Галадоўку Сяргея Каваленкі ў віцебскім СІЗА нашаму радыё пракамэнтаваў былы палітвязень, экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Казулін.
Cяргей Каваленка галадае 31 дзень. Віцебскі сябар КХП БНФ пратэстуе супраць перасьледу з боку інспэкцыі па выкананьні пакараньняў. Сяргея Каваленку пачалі прымусова карміць. Пра гэта жонцы актывіста паведамілі ў віцебскім СІЗА.
Соўсь: Спадар Аляксандар, увосень 2006 году ў калёніі «Віцьба-3» вы трымалі галадоўку пратэсту 53 дні. Фактычна вы дамагліся свайго патрабаваньня – ЗША прапанавалі ААН узьняць пытаньне парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, праўда, Расея заблякавала гэтае рашэньне. Але тым ня менш. Як вы ацэньваеце шанцы Сяргея Каваленкі?
Казулін: Сытуацыя вельмі цяжкая. Зразумела, што калі чалавек ідзе на такую галадоўку, у яго проста няма іншага выйсьця і іншых сродкаў, каб прыцягнуць увагу да таго, што робіцца ў калёніі ці ў турме. Зразумела, што чалавек павінен мець сілу духу, бо трымаць галадоўку вельмі цяжка. Думаю, што Каваленка належыць якраз да тых людзей, якія маюць такі стрыжань.
Соўсь: Ці магчыма пасьля галадоўкі аднавіцца цалкам?
Казулін: Я лічу, што ўсё ў руках вышэйшых сіл. Многія і тады казалі мне, што немагчыма пасьля такой галадоўкі захаваць здароўе. Ну, але, як паказвае жыцьцё, гэта таксама магчыма.
Соўсь: Галадоўка ў СІЗА і калёніі, дзе найгоршыя ўмовы?
Казулін: Калі ты трымаеш галадоўку, зразумела, што гэта толькі вада і больш нічога. А вада ёсьць паўсюль.
Соўсь: У свой час трымалі галадоўкі пратэсту за кратамі Юры Хадыка, Вячаслаў Сіўчык, Віктар Ганчар, Мікалай Аўтуховіч, Сяргей Скрабец ды шмат іншых. Ці былі, на вашую думку, выніковыя галадоўкі ў Беларусі?
Казулін: Галадоўка – гэта такі крок, калі чалавек ідзе да канца. Ён разумее, што ён рызыкуе ўсім і толькі такі ўнутраны настрой можа прывесьці да нечага сур'ёзнага. Калі гэтага няма, усё астатняе – проста гульні.
Соўсь: Ці параілі б вы вязьням галадоўку пратэсту за кратамі? Пры якіх умовах?
Казулін: Калі вязень хоча дамагчыся нечага сур'ёзнага, тады так. Але ён павінен разумець, што ён павінен ісьці да канца.
Соўсь: Вы сядзелі ў «Віцьбе-3», калёніі, у якой цяпер знаходзіцца яшчэ адзін экс-кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў, якога адвакат ня бачыў ужо болей за 2 месяцы. З вашага досьведу, у якіх умовах цяпер знаходзіцца Саньнікаў, якія вашы ўспаміны пра гэтую калёнію?
Казулін: Умовы там ня самыя дрэнныя. Да таго ж калі я там быў, яны былі горшыя, чым цяпер. Цяпер там, наколькі я ведаю, зрабілі ўзорна-паказальную калёнію. Збудаваныя новыя карпусы, добрая сталоўка, лячэбны корпус добры і ўсё астатняе. Таму калі глядзець зьнешне, усё добра. Але зь іншага боку вельмі многае залежыць ад таго, як сябе паводзіць той, хто там за кратамі.
Соўсь: Апошняе, што мы даведаліся пра Каваленку – яго пачалі карміць прымусова. Ці мае права адміністрацыя ўмешвацца ў працэс галадоўкі?
Казулін: Умешвацца ў гэты працэс яна ня мае права, бо калі чалавек трымае галадоўку, ён нічога не парушае. Больш за тое, у правілах закладзена, што чалавек мае такое права. Калі да мяне некалькі разоў прыяжджалі з дэпартамэнту вялікія начальнікі і казалі мне пра такое прымусовае кармленьне, я ім казаў, што гэта немагчыма, бо яны ня маюць права. Яны сказалі – а калі вы страціце прытомнасьць? Я кажу, ну тады так, бо гэта буду ўжо ня я.
Цалкам слухаць гутарку можна тут:

Your browser doesn’t support HTML5