Маскоўскі Teatr.DOC паказвае ў Празе спэктакль «Двое ў тваім доме» – тэатральны дакумэнт, у аснове якога абставіны хатняга арышту Ўладзімера Някляева паміж турмой і судом.
Вырваны з турмы Някляеў вяртаецца ў сваю маленькую кватэру да жонкі Вольгі разам з двума вартавымі з КДБ. Яны пасяляюцца тут са сваімі тапкамі, дыктуюць свае парадкі – да вокнаў не падыходзіць, гасьцей не прымаць, па тэлефоне не гаварыць... На малой плошчы паміж чатырма людзьмі ўзьнікае іскрамётная калізія, якую драматург можа толькі з удзячнасьцю пазычыць у жыцьця.
«Сытуацыя хатняга арышту, пра якую я пачула ад Евы Някляевай, мяне вельмі ўразіла, – кажа сцэнарыстка Алена Грэміна. – Паэт і яго жонка – не разьведчыкі, не вайскоўцы, але звычайныя людзі – вымушаныя на вельмі малой прасторы суіснаваць дзень і ноч з абсалютна чужымі людзьмі, якія за імі назіраюць. Дыхаюць зь імі адным паветрам. Ходзяць у іх прыбіральню. Мне здалося, што гэта гатовы спэктакль, які адбываўся насамрэч».
Teatr.DOC дзесяць гадоў таму нарадзіўся з ідэяй «дакумэнтальнага тэатру». Перад някляеўскім быў спэктакль «Час 18», прысьвечаны гібелі ў турме расейскага адваката Сяргея Магніцкага. Паехаўшы на збор матэрыялу ў Менск, творчая група шукала ня толькі сьведчаньні «някляеўскага боку». Ненавязьліва прысутнае КДБ пайшло на інтэрвію толькі вуснамі былых супрацоўнікаў. Так выплываюць на публіку ня толькі дэтальны плян і мэбліроўка кватэры Някляевых (асноўная сцэнічная дэкарацыя), але і прызнаньне, што жонка аднаго з кадэбістаў за паэта галасавала.
Паводле Грэмінай, нечаканасьцю для творцаў стала тое, што сабраная фактура выходзіла за межы жанру сур’ёзнай драмы, у ёй знайшлося шмат «чорнага гумару». Так, кропля мачы, пакінутая некім на сядзеньні ўнітазу, разьвіваецца кадэбістамі ў асобны драматургічны сюжэт, які сваёй выразнасьцю засланяе пакутлівыя перажываньня Някляева наконт таго, дзе ж яму цяпер пісáць.
Някляеў у спэктаклі нечакана менш выразны, чым астатнія героі. Гаворыць як мямля. Каханую жонку пасьля доўгага вяртаньня нават не абдымае. Ён ня робіць нават таго, што яму, здаецца, не забаронена. Хіба намераная палёгка для ролі нядаўна зьняволенага, зьбітага, катаванага? Рэжысэр Талдат Баталаў і творчы дырэктар Міхаіл Угараў тлумачаць, што выбралі для гэтай ролі нават не актора, але ўкраінскага драматурга Максіма Курачкіна, які жыве ў Маскве. Каб пісьменьнік увасабляў пісьменьніка. Не кандыдата ў прэзыдэнты, а чалавека дома. У сваім доме Вольга (актрыса Ірына Савіцкава) падаўляе ўсіх мужчын сваёй харызмай, яна аднолькава чароўная ў абліччы галубкі і фурыі, хатняй гаспадыні і міжвольнага палітыка.
Магчыма, гэта і ёсьць галоўны сюрпрыз для эўрапейскай публікі, якой беларуская тэма недзе набіла аскоміну: Teatr.DOC падае свой праект ляканічна, выразна, апэратыўна. Спэктакль, які ўжо бачылі ў Хэльсынкі і Вене, Мюнхене і Таліне, цягнецца крыху больш за гадзіну. Потым столькі ж – жывая дыскусія з публікай. На той учорашняй, у Празе, сярод іншых слова атрымала і маладая пара ўцекачоў зь Беларусі. Студэнты, якія былі арыштаваныя за Плошчу і за аплядысмэнты, урэшце былі выключаныя з унівэрсытэтаў і вырашылі, што ў Беларусі ім ня варта траціць гады, цяпер чакаюць на рашэньне чэхаў ва ўцякацкім лягеры.
«Усё праўда, веру, – сказаў пасьля спэктаклю адзін з уцекачоў Яўген. – Як і дапускаю, што ў залі сярод вас ёсьць пару чалавек з КДБ...»
Двое ў тваім доме.

Your browser doesn’t support HTML5