Някляеў: Рады, што Саньнікаў будзе на волі

Уладзімер Някляеў, былы палітвязень, былы кандыдат на прэзыдэнта спадзяецца, што Саньнікава неўзабаве выпусьцяць.
«Па-першае, я рады, што Андрэй Саньнікаў будзе на волі, а не ў турме. Па-другое, паколькі Андрэй быў маім хаўрусьнікам на выбарах, я не хацеў бы нашкодзіць яму сваім камэнтаром. Калі я спаткаюся зь ім, перамоўлюся, тады і буду гэта камэнтаваць».