Сярод галоўных тэмаў сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі лідэраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі ёсьць і такая — як не прапусьціць у Палату прадстаўнікоў «фракцыю генэрала Зайцава».
Старшыня Партыі Анатоль Лябедзька на пытаньне «Свабоды» пра якую фракцыю ідзе гаворка адказаў:
«Ёсьць агульнае меркаваньне, што выбары рыхтуе старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына. Але яна хутчэй публічны сьпікер выбарчай кампаніі. А вось канкрэтныя рашэньні, каго пусьціць у Палату, а каму запаліць чырвонае сьвятло, прымаюць спэцслужбы, найперш старшыня КДБ, якім кіруе генэрал Вадзім Зайцаў.
На гэтых выбарах улады нібыта вырашылі стварыць у Палаце псэўдапазыцыйную фракцыю. У яе ўвойдуць тыя людзі, якія знаходзяцца ў наўпроставай альбо ўскоснай залежнасьці ад спэцслужбаў.
Навошта ўладам гэта патрэбна? Каб палепшыць дачыненьні з Захадам, „выцыганіць“ так неабходныя ім крэдыты.
Калі вам гэта цікава, прыходзьце на нашу канфэрэнцыю, дзе даведаецеся і пра іншыя рэчы, якія тычацца выбараў».
Падрабязнасьці пазьней на сайце «Свабоды» і ў эфіры