Беларусь атрымала льготныя цэны на нафту на чатыры гады – пра гэта паведаміў сёньня старшыня канцэрну «Белнафтахім» Ігар Жылін.
Падзею камэнтуе госьць Свабоды – прафэсар, доктар эканамічных навук Барыс Жаліба.
Бушлякоў: Наколькі такі нафтавы бонус можа дапамагчы беларускай эканоміцы? Ці можна яго разглядаць як фактар паляпшэньня сытуацыі ў беларускай эканоміцы?
Жаліба: Я думаю, што можна. Таму што, як вядома, збыт нафтапрадуктаў для нашых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў на ўнутраным рынку стратны. Яны існуюць толькі за кошт экспарту. І безумоўна зьніжэньне цаны на нафту аблегчыць эканамічную сытуацыю гэтых прадпрыемстваў. І канечне паўплывае пазытыўна на эканамічны стан. Іншая справа, калі будзе больш высокі прыбытак, больш высокая рэнтабэльнасьць, на якую карысьць гэта ўсё абернецца? Ці на карысьць тых жа прадпрыемстваў, на іх разьвіцьцё? Гэта было б добра.
Бушлякоў: Расея будзе дапамагаць Беларусі ўступіць ва Сусьветную гандлёвую арганізацыю (СГА) – заявіў сёньня пасол Расеі Аляксандар Сурыкаў. Ён сказаў, што расейскія спэцыялісты ўзмоцняць беларускую групу, якая вядзе адпаведныя перамовы. Наколькі праўдападобным на сёньня вам бачыцца ўступленьне Беларусі ў СГА і які пажытак з гэтага можа мець беларуская эканоміка?
Жаліба: Толькі-толькі сама Расея ўступіла. І гэта не адзін год вяліся перамовы з СГА. Тут трэба дасягнуць кансэнсусу ўсіх дзяржаў-удзельніц. Перамовы трэба весьці з кожнай краінай. І я думаю, што Беларусь далёка ад таго, каб разважаць, а што ж будзе, калі мы ўсё ж уступім у гэтую арганізацыю. Я лічу, што гэта справа ня сёньняшняга дня. І, можа быць, ня справа заўтрашняга дня. Тут трэба і забясьпечыць рынкавыя стандарты і зьняць многія палітычныя пытаньні. Гэта справа будучыні для Беларусі.
Цалкам гутарку можна слухаць тут:
Бушлякоў: Наколькі такі нафтавы бонус можа дапамагчы беларускай эканоміцы? Ці можна яго разглядаць як фактар паляпшэньня сытуацыі ў беларускай эканоміцы?
Бушлякоў: Расея будзе дапамагаць Беларусі ўступіць ва Сусьветную гандлёвую арганізацыю (СГА) – заявіў сёньня пасол Расеі Аляксандар Сурыкаў. Ён сказаў, што расейскія спэцыялісты ўзмоцняць беларускую групу, якая вядзе адпаведныя перамовы. Наколькі праўдападобным на сёньня вам бачыцца ўступленьне Беларусі ў СГА і які пажытак з гэтага можа мець беларуская эканоміка?
Жаліба: Толькі-толькі сама Расея ўступіла. І гэта не адзін год вяліся перамовы з СГА. Тут трэба дасягнуць кансэнсусу ўсіх дзяржаў-удзельніц. Перамовы трэба весьці з кожнай краінай. І я думаю, што Беларусь далёка ад таго, каб разважаць, а што ж будзе, калі мы ўсё ж уступім у гэтую арганізацыю. Я лічу, што гэта справа ня сёньняшняга дня. І, можа быць, ня справа заўтрашняга дня. Тут трэба і забясьпечыць рынкавыя стандарты і зьняць многія палітычныя пытаньні. Гэта справа будучыні для Беларусі.
Цалкам гутарку можна слухаць тут:
Your browser doesn’t support HTML5