Дарожныя знакі на МКАД занесеныя сьнегам

Занесеныя сьнегам дарожныя знакі пабачыў карэспандэнт «Свабоды» на менскай кальцавой дарозе.
Праз моцныя маразы максымальная хуткасьць на кальцавой дарозе абмежаваная да 50 км/г.

Часовыя абмежавальныя знакі дарожныя службы пачалі ўсталёўваць 3 лютага.

У канцэрне «Белаўтадор» БелаПАН патлумачылі, што пры нізкіх тэмпэратурах (20 градусаў марозу і ніжэй) каэфіцыент счапленьня з дарогай зьніжаецца.


З трох палос для руху прыгодныя толькі дзьве



У сувязі з дрэннымі ўмовамі надвор'я ўведзена абмежаваньне на менскай кальцавой дарозе 50-70 км, але з-за сьнегу гэтыя знакі сталі нябачынымі