Афіцыйныя крыніцы нічога ня кажуць пра лёс прашэньня Андрэя Саньнікава аб памілаваньні і нават сумняваюцца, ці такое прашэньне было пададзенае.
Калі варта чакаць рашэньня адносна просьбы аб памілаваньні ў прынцыпе і ў гэтым канкрэтным выпадку?
Прэсавы сакратар МУС Канстанцін Шалькевіч на просьбу пракамэнтаваць заяву Ірыны Халіп адносна пагрозы жыцьцю яе мужа, Андрэя Саньнікава, параіў ёй напісаць адпаведную заяву.
«Калі такая сытуацыя ёсьць, то трэба не камэнтаваць заявы ў інтэрнэце. Хай яна напіша пра гэта скаргу ці заяву, і яе будуць разглядаць».
У віцебскай калёніі № 3, дзе адбывае пакараньне Андрэй Саньнікаў, дзяжурны не падняў слухаўку. А вось у Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў «Свабодзе» адказаў дзяжурны па прозьвішчы Ярыга:
«Хто б мог гэта пракамэнтаваць? Дакладна ня я. Прыяжджайце, калі ласка, на прыём, у нас прыёмныя дні аўторак і пятніца з 10 да 13 гадзіны. Праз тэлефон камэнтару не даем. Да начальніка таксама званіць ня трэба, бо ў нас няма такой формы кантактаваньняў, як тэлефонная размова. Альбо ў пісьмовым выглядзе, альбо прыяжджаеце на прыём і асабіста размаўляеце».
Калі праўда, што Андрэй Саньнікаў падпісаў прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі яшчэ ў лістападзе, то які лёс гэтага дакумэнту?
Паводле праваабаронцы Гары Паганяйлы, прашэньні аб памілаваньні трапляюць спачатку ў камісію па памілаваньні пры прэзыдэнце. Пэрсанальны склад гэтай камісіі праваабаронцу невядомы. Аднак Гары Паганяйла кажа, што ў яе ўваходзяць супрацоўнікі адміністрацыі Лукашэнкі, дэпутаты Нацыянальнага сходу, грамадзкія дзеячы, генэральны пракурор, старшыня Вярхоўнага суду і міністры юстыцыі і ўнутраных спраў. Паводле Гары Паганяйлы, сябры камісіі вывучаюць справу кандыдата на памілаваньне і даюць свае рэкамэндацыі, але рашэньне застаецца за Аляксандрам Лукашэнкам. Умова памілаваньня — прызнаньне сваёй віны, а таксама кампэнсацыя нанесеных стратаў і добрыя паводзіны ў месцах зьняволеньня, калі ідзецца пра вязьняў.
Кіраўнік камісіі заканадаўства і судова-прававых пытаньняў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Мікалай Самасейка — сябра камісіі па памілаваньні пры прэзыдэнце. Ці разглядалася прашэньне Андрэя Саньнікава? — пытаюся ў дэпутата.
«Ня бачыў. Толькі сёньня з інтэрнэту даведаўся, што нібыта такое прашэньне ёсьць. Але нам, сябрам камісіі, незалежна ад таго, значная справа ці не, не паведамляюць, ёсьць прашэньне альбо не. Па меры назапашваньня прашэньняў камісія зьбіраецца і іх разглядае. Прашэньня Саньнікава пакуль не разглядалі. Дый ці ёсьць яно?»
Мікалай Самасейка пацьвердзіў, што як сябра камісіі па памілаваньні ўдзельнічаў у разглядзе прашэньняў былых палітвязьняў, якіх вызвалілі летам і восеньню 2011 году. Апошнім разам камісія зьбіралася на пасяджэньне больш за месяц таму, летась прайшло 3–4 пасяджэньні, паведаміў дэпутат.
23 сьнежня на прэсавай канфэрэнцыі Аляксандар Лукашэнка гэтак адказаў на пытаньне, чаму ён не падпісвае ўказы аб памілаваньні Саньнікава, Статкевіча і Бандарэнкі, які моцна хворы. «Яны перад законам роўныя. Па-другое, магу памілаваць чалавека, які да мяне зьвярнуўся. Ня зьвернуцца — будуць сядзець у турме», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Апошнюю фразу ён паўтарыў двойчы.