У чацьвер у Менску прайшла прэсавая канфэрэнцыя прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы для правядзеньні кампаніі байкоту сёлетніх выбараў у Палату прадстаўнікоў. Госьць "Вынікаў дня" — прадстаўнік ініцыятыўнай групы, былы палітвязень і прэс-сакратар Андрэя Саньнікава на выбарах 2010 году Аляксандар Атрошчанкаў.
Бушлякоў: Намер правесьці кампанію байкоту абвешчаны, але ці маюць апанэнты ўлады рэсурсы, каб байкот рэальна рэалізаваць — ад выхаду на кожнага выбарніка падчас кампаніі да кантролю колькасьці тых, хто ўсё прыйдзецца на ўчасткі прагаласаваць?
Атрошчанкаў: Так, думаю, пэўныя рэсурсы маюцца. Што да назіраньня, то тут назапашаны вельмі багаты досьвед. За апошнія гады, здаецца, назіраньне з усіх кампаніяў заяўляла сябе дастаткова моцным накірункам працы беларускай апазыцыі і праваабаронцаў. На кожных выбарах мы бачым, што назіральнікі могуць засьведчыць і прыблізныя вынікі галасаваньня, і фіксуюць масавыя парушэньні, што ў прынцыпе і ёсьць мэтай назіраньня.
Што да інфармацыі, то тут я ўпэўнены, што таксама рэсурсаў хопіць, бо да кампаніі байкоту далучацца тыя актывісты, якія працавалі на прэзыдэнцкай кампаніі ў штабах розных кандыдатаў. У кампаніі будуць прадстаўнікі розных партый, палітычных і грамадзкіх рухаў, таму я ўпэўнены, што ініцыятыва «Байкот» будзе падтрыманая ўсімі здаровымі сіламі.
Бушлякоў: Я нагадаю, што дэклярацыю аб грамадзкай дыскусіі пра мэты і формы ўдзелу беларускай апазыцыі ў выбарчай кампаніі году падпісалі прадстаўнікі руху «За свабоду» (Юрась Губарэвіч), партыі БНФ (Ігар Лялькоў), кампаніі «Гавары праўду» (Аляксандар Фядута) і БСДП «Грамада» (Ірына Вештард). Хто ці што перашкодзіла, каб на выбарчую кампанію апанэнты ўлады ішлі адной калёнаю?
Атрошчанкаў: Я не разумею, чаму так атрымліваецца. Я тут ня бачу ніякай лёгікі, ніякага разумнага абгрунтаваньня. Калі мяне пераводзілі зь СІЗА КДБ спачатку на Валадарку, пасьля ў папраўчую калёнію № 3 у Віцебску, я ўпершыню пабачыў газэту «Народная воля». Там быў ліст і артыкул, падпісаны Шушкевічам, актывістамі «Эўрапейскай Беларусі», якія засталіся на свабодзе, Івашкевічам, іншымі вядомымі людзьмі, якія сказалі, што ніякі ўдзел у выбарчых кампаніях немагчымы пасьля таго, што адбылося 19 сьнежня 2010 году.
Потым я пабачыў тое самае ўжо ў выкананьні лідэраў партыяў «шасьцёркі» летам мінулага году. Я быў вельмі ўсьцешаны, што ёсьць адзіны падыход, ёсьць адзінства і ў пытаньні аб палітзьняволеных, у падыходах да выбарчай кампаніі. Калі я выйшаў з турмы, я далучыўся да гэтай працы, але я бачу, што сёньня некаторыя палітыкі адмаўляюцца ад тых пагадненьняў. І я ня бачу ніякага рацыянальнага тлумачэньня. Ну, нехта хоча хістацца — хай хістаюцца, хай тлумачаць актывістам сваіх партыяў чаму яны гэта робяць. Мы гэтага рабіць ня будзем. Мы лічым, што наш выбар вельмі лягічны, вельмі маральны і мы ведаем, што ён падтрыманы тымі нашымі калегамі і сябрамі, якія застаюцца сёньня за кратамі.
Бушлякоў: Калі людзі ў Беларусі адчуюць, што кампанія «Байкот» ужо працуе?
Атрошчанкаў: Мы, вядома, як актывісты, як лідэры пэўных груп зробім для гэтага ўсё для нас магчымае. Але сапраўдны рух, сапраўдны подых пераменаў людзі адчуюць толькі тады, калі яны самі гэтага захочуць. Сапраўды што актывісты, дэмакратычныя, нацыянальныя лідэры робяць ужо ня першы мод тое, што яны могуць, каб наблізіць нашыя перамены, але пакуль кожны беларус або значная частка Беларусі гэтага не захоча, зразумела, мы гэтага ня зробім. Таму наш зварот перш за ўсё — да народу: давайце разам вызначым будучыню нашай краіны.