Здымаем «Такое жыцьцё»! 2-я сэрыя

Тыдзень таму на сайце svaboda.org зьвілася новая рубрыка — відэа пра жыцьцё ў Беларусі «як яно ёсьць». Здымаюць карэспандэнты «Свабоды» — здымайце і вы!
Героі — звычайныя людзі ў розных сытуацыях, у судах, на канцэртах, сходах, у рэстаранах, цэрквах, музэях... Шукаем кадры, якія гавораць самі за сябе, ад радзільнага дому да могілак.

Апрача славы, аўтары найлепшых прысланых відэа атрымаюць у падарунак flip-камэру. Пераможцаў вызначае рэдакцыя ШТОМЕСЯЦ цягам 2012 году. ПЕРШЫЯ ВЫНІКІ БУДУЦЬ АБВЕШЧАНЫЯ Ў КАНЦЫ ЛЮТАГА.

Даслаць сваё відэа (агульны хранамэтраж здымкаў не даўжэй за 3 хвіліны) альбо дамовіцца на іншы спосаб перадачы файлаў можна праз пошту rferl.minsk@gmail.com

Тэхнічныя патрабаваньні: пажаданыя памеры карцінкі — 640х360 (прапорцыя 16:9) альбо 480х360 (4:3); відэа мусіць быць у любым з агульнапрынятых фарматаў — MPEG, MPEG2, MP4, AVI, 3GP ці іншым.

Рэдакцыя пакідае за сабой права рэдагаваць атрыманыя ад чытачоў відэа і выкарыстоўваць іх у любой прадукцыі «Радыё Свабода».

«ТАКОЕ ЖЫЦЬЦЁ» АД «СВАБОДЫ» — ВІДЭА «ІНВАЛІД І ДЭПУТАТ»

У Магілёўскім «Доме вэтэранаў для адзінокіх старых і інвалідаў» жыве інвалід-вазочнік Уладзімер Аляксеевіч Вусікаў. Каб атрымаць там кватэру, яму давялося пікетаваць гарвыканкам ды атрымаць штраф за несанкцыянаванае мерапрыемства. Потым дамагацца, каб жытло прыстасавалі для бязногага інваліда.

Your browser doesn’t support HTML5

Інвалід і дэпутат



ПЕРШЫЯ ВІДЭА, ДАСЛАНЫЯ ЧЫТАЧАМІ НАШАГА САЙТУ

Хор «Чырвоныя макі» выконвае песню «Бывай...» у доме-музеі Ваньковічаў 22 студзеня 2012 году. У перакладзе на беларускую мову песня гучала на публіцы ўпершыню. Даслаў Юрась Н.

Your browser doesn’t support HTML5

«Такое жыцьцё». Хор «Чырвоныя макі»



Летняя раніца у Коханаве (Талачынскі раён Віцебшчыны).
Даслала Ганна П.

Your browser doesn’t support HTML5

«Такое жыцьцё». Летняя раніца ў Коханаве