Пасьля амаль двухтыднёвага адпачынку ў Сочы, які, паводле афіцыйных крыніцаў, сумяшчаўся з рабочым візытам у Расею, Аляксандар Лукашэнка вярнуўся ў Беларусь. На сёньня ў ягоным графіку значыцца «шэраг рабочых сустрэчаў».
Адпачынак з рабочым візытам у Сочы пачаўся яшчэ 23 студзеня. Але беларускія тэлеканалы паказалі Аляксандра Лукашэнку на лыжні разам з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым толькі 24 студзеня. Праз пару дзён Лукашэнку паказалі з сынам Мікалаем у Сочы, зноў жа ў спартовай форме, калі ён «падняў кубак гарачай гарбаты ў гонар Вікторыі Азаранкі». Дагэтуль, амаль штодня, прэзыдэнцкая прэс-служба паведамляла, каму і якія віншаваньні рассылаў кіраўнік краіны. Сёньня зьявілася інфармацыя, што ў яго рабочыя сустрэчы ў Менску. Паводле кіраўніка прэсавай службы прэзыдэнта Паўла Лёгкага, Лукашэнка вярнуўся ў Менск яшчэ на мінулым тыдні, але канкрэтнай даты прэс-сакратар не назваў.
«Ніхто не пытаўся, апроч вас. Якое гэта прынцыповае значэньне мае?»
Як звычайна, ад’езд і вяртаньне Лукашэнкі трымаюцца ў сакрэце. Два гады таму гэтак жа было з адпачынкам Лукашэнкі на гарналыжным курорце ў Швайцарыі. Гэтак жа сакрэтна ён адпачываў летам мінулага году ў Сочы. Паводле шэф-рэдактара «Народнай волі» Сьвятланы Калінкінай, службы аховы прэзыдэнта ўсяляк шукаюць нейкіх пагрозаў і гэтым жывуць.
«Калі ў краіне не працуюць рэальныя мэханізмы зьмены ўлады, калі няма легальнай магчымасьці пераабраць кіраўніка дзяржавы, то тады заўсёды ўзьнікаюць пагрозы ягонаму жыцьцю. У залежнасьці ад таго, наколькі сур’ёзныя ворагі ў такога кіраўніка дзяржавы, можа быць рознае разьвіцьцё падзей. І я думаю, што аб’ектыўна такая пагроза ёсьць. Але яна не настолькі ўжо актуальная, як гэта спрабуюць рабіць выгляд спэцслужбы і ахоўнікі Лукашэнкі. І гэтыя рэчы пра вялікую пагрозу, пра вялікую колькасьць ворагаў кладуцца на вельмі добрую глебу, бо Аляксандар Рыгоравіч у гэтым сэнсе чалавек баязьлівы».
Павал Лёгкі, які таксама быў у адпачынку, але ня ў Сочы, сказаў, што падчас гэтага рабочага візыту Лукашэнка толькі пару дзён аддаў адпачынку. Аднак пра вынікі візыту ён нічога не паведаміў:
«Я знаходжуся на бальнічным. На жаль, так склалася сытуацыя, што я ні на мінулым, ні на гэтым тыдні ня мог фізычна знаходзіцца на працоўным месцы. Што вы хочаце, каб я выйшаў на працу і заняўся пошукамі падзеяў даўно мінулых дзён, вобразна кажучы? Тое, што павінна было прагучаць у прэсе, тое прагучала. Немалы аб’ём прэзыдэнцкіх кантактаў заўсёды застаецца за кадрам».
Тым часам у прэс-службе прэзыдэнта паведамілі, што Лёгкі «цяпер на мерапрыемстве», а толькі ён упаўнаважаны нешта распавесьці.
Былы кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў адзначае, што Лукашэнка зьехаў у Сочы, калі ў Беларусі маразы перасягалі 30 градусаў. Прычым вялікай неабходнасьці ў такой паездцы не было.
«Ён зьехаў і з сабой зьвёз сына, сарваў дзіця са школы. У такой сытуацыі гэта ненармальна, але беларусы ўжо прывыклі да такіх зьяў. У самы адказны момант Лукашэнка можа зьехаць адпачываць туды, дзе цёпленька. Бо тут у Беларусі маразы вялікія. Чалавек паехаў адпачываць. У нас у Беларусі былі зрывы і з пастаўкай электраэнэргіі, ёсьць факты, што людзі мерзнуць у сваіх кватэрах, тэмпэратура не падымаецца вышэй за 10 градусаў. Ёсьць выпадкі, што людзі і замярзалі ў Беларусі. На жаль, гэта паказвае, якая ў чалавека адказнасьць за сваю справу».
Сябар Лукашэнкі, былы мэр Масквы Юры Лужкоў за тое, што зьехаў у адпачынак ці то на лячэньне за мяжу падчас сьпёкі і пажараў у Падмаскоўі, паплаціўся ўрэшце сваёй пасадай. Прэзыдэнт Мядзьведзеў датэрмінова спыніў ягоныя паўнамоцтвы мэра. Паводле палітоляга Андрэя Суздальцава, у Беларусі падобнае немагчыма, бо здымаць Лукашэнку няма каму.
«Лукашэнка нічым не рызыкуе. Аўтарытарныя рэжымы — гэта вялікая справа. Рэспубліка можа ўся патануць, а ён вінаваты ня будзе. Будуць іншыя вінаватыя, ажно да Пана Бога. Што ў Беларусі можа адбыцца?А калі адбудзецца, то вінаватая будзе Расея. Ёсьць на каго сьпіхнуць. А Маскве на каго сьпіхваць?»
Паводле Суздальцава, да візыту Лукашэнкі ў Расеі не было ніякай цікавасьці.