Адмысловы дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы па сытуацыі ў Беларусі Андрэс Хэркель з Эстоніі 26 студзеня даў эксклюзіўнае інтэрвію беларускай службе «Свабоды». Ён заявіў, што Парлямэнцкую асамблею непакоіць усё, што адбываецца ў Беларусі, а ня толькі адмена сьмяротнага пакараньня. Андрэс Хэркель сказаў таксама, што асамблея абавязкова працягне працаваць над беларускім пытаньнем.
— Спадар Хэркель, сёньня афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Беларусі назваў ваш даклад на сэсіі Парлямэнцкай асамблеі «пасрэдным, шаблённым дакумэнтам, напісаным на аснове сумнеўных матэрыялаў і фальшывых абвінавачаньняў зь сеткі Інтэрнэт». Ён таксама падкрэсьліў, што «дакладчык у Беларусі ня быў, па беларускую візу не зьвяртаўся. Не было яго і ў складзе парлямэнцкай дэлегацыі Эстоніі, якая нядаўна наведала Беларусь».
— Што тычыцца нейкіх эстонскіх дэлегацыяў, то я дакладчык Парлямэнцкай асамблеі. І ў дадзенай сытуацыі я прадстаўляю не эстонскі парлямэнт, а ўсю Парлямэнцкую асамблею Рады Эўропы.
Па-другое, я сапраўды зьвярнуўся да прадстаўніка Беларусі ў Страсбуры з просьбаю пра візу. Пры гэтым я сказаў, што абавязкова хачу наведаць у Беларусі чатырох вязьняў — Саньнікава, Статкевіча, Дашкевіча і Бяляцкага. Але адказу на маю просьбу дагэтуль не было. У сваім дакладзе я скарыстаў агульнавядомыя крыніцы — справаздачы праваабаронцаў і іншыя дакумэнты. І тут нічога я не прыдумляў.
І апошняе — даклад атрымаў сур’ёзную падтрымку. І рэзалюцыя, і рэкамэндацыі былі прынятыя на сэсіі ПАРЭ агромністай колькасьцю галасоў.
— Адметнасьцю ўчорашняга паседжаньня стала тое, што дэпутаты прынялі ня толькі рэзалюцыю, як звычайна, а яшчэ і рэкамэндацыі Радзе Эўропы ўвесьці ў дачыненьні да афіцыйнага Менску тыя ж санкцыі, якія ўжо ўвёў Эўразьвяз. Наколькі верагодна, што кіраўніцтва Рады Эўропы прыслухаецца да голасу сваіх парлямэнтароў?
— Я разумею сутнасьць пытаньня. Рэкамэндацыі будуць, мабыць, абмяркоўвацца на паседжаньні камітэту міністраў. Як гэта пройдзе, я не бяруся зараз прагназаваць. Але мушу прызнаць — праблема, што рэкамэндацыі Парлямэнцкай асамблеі часам дакладна не выконваюцца, існуе. Таму наша асамблея нядаўна вырашыла правесьці маніторынг — як дзяржавы, што ўваходзяць у Раду Эўропы, выконваюць тыя рэкамэндацыі, якія выпрацавала Парлямэнцкая асамблея.
— Спадар Хэркель, у Беларусі можна пачуць такое меркаваньне — некаторыя краіны Рады Эўропы, найперш бліжэйшыя суседзі Беларусі, ставяць свае мэркантыльныя інтарэсы вышэй за агульнаэўрапейскія і таму заклікаюць абмяжоўвацца маральнымі санкцыямі супраць афіцыйнага Менску і ня ўводзіць эканамічныя. Вы згодныя з такімі думкамі?
— Я думаю, што доля праўды ў гэтым, канечне, можа існаваць. Некаторыя эўрапейскія дзяржавы маюць мяжу зь Беларусьсю. І часам у іх могуць быць тут свае ўласныя інтарэсы. Але мы гаворым пра кропкавыя санкцыі. Яны былі прынятыя Эўрапейскім Зьвязам. І іх, мабыць, можна яшчэ разьвіваць.
Менавіта пра гэта я і казаў учора. Я казаў, што мы павінны думаць пра людзей Беларусі. І нельга іх прадаваць за нейкія свае ўласныя інтарэсы.
— Супраць рэзалюцыі па Беларусі ў Страсбуры традыцыйна выступілі расейскія дэпутаты. Ці можна, на ваш погляд, дачакацца таго моманту, калі Эўропа і Расея будуць аднолькава ацэньваць сытуацыю?
— Я ўчора сказаў, што пажадана, каб палітыкі з Расейскай Фэдэрацыі нарэшце зразумелі — тут вінаваты Лукашэнка, які рэпрэсуе свой народ. А віны міжнародных арганізацыяў у санкцыях няма. І іншай аргумэнтацыі ў беларускай справе няма. А паводзіны расейскіх дэпутатаў, я думаю, тлумачацца нейкімі палітычнымі матывамі. Я думаю, што дэмакратычнае разьвіцьцё самой Расеі — ключавы матыватар таго, што тое самае будзе адбывацца ў Беларусі.
— Спадар Хэркель, беларускую сытуацыю разглядалі ў двух камітэтах Парлямэнцкай асамблеі, на пленарным паседжаньні. Што далей?
— Мы ня будзем спыняцца. Мы будзем адсочваць сытуацыю. І я думаю, што падобныя слуханьні працягнуцца. Асабіста я буду назіраць за далейшымі падзеямі. Дакладчык мае права ў любы момант выступіць з заявай пра ацэнку бягучых падзеяў. Я гэта, дарэчы, зрабіў яшчэ да дакладу. Пакуль я не магу сказаць, калі дакладна будзе наступная справаздача. Але мы будзем працягваць сваю працу.