Менгарсуд разгледзеў касацыйную скаргу праваабаронцы Алеся Бяляцкага, асуджанага на 4,5 года турмы. Прысуд Бяляцкаму пакінулі бязь зьмены. Сябры "Вясны" вывозяць маёмасьць з офісу.
12.30 Праваабаронца Тацяна Равяка заявіла, што сябры «Вясны» цяпер едуць у офіс, каб вывозіць рэчы. Яна патлумачыла, што прысуд уступіў у сілу і ў любы момант офіс могуць апячатаць.
12.20 Адвакат Зьміцер Лаеўскі адмовіўся ад камэнтароў. Ён толькі паведаміў, што абавязкова будзе падаваць наглядную скаргу ў Менскі гарадзкі суд.
Праваабаронца Ўладзімер Лабковіч заявіў, што разгляд касацыі «быў узорам прававога бязьмежжа ў Беларусі». «Працэс паказаў, што ўладам не патрэбныя доказы, гэта быў фармальны разгляд», — адзначыў Лабковіч.
Лабковіч: «Безумоўна, гэта было беспрэцэдэнтна, права сёньня было цалкам праігнаравана. Бо дакумэнты, які былі прадстаўленыя ў суд, у тым ліку аб выплаце нанесенай, паводле суду, шкоды, патрабавалі хаця б мінімальнай, але зьмены прысуду. А тое, што зараз адбылося, ня мае нічога агульнага з судовым працэсам. Гэта выключна палітычная расправа, шараговая расправа над вельмі вядомым праваабаронцам».
Карэспандэнт: «Людзі сабралі і пералічылі за Бяляцкага больш за 757 мільёнаў рублёў. Атрымалася, што дарэмна пералічалі столькі грошай...»
Лабковіч: «Не, гэта не дарэмна. Унясеньне прызначанага судом спагнаньня ўплывае на ўмовы адбыцьця пакараньня. Гэта дазволіць Бяляцкаму атрымліваць перадачы і атрымліваць грошы на рахунак у калёніі, каб набываць там тавары і харчы. І ў любым выпадку гэта максымальна зьмякчыць умовы ўтрыманьня, бо калі б гэтыя грошы на ім далей „віселі“, ён бы далей быў пад моцным ціскам. Таму яшчэ раз выказваем вялікую ўдзячнасьць усім людзям, якія ашчаджалі ад сваіх запасаў і пералічылі грошы для Алеся Бяляцкага».
Расейская праваабаронца, сябра Рады па правах чалавека пры прэзыдэнце Расеі, доктар юрыдычных навук Мара Палякова заявіла, што гэты суд «яе вельмі расчараваў». Яна лічыць, што «суд быў слабы і не былі скарыстаныя ўсе магчымасьці для разгляду справы». Палякова кажа, што адмыслова вывучала беларускае заканадаўства. Яна перакананая, што паводле закону Бяляцкага павінны былі адпусьціць.
12.10 Прысуд Бяляцкаму пакінулі бязь зьмены, а касацыйную скаргу – без задавальненьня.
10.45 У судзе перапынак. Судзьдзі пайшлі выносіць рашэньне. Да гэтага выступіў пракурор Кірыл Чубкавец. Ён назваў ранейшы прысуд Бяляцкаму справядлівым. Ён заявіў, што віна Бяляцкага даказаная і пакараньне трэба пакінуць бязь зьменаў:
«Што да прызначанага судом пакараньня Бяляцкаму, то яно вызначана з улікам ступені грамадзкай небясьпекі ўчыненага злачынства, якое кваліфікуецца як цяжкае, дадзеных, якія характарызуюць ягоную асобу, і зьяўляецца справядлівым. На гэтай падставе прашу пакінуць прысуд Бяляцкаму бязь зьмены, а ягоную скаргу без задавальненьня»
Кірыл Чубкавец быў абвінаваўцам на працэсе супраць былых кандыдатаў на прэзыдэнта Міколы Статкевіча і Дзьмітрыя Вуса. Чубкавец знаходзіцца ў сьпісе неўязных у краіны Эўразьвязу і ЗША.
10.35 Суд адхіліў хадайніцтва, каб Бяляцкаму зьмянілі меру стрыманьня.
Паседжаньне аднавілася. Судзьдзя зачытала сутнасьць справы. Выступае адвакат.
Лаеўскі кажа, што ў дзеяньнях Бяляцкага няма небясьпекі для грамадзтва.
10.05 Працэс пачаўся. Адвакат заявіў хадайніцтва, каб Бяляцкага прывезьлі ў суд.
Адвакат Зьміцер Лаеўскі выступіў з шэрагам хадайніцтваў:
- вызваліць Бяляцкага з-за кратаў, перанесьці суд да таго часу, пакуль гэтага не адбудзецца;
- запатрабаваць дакумэнты ад арганізацыяў, зь якімі кантактаваў Бяляцкі;
- далучыць да справы квітанцыю пра перавод грошай (суд адразу задаволіў);
- далучыць дакумэнты пра набыцьцё Бяляцкім маёмасьці (суд адразу задаволіў).
Лаеўскі зьвярнуў увагу на тое, што суд першай інстанцыі не дасьледаваў шэраг дакумэнтаў, сярод якіх і ліст Мін’юсту Літвы пра тое, што інфармацыя пра банкаўскія рахункі Бяляцкага не адпавядае рэчаіснасьці.
Лаеўскі таксама адзначыў, што некаторыя доказы, выкарыстаныя судом першай інстанцыі, не зьяўляюцца законнымі.
Каб прыняць рашэньне па іншых хадайніцтвах, суд накіраваўся ў дарадчы пакой. Абвешчаны кароткі перапынак.
10.00 Людзей запусьцілі ў судовую залю. Бяляцкага за кратамі няма. Амаль поўная заля. Зь вядомых палітыкаў пакуль ніхто не прыйшоў.
9.55 Прадстаўніца суду і ахова заявілі журналістам, што здымкі забароненыя. Фатографаў з прафэсійнымі камэрамі не пусьцілі ў суд. А усім астатнім прапанавалі пакінуць сваю апаратуру ў асобным пакоі.
На працэс прыехалі прадстаўнікі амбасадаў Літвы, Польшчы і Нямеччыны.
9.43 Будынак суду ахоўвае спэцназ міліцыі. Ля суду забараняюць паркаваць машыны.
Журналістам удалося зазірнуць у залю, дзе будзе разглядацца касацыя Бяляцкага. Краты завешаныя жалюзі. Праз жалюзі нельга пабачыць, ці ёсьць хто за кратамі. Журналісты адзначаюць: раней такога не было.
Пачатак паседжаньня — а 10-й раніцы
"Свабода" будзе асьвятляць падзею ў рэжыме рэальнага часу
Напярэдадні Беларускі Хэльсынскі камітэт накіраваў у суд экспэртнае заключэньне па справе старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага. У заключэньні пералічаныя акалічнасьці, якія маюць, на погляд праваабаронцаў, важнае значэньне для аб’ектыўнага разгляду справы. БХК спадзяецца, што заключэньне будзе ўважліва разгледжана судом.
Юрыдычная служба незарэгістраванай праваабарончай арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву» таксама прэзэнтавала справаздачу па крымінальнай справе Алеся Бяляцкага. Праваабаронцы мяркуюць, што прысуд быў несправядлівы і што Менскі гарадзкі суд мае ўсе законныя падставы, каб яго скасаваць.
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе летась. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на свае рахункі, выдаткоўваў на праваабарончую дзейнасьць.
18 студзеня жонка праваабаронцы Натальля Пінчук перавяла на рахунак упраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму для суду Першамайскага раёну сабраныя грамадзянамі больш як 757 мільёнаў рублёў (90 тысяч даляраў ЗША). «Гэта ўся сума, якую паводле пастановы суду павінен заплаціць Бяляцкі», — заявіла яна.
Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.
Бяляцкі знаходзіцца ў жодзінскай турме.
Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.

Your browser doesn’t support HTML5
Уладзімер Лабковіч: «Грошы, сабраныя за Бяляцкага, зьменшаць ціск на яго»