Прозьвішчаў сябраў АГП ня будзе ў бюлетэнях для галасаваньня на выбарах у Палату прадстаўнікоў, заявіў кіраўнік партыі Анатоль Лябедзька.
«Але гэта не азначае, што партыя цалкам ігнаруе выбарчую кампанію. Стратэгія АГП заключаецца ў тым, што кожны зь сябраў АГП бярэ на сябе пісьмовыя абавязаньні: зьняцца з гэтай гонкі ў вызначаны час, не атрымліваць дзяржаўныя грошы на выбарчую кампанію», — кажа Лябедзька. — «Такім чынам партыйныя вылучэнцы пазбаўляюцца вялікай спакусы заставацца ў выбарчай гонцы да апошняга дня і ўдзельнічаць у галасаваньні».
Для таго каб гэтае рашэньне сапраўды выконвалася, АГП прапануе, каб усе кандыдаты былі сябрамі зарэгістраваных палітычных партыяў і падпарадкоўваліся партыйнай дысцыпліне.
На сустрэчы з журналістамі кіраўніцтва АГП заявіла, што лічыць такую стратэгію больш эфэктыўнай, чым байкот выбараў.
8 лютага АГП распачне кансультацыі і перамовы з партнэрамі па дэмакратычнай апазыцыі.