19 студзеня ў офісе Партыі БНФ прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый абмяркоўвалі праблемы палітвязьняў. Размова ішла найперш пра тое, што трэба рабіць, каб дамагчыся як найхутчэйшага вызваленьня палітвязьняў.
Паводле дакумэнтальнага фільму Вольгі Мікалайчык, паказанага напярэдадні круглага стала, яшчэ ў мінулым годзе ў Беларусі праваабаронцы называлі імёны 14 чалавек, якія знаходзіцца ў зьняволеньні за палітычную дзейнасьць альбо праз свае палітычныя погляды. Гэта Андрэй Саньнікаў, Мікалай Статкевіч, Зьміцер Бандарэнка, Павал Севярынец, Зьміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў ды іншыя палітычныя актывісты. Зараз да гэтага сьпісу прапануецца дадаць яшчэ двух чалавек — Аляксандра Крутога і Сяргея Каваленку, якіх кінулі за краты зусім нядаўна. Як дамагчыся вызваленьня палітвязьняў? Падчас круглага стала быў агучаны шэраг прапаноў.
Ініцыятар «Народнага сходу» Віктар Івашкевіч прапануе не зьніжаць ціску на рэжым, у тым ліку з боку міжнароднай супольнасьці:
«Бачу выйсьце па некалькіх кірунках. Па-першае, нам трэба на ўсіх сустрэчах з замежнікамі казаць, што патрэбны татальны байкот рэжыму. Наколькі яны здольныя на гэта, гэта справа іх сумленьня, але наша справа — ім казаць і казаць пра гэта. Што вашы ўсе паўзахады не даюць выніку, і калі вы шчыра заклапочаныя лёсам палітвязьняў, вы павінны байкатаваць рэжым да таго часу, пакуль палітвязьняў ня выпусьцяць».
Унутры краіны палітык прапанаваў ціснуць найперш праз пытаньне ўдзелу палітыкаў у будучых выбарах — пакуль ня вызваленыя палітвязьні, ніякага ўдзелу, заклікае спадар Івашкевіч.
Актывістка грамадзкай арганізацыі пэнсіянэраў «Наша пакаленьне» Тамара Зялко выступіла за актывізацыю інфармаваньня грамадзтва пра праблему палітвязьняў. «Трэба вярнуцца да ўжо забытай формы — улёткі, якія можна ўкідаць людзям у паштовыя скрыні».
Лідэр арганізацыі дапамогі вязьням «Плятформа» Андрэй Бандарэнка падтрымаў гэтую прапанову, адзначыўшы са свайго досьведу, што беларускае грамадзтва надзвычай мала ведае пра наяўнасьць палітвязьняў.
Былы палітвязень Мікіта Ліхавід выступіў за тое, каб была створаная інфармацыйная група, якая б сыстэматызавала інфармацыю пра палітвязьняў, бо пакуль гэтая інфармацыя часам супярэчлівая.
Актывістка Ганна Шапуцька зачытала зварот у Міжнародную хакейную фэдэрацыю з заклікам адмовіцца ад правядзеньня ў Беларусі чэмпіянату сьвету па хакеі, паколькі Беларусь не адпавядае крытэрыям дэмакратычнай краіны:
«Ведаючы, якое значэньне Лукашэнка надае гэтаму мерапрыемству, як ён за ім сочыць і дбае пра яго, мы спадзяемся, што пагроза адмены чэмпіянату можа прымусіць яго вызваліць палітвязьняў», — мяркуе Ганна Шапуцька.
Жонка экс-кандыдата на прэзыдэнцкую пасаду Андрэя Саньнікава Ірына Халіп прапанавала таксама зьвярнуцца ў нацыянальныя фэдэрацыі хакею з заклікам байкатаваць чэмпіянат у Беларусі, калі такое рашэньне ўсё ж ня будзе адмененае.
Дыскусію сярод удзельнікаў круглага стала выклікала пытаньне пра байкот парлямэнцкіх выбараў як спосаб ціску на ўладу для вызваленьня палітвязьняў. Праваабаронца Людміла Гразнова мяркуе, што варта было б выкарыстаць магчымасьці агітацыйнай кампаніі падчас перадвыбарчай барацьбы, каб прыцягнуць увагу да праблемы палітвязьняў:
«Трэба атрымаць водгук ад грамадзкасьці, спачуваньні людзей, а таму распаўсюд інфармацыі пра палітвязьняў — пытаньне нумар адзін унутры Беларусі. І дзеля гэтага падчас выбараў можна шмат зрабіць».
Жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч перадала ягонае меркаваньне — Статкевіч таксама за ўдзел у выбарах на іх першай стадыі, каб атрымаць магчымасьць данесьці свае погляды да выбарцаў, у тым ліку і пра палітвязьняў.
Аднак большасьць удзельнікаў круглага стала, якія выказаліся, падтрымалі прапанову байкоту. Вольга Бандарэнка перадала словы свайго мужа — удзел у выбарах Зьміцер Бандарэнка палічыў бы здрадай справе вызваленьня палітвязьняў.
Удзельнікі круглага стала пачалі збор сродкаў, каб дапамагчы сям’і актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленкі, і падпісалі лісты да яго з заклікам адмовіцца ад галадоўкі. «Радзіме патрэбныя здаровыя змагары за Беларусь», — напісала ў сваім звароце да Каваленкі намесьніца старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка.

Your browser doesn’t support HTML5

Распаўсюд інфармацыі пра палітвязьняў — пытаньне нумар адзін унутры Беларусі. І дзеля гэтага падчас выбараў можна шмат зрабіць.