцы — на чыстым не гаворым. Люблю беларускую нашу мову, ня ўмею гаварыць. Лукашэнка тожа ня можа — гаворыць, у нас двух’язычная мова…»
Карэспандэнт: «А хіба як прэзыдэнт, чалавек дзяржаўны, ён не абавязаны гаварыць па-беларуску?»
Ліда: «Літоўцы дык усе гавораць і ўкраінцы. А яго так маці навучыла — я не на Лукашэнку, але не за яго…»
Карэспандэнт: «А мы беларусы?»
Валянцінчык: «Так!»
Ліда: «Сёньня я ведаю, што шмат залежыць не ад прэзыдэнта, але ад сябе самога. Я ня скарджуся — жывем, ядзім, калі працуем — ня горш за іншых, праўда, Валянцінчык?»
Валянцінчык: «Ну…» (Агульны сьмех.)

Канечне — трэба за некага было, прагаласаваў за Лукашэнку.

Людзкая наша сіла дзяшовая, а салярка, угнаеньне, агрэгаты настолькі дарагія — я ня ведаю, ці даюць такі крэдыт.