Стратэгію выбарчай кампаніі, якую прапануе Аб’яднаная грамадзянская партыя, 8 лютага абмеркавалі партнэры АГП, удзельнікі гэтак званай «кааліцыі шасьці» апазыцыйных арганізацыяў. Наколькі вялікая верагоднасьць таго, што кааліцыі ўдасца прыйсьці да агульнай стратэгіі? Ці будзе гэтая стратэгія выглядаць, як гэта прапануе АГП, як актыўны байкот выбараў? На гэтыя пытаньні адказвае кіраўнік Інтэрнэт-выданьня «Мы» Кірыл Пазьняк.
Цыганкоў: «Кааліцыя шасьці» 8 лютага зноў абмеркавала агульную стратэгію выбарчай кампаніі. На гэты раз абышлося без скандалаў і ўдалося дасягнуць значна большай згоды, чым раней. Наколькі пэрспэктыўнай выглядае магчымасьць падпісаньня агульнага пагадненьня? Ці разыходжаньні даволі вялікія, ці стратэгічная згода іх пераважае?
Пазьняк: Наколькі я ведаю, існуе дакумэнт, дэклярацыя аб формах і мэтах удзелу ў выбарчай кампаніі. І згода па гэтым дакумэнце была дасягнутая амаль усімі суб’ектамі «шасьцёркі», акрамя партыі «Справядлівы сьвет». Урэшце, і яны вырашылі правесьці ўнутрыпартыйную дыскусію і вызначыцца са сваім стаўленьнем.
Ва ўсіх астатніх суб’ектаў была прынцыповая згода. І мне падаецца, што папярэдні скандал быў выкліканы выключна піяр-момантамі пэўных палітыкаў. І калі зараз паведамляецца, што бакі прыходзяць да згоды — то тут нічога дзіўнага няма, бо іхнія пазыцыі першапачаткова былі досыць блізкімі.
Цыганкоў: Варыянт, які, верагодна, будзе падпісаны, магчыма, будзе блізкі да пазыцыі АГП — гэта фактычна актыўны байкот: мусяць вылучацца толькі партыйныя кандыдаты, якія здымуцца перад папярэднім галасаваньнем і заклічуць выбаршчыкаў не хадзіць на выбары.
Пазьняк: Пазыцыя АГП ніяк не супярэчыць вышэйузгаданай дэклярацыі. Адзіная новае — гэта ідэя вылучаць менавіта партыйных кандыдатаў. Тут ёсьць рацыя — бо гэта забясьпечыць дысцыпліну, будзе гарантыяй, што дамоўленасьці паміж суб’ектамі «шасьцёркі» будуць выкананыя. А гэта вельмі важна для іміджу апазыцыі — як маральнага, гэтак і арганізацыйнага.