Прэміі World Press Photo за 2011 год
Галоўны прыз World Press Photo-2011 атрымаў Самуэль Аранда (Гішпанія) за партрэт жанчыны, якая трымае ў руках параненага падчас антыпрэзыдэнцкіх пратэстаў у Емэне.
Дамір Сагаль (Босьнія-Герцагавіна) атрымаў першы прыз у катэгорыі "Штодзённае жыцьцё" за фатаграфію будынку ў паўночнакарэйскай сталіцы Пхеньяне, упрыгожанага здымкам заснавальніка КНДР Кім Ір Сэна.
Стэфані Сінклер (ЗША) атрымала прэмію за сэрыю "Маленькія нявесты". На гэтым здымку, зробленым у Емэне, дзяўчынцы ў ружовым было шэсьць гадоў, калі яе выдалі замуж.
Ніклас Хамэрстрэм (Швэцыя) атрымаў прэмію ў катэгорыі "Навіны" за здымак на месцы падзеяў пасьля крывавай разьні, якую ўчыніў Андэрс Брэйвік на востраве Утэя. У спробе ўратавацца шмат хто скінуў адзеньне і кінуўся ў ваду.
Юры Козыраў (Расея) атымаў прэмію за здымак паўстанцаў у Рас Лануфе, Лібія.
Ясуёсі Ціба (Японія) была ўганараваная за сэрыю "Пасьля цунамі". На здымку Ціэка Мацукава паказвае школьнае пасьведчаньне дачкі, якое яна знайшла на руінах паселішча Хігасімацусіма.
Дацкая акторка іранскага паходжаньня Мэліка Мэхрабан на здымку Лэрке Посэльт у катэгорыі "Партрэты".
Алекс Маёлі (Італія) атрымаў прэмію за здымак эгіпэцкіх пратэстоўцаў, якія крыкамі абурэньня рэагуюць на тэлевыступ прэзыдэнта Хосьні Мубарака, які заявіў, што не зьбіраецца аддаваць уладу.
Белы мядзьведзь прабіраецца па скалістай сьцяжыне над акіянам на расейскім востраве Новая Зямля. Джэні Рос (ЗША) атрымала першую прэмію за гэты здымак у катэгорыі "Прырода".
Вэнсан Буазо (Францыя) атрымаў прэмію за здымак мадэлі ў кравецкай майстэрні ў цэнтры Дакару, Сэнэгал.
Алехандра Кірчук (Аргентына) атрымаў прэмію за сэрыю "Ніколі цябе не пакіну". 80-гадовы Маркас вядзе хворую на хваробу Альцгаймэра Моніку з спальні ў гасьцёўню.
Фатаздымак наступстваў цунамі ў Японіі Паола Пэлегрына (Італія) .
На здымку Томаша Лазара (Польшча) - пратэстоўцы, арыштаваныя падчас дэманстрацыі супраць дзеяньняў паліцыі і супраць беднасьці ў Гарлеме, Нью Ёрк.
Рэй Макманус (Ірляндыя) злавіў момант падчас матчу рэгбі паміж камандамі "Олд Бэльвэдэр" і "Блэкрок" пад залевай у Дубліне.
На здымку Адама Прэты (Аўстралія) - трэніроўка нырцоў падчас чэмпіянату сьвету ў Шанхаі.
Брэнт Стыртан (Паўднёвая Афрыка) атрымаў першую прэмію за фатаграфію Марыі, наркаманкі і прастытуткі з Крывога Рогу, Украіна.