Выклік у КДБ Гражына Шалкевіч, якая працуе карэспандэнткай Радыё Рацыя ў Горадні, зьвязвае ня толькі з працай на радыё, але і з актыўнай дзейнасьцю ў апазыцыйным Саюзе палякаў.
Са слоў Шалкевіч, яна апошнім часам часта выяжджала з кіраўніцтвам непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на сустрэчы з сябрамі арганізацыі ў розныя раёны Гарадзеншчыны.
Хаця канкрэтных прычынаў выкліку ў КДБ Шалкевіч ня ведае, але зьбіраецца ісьці туды з адвакатам.
Хаця канкрэтных прычынаў выкліку ў КДБ Шалкевіч ня ведае, але зьбіраецца ісьці туды з адвакатам.