Старшыня Нацыянальнага банку Надзея Ермакова паведаміла, што афіцыйны Менск спадзяецца на 3,6 млрд даляраў крэдыту ад МВФ. «Прапанова беларускага боку — рэфінансаваць запазычанасьць, якая сёньня ёсьць перад МВФ», — паведаміла Ермакова.
Навошта ўладам Беларусі, якія заяўляюць пра макраэканамічную стабілізацыю, крэдыт МВФ? Ці рэальна, улічваючы цяперашнія адносіны афіцыйнага Менску з Захадам, разьлічваць на атрыманьне грошай МВФ? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Леанід Злотнікаў.
Цыганкоў: Апошнія месяцы ўлады Беларусі заяўлялі пра значныя посьпехі ў макраэканамічнай стабілізацыі – золатавалютны запас расьце, экспарт павялічваецца. Чаму ж тады Менску патрэбны чарговы крэдыт МВФ?
Злотнікаў: Сёлета Беларусі трэба аддаваць даволі вялікія грошы. Урад будзе аддаваць 1,7 мільярда даляраў, але ня гэта галоўнае. Рэч у тым, што даволі вялікія грошы павінны сёлета вярнуць беларускія камэрцыйныя банкі і прадпрыемствы – 10-11 мільярдаў. Таксама мы павінны вярнуць Расеі мыты на нафтапрадукты – гэта 2,5-3 мільярды даляраў.
І калі мы ўсё гэта падсумуем, то атрымаем даволі вялікую лічбу – 12-13 мільярдаў даляраў, якія трэба аддаць сёлета. А атрымаць можам хіба толькі мільярд з крэдыту ЭўрАЗЭС, і тое, пры ўмове выкананьня расейскіх патрабаваньняў.
Цыганкоў: Такім чынам, ці ёсьць крэдыт ад МВФ крытычна неабходным для беларускай эканомікі? Ці тут можна сказаць – «атрымаем – добра, не – дык нічога страшнага»?
Злотнікаў: Як вы бачыце з майго раскладу, вынікае, што гэта крытычна неабходны крэдыт. І нават заяўленых грошай будзе мала. Таму ўрад ужо зараз шукае грошы. Аднак ці дасьць МВФ грошы? Беларусь не выконвала ўмовы папярэдняга крэдыту, не выконвае рэкамэндацыі МВФ. МВФ кажа – нельга так моцна падвышаць заробкі, ня трэба фінансаваць такую вялікую колькасьць інвэстыцыйных праграмаў – у вас няма грошай. Але ж урад ня слухаецца, і робіць у прынцыпе тое, што і раней.
Цыганкоў: Калі разглядаць нейкі аптымістычны варыянт, калі ад сёньня Менск пачне праводзіць тую эканамічную палітыку, якая адпавядае стандартам МВФ – празь які час грошы могуць паступіць у Беларусь?
Злотнікаў: Гэты час вельмі далёкі. Прыняцьцё рашэньня пра крэдыт залежыць ад ЗША. І наколькі мне вядома з розных крыніцаў, зараз ЗША прагаласуе супраць. Увогуле, пры такіх адносінах з Захадам можна не спадзявацца на атрыманьне гэтага крэдыту ад МВФ.